Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 21 студзеня 2008

Алега Корбана арыштавалі на 10 сутак

Судзьдзя Вольга Гусакова пастанавіла арыштаваць на 10 сутак актывіста “Маладога фронту” і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алега Корбана. Алег Корбан быў затрыманы ў суботу 19 студзеня каля турым на Акрэсьціна, дзе разам з сябрамі хацеў перадаць перадачы арыштаваным. Яго зьвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.

Зьмены заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычаць правоў чалавека

На працягу 2007 году ў Рэспубліцы Беларусь быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія закранаюць правы чалавека.

Пенсіянерка Сьвятлана Данілава аштрафаваная на 5 базавых велічыняў за распаўсюд незалежных выданьняў

Такую пастанову вынесла сёньня судзьдзя Савецкага райсуду Людміла Савасьцян. Пенсіянерка з Барысава была затрыманая 20 студзеня ў пераходзе каля Камароўскага рынку за распаўсюд "Народнай волі". Такую пастанову вынесла сёньня судзьдзя Савецкага райсуду Людміла Савасьцян.

Сьпіс затрыманых падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску і суды над імі

Сьпіс папярэдні, магчымы ўдакладненьні і недакладнасьці. Па папярэдняй інфармацыі затрымана больш за 20 чалавек

Пачаліся масавыя затрыманьні, на Кастрычніцкую плошчу прыехала "хуткая дапамога" (дадаліся фотаздымкі)

15.00 Частка дэманстрантаў, выціснутая з плошчы Незалежнасьці, зноў вярнулася на Кастрычніцкую плошчу. Каля універсама "Цэнтральны" на прасьпекце ўтварылася вялікая даўка, удзельнікаў акцыі байцы ў камуфляжы спіхваюць па прыступках у паздемны пераход, хапаюць і адводзяць за Палац Рэспублікі, дзе стаяць аўтазакі. Кастрычніцкая плошча ўся ацэпленая супрацоўнікамі сьпецпадразьдзяленьня, прыехала тры машыны "хуткай дапамогі". Моладзь дасылае смс-кі наступнага зьместу: "перадалі па рацыі - праводзіцца поўная зачыстка". Можна з упэўненасьцю сказаць, што чарговая мірная акцыя жорстка задушаная ўладамі і цягам дня будуць прыходзіць зьвесткі пра зьбітых і затрыманых.

Удзельнікаў мітынгу выцясьняюць з плошчы

14.20 Байцы сьпецпадразьдзяленьняў, якія колькасна ў дзесяткі разоў перавышаюць удзельнікаў акцыі, груба адцясьняюць усіх з плошчы. Як паведамляе наш карэспандэнт, уся плошча проста чорная ад касах і ўніформы, інфармацыі пра затрыманых пакуль няма. 14.30 Толькі што на плошчу прыехалі байцы СОБРу на чале з кіраўніком Паўлючэнкам. Адбываецца сілавы разгон мірнай акцыі!

Дэманстранты падыходзяць каля Дому ураду, з аўтазакаў выскокваюць байцы ў касках

14.15 Калона, у якой ужо каля трох тысяч удзельнікаў акцыі пратэсту, па ходніках падыходзіць да Дому ураду. З аўтазакаў, якія стаяць за будынкам педуніверсітэту, выскокваюць байцы сьпецпадразьдзяленьня са шчытамі і ў касках. На некаторых шчытах надпісы "Беркут". Мітынгоўцаў пакуль не чапаюць, байцы ацэпліваюць Дом ураду ў два шэрагі.

Мітынгоўцы выйшлі на праезжую частку, аўтазакі выехалі таксама

Прыкладна ў 13.40 удзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў рушылі на Плошчу Незалежнасьці. Спачатку яны ішлі па ходніках, аднак праз некалькі хвілінаў выйшлі на праезжую частку. Адразу за імі на прасьпект выехалі аўтазакі і пачалі цясьніць людзей да тратуараў. У цэнтры гораду каля КДБ поўны вэрхал, частка руху паралізаваная.

Міжнародныя арганізацыі абураныя прысудам А. Здвіжкову

«Пераслед журналістаў за імкненне інфармаваць грамадскасць па важных пытаннях з’яўляецца злоўжываннем законам аб распальванні нянавісці», — так пракаментаваў вынікі суда па «карыкатурнай справе» прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Міклаш Харашці ў інтэрвью рускай службе «Бі-Бі-Сі».

На Кастрычніцкай плошчы - запланаваная акцыя прадпрымальнікаў

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску праходзіць запланаваны мітынг прадпрымальнікаў супраць. Удзельнікаў на гэты раз менш, чым было 10 студзеня, зараз каля 1000 чалавек. На плошчу прыйшлі прадстаўнікі замежных амбасадаў, журналісты. Вакол у дварах шмат міліцэйскіх аўтобусаў, поўныя супрацоўнікамі спецпадразьдзяленьняў, за Палацам Рэспублікі знаходзяцца 8 камунальных машын і 2 трактары. Па перыметру езьдзіць машына 1-га нацыянальнага дзяржканалу, якая здымает ўсё, што адбываецца на відэакамеру.

Аўтобусы з міліцыяй і аўтазакі сканцэнтраваны вакол Кастрычніцкай плошчы

У некалькі месцах на подступах да плошчы стаяць па 3-5 аўтобусаў з міліцыяй. Радыё “Свабода паведамляе пра аўтазакі. На гэты час, супрацоўнікі ДАІ забараняюць прыватным аўтамашынам спыняцца на Кастрычнікай плошчы.

Затрыманы актывіст-прадпрымальнік са Светлагорску Анатоль Зьмітровіч абвясьціў галадоўку

Ён быў затрыманы міліцыяй 18 студзеня, пасьля таго, як з’явіўся па позве ў Светлагорскі РАУС, каб даць паказаньні пра акцыю прадпрымальнікаў 10 студзеня. Сёньня павінен адбыцца суд над актывістам.

У Магілёве шэраг актывістаў атрымалі позвы ў міліцыю

Напярэдадні акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што мае 21 студзеня адбыцца ў Магілёве, шэраг магілёўскіх грамадзкіх актывістаў атрымалі позвы, згодна зь якімі яны мусяць уранку 21-га студзеня зьявіцца ў раённыя аддзяленьні міліцыі гораду. Як паведамілі мясцовыя праваабаронцы, позвы атрымалі:

Напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў улада спрабуе ізаляваць і запалохаць грамадскіх дзеячоў і прадпрымальнікаў

Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў пачнецца ў 12-00 на Кастрычніцкай плошчы. Напярэдадні чарговага мітынгу прадпрымальнікаў улада спрабуе ізаляваць і запалохаць грамадскіх дзеячоў і прадпрымальнікаў.

rating all.by Яндекс цитирования