Навіны за 22 студзеня 2008
Гарвыканкам узяў 2 тыдні на развагі
Баранавіцкая ініцыятыўная група падала заяўку на святкаванне 90-х угодкаў БНР.
Выдатніка Жалезьнічэнку спрабуюць адлічыць з унівэрсытэту
Сёньня прэзыдыюм студэнцкага прафкаму Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны чарговы раз выказаўся за немэтазгоднасьць знаходжаньня ва ўнівэрсытэце моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі.
Дазволу на правядзенне “Рок-кароны” Мінгарвыканкам пакуль не даў
Як стала вядома Еўрарадыё, яшчэ ўчора арганізатары фестывалю “Рок-каранацыя” павінны былі атрымаць ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкаму дазвол на правядзення мерапрыемства. Але дазволу, так званай “разавай ліцэнзіі”, яны не атрымалі і ў аўторак.
У якіх умовах трымаюць Аляксандра Зьдзьвіжкова?
Аляксандар Зьдзьвіжкоў ужо болей за два месяцы сядзіць у спэцтурме КДБ — “амэрыканцы”, прызначанай для абвінавачаных у асабліва цяжкіх злачынствах.
Вынікі судоў над затрыманымі пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня
У судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёна Менска праходзяць суды над затрыманымі актывістамі і грамадзянамі пад час мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня. Гэты матэрыял увесь час аднаўляецца. Па сведчаньнях многіх затрыманых, іх збівалі супрацоўнікі міліцыі ў Цэнтральным РУУСе вечарам і сёньня пры дастаўцы ў суд. Раней міліцыянты Цэнтральнага РУУс такога сабе не дазвалялі На разгляд адміністрацыйных спраў у Маскоўскім судзе не дапускалі грамадскасьць і праваабаронцаў, фактычна суды праходзілі ў зачыненым рэжыме.








