Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 19 студзеня 2008

Ля турмы на Акрэсьціна затрымалі яшчэ 6 актывістаў

Супрацоўнікі міліцыі каля турмы на вуліцы Акрэсьціна затрымалі шасьцёх моладзевых актывістаў. Затрыманыя Алег Корбан, Яўген Бабровіч, Ягор Баброў, Ганна Ягорава, Аксана Крышчановіч. Прозьвішча шостага затрыманага пакуль не вядомае.

Ля Акрэсьціна затрыманыя актывісты АГП

Гадзіну таму ля спецпрыёмніка-размеркавальніка наАкрэсьціна былі затрыманыя актывісты АГП Аксана Крышчановіч, Ганна Ягорава і Яўген Бабковіч Яны везлі перадачы для палітычных арыштантаў, але таксоўцы, на якім яны ехалі, перагарадзіў шэры 'Фольксваген-Пасат' 3276 ЕТ 7. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў АГП без тлумачэньня прычыны, забралі пашпарты і паведамілі, што ў дачыненьні да затрыманых маецца аператыўная інфармацыя. Таксоўцу ў суправаджэньні машыны з міліцыянтамі прымусілі даставіць затрыманых у Маскоўскае РУЎС.

Міліцыя спрабуе затрымаць Алеся Міхалевіча

Напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў, які мае адбыцца ў панядзелак на Кастрычніцкай плошчы, можа быць арыштаваны намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Сёння яму тэлефанавалі з міліцыі, каб папярэдзіць, што мусяць уручыць позву ў РУУС. “Як раз перад вамі мне тэлефанавалі з міліцыі. Яны вельмі хацелі дазнацца, калі я буду дома, каб у рукі перадаць мне позву. Але, я думаю, яны не позву хочуць перадаць, а затрымаць мяне”, - паведаміў Алесь Міхалевіч Рацыі.

У студзені арыштаваныя 45 актывістаў, было затрымана больш за 50

1. Анатоль Лябедзька – 15 сутак арышту 2. Алесь Баразенка -- 15 сутак арышту 3. Павал Вінаградаў -- 15 сутак арышту 4. Арсен Пахомаў – 15 сутак арышту

У Сьветлагорску затрыманы актывіст руху прадпрымальнікаў

Учора міліцыянты затрымалі актывіста прадпрымальніцкага руху Анатоля Зьмітровіча ў Сьветлагорску. Яго адвезьлі ў міліцыю і склалі пратакол за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся 10 сьнежня ў 2007 годзе.

Моладзевых актывістаў адсочваюць нават у крамах

Учора, 18 студзеня, а 10 гадзіне вечара Старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта і Сябра Рады Наста Александровіч пазьбеглі прэвентыўнага затрыманьня і відавочнага арышту напярэдадні 21 студзеня. За актывістамі Моладзі БНФ сачылі ад дому. Алесь Каліта заўважыў "хвост" у краме "Беларусачка", што знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава.

Улады спрабуюць нейтралізаваць актывістаў-прадпрымальнікаў у Баранавічах

Актывістам прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах уручаюць позвы ў райаддзел міліцыі на 21 студзеня. Такім чынам улады спрабуюць нейтралізаваць іх і не дапусьціць удзелу ў агульнарэспабліканскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прызначанай на гэты дзень. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, апроч позваў многіх прымушаюць падпісаць папярэджаньне аб адказнасьці за ўдзел ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

rating all.by Яндекс цитирования