Навіны за 23 студзеня 2008
Беларуская літаратура і сучасны кнігагандаль
У Беларусі змяншаюцца наклады кніг на беларускай мове, але павялічваецца колькасць назваў. Ці ёсць іх выданне бізнесам ва ўмовах цяперашней сітуацыі ў кніжным гандлю і стаўлення дзяржавы да беларускай мовы?
КДБ цікавіцца замежнымі канфэрэнцыямі
КДБ выклікала на гутарку Вольгу Лісаковіч, якая ўдзельнічала ў жаночай канфэрэнцыі ў Вільні.
Гомельшчына: замоўлена 57 пікетаў у падтрымку апазыцыйных партыяў
На пачатак лютага на Гомельшчыне замоўлены мітынг і 57 пікетаў у падтрымку ПКБ, іншых апазыцыйных структураў і грамадзкіх арганізацыяў.
Суд над Аляксандрам Крутым: “Псіхіятрыя ў якасьці зброі супраць палітычных апанентаў”
Сёньня ў Нясьвіжы ў 16-00 будзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Крутога. Ён абвінавачваецца ў публічнай абразе прэзідэнта яшчэ ў траўні 2003 года (артыкул 368 Крымінальнага Кодэксу РБ). Адвакатам на судзе выступае Марыяна Сямешка. Гэты працэс атрымаў шырокі грамадскі рэзананс, паколькі пад час сьледства ў дачыненьні да Крутога праводзілася судова-медыцынская экспертыза, якая ўстанавіла, што А. Круты хворы на паранаідальную шызафрэнію. Вось як ацэньвае ганебную практыку выкарыстаньня карнай псіхіятрыі віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі: “Мы, праваабаронцы, глыбока занепакоены тым фактам, што псіхіятрыя ў Беларусі ўсё часьцей і часьцей выкарыстоўваецца ў якасьці зброі супраць палітычных апанентаў улады. Гэтая форма ўціску на дэсідэнтаў была шырока распаўсюджаная ў Савецкім Саюзе. За 2007 год мы адзначылі некалькі выпадкаў ужываньня псіхіятрыі як сродка пакараньня ці ўціску на грамадзкіх і палітычных актывістаў.
Апошні прысуд затрыманаму пад час акцыі 21 студзеня – 15 сутак арышту
Прадпрымальнік з Гомеля Няпомняшчы Уладзімір быў затрыманы пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, ноч правеў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Аднак учора ягоны лёс так і ня быў высветлены. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну Менска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам агульная колькасьць пакараных рашэньнямі судоў удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў склала 22 чалавекі.
Жалезьнічэнку і Салаўёву паўторна адлічылі
Улады працягваюць перасьлед актыўнай студэнцкай моладзі. Па другому разу адміністрацыі ВНУ адлічылі раней адноўленых на вучобе студэнтаў Зьмітра Жалезьнічэнку з Гомелю і Кацярыну Салаўёву з Полацку.
Аляксандра Васільева будуць судзіць 30 студзеня
Суд над актывістам прадпрымальніцкага руху Пінска перанесены на 30 студзеня.
A. Казулін - кандыдат на сёлетнюю прэмію Андрэя Сахарава
Дэпутаты Эўрпарлямэнту намерваюцца вылучыць Аляксандра Казуліна на сёлетнюю прэмію Андрэя Сахарава ў галіне правоў чалавека. Пра гэта паведаміў Польскаму радыё былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч.
Зьнік адзін з затрыманых пад час акцыі прадпрымальнікаў
Прадпрымальнік з Гомеля Няпомняшчы Уладзімір быў затрыманы пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, ноч правеў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Аднак учора ягоная справа ў адміністрацыйных судах не разглядвалася. Зараз праваабаронцы высвятляюць далейшы лёс Уладзіміра Няпомняшчага.
Яраслава Грышчэню не выпускаюць за мяжу
Стала вядома імя другога афіцыйна невыязднога з палітычных прычынаў грамадзяніна Беларусі – гэта маладафронтавец Яраслаў Грышчэня, кіраўнік баранавіцкай філіі Маладога Фронту.
Кацярыну Салаўёву йзноў выключылі з універсітэту
Моладзь пазбаўляюць права на адукацыю. Полацкую маладафронтаўку Кацярыну Салаўёву зноў выключылі з універсітэту.








