Навіны за 30 студзеня 2008
Суд над пінскім прадпрымальнікам А.Васільевым перанесены на 31 студзеня
У Пінску працягваецца суд над Аляксандрам Васільевым, якога затрымалі перад акцыяй пінскіх прадпрымальнікаў 21 студзеня. У той дзень міліцыянты абвінавацілі яго ў публічнай лаянцы і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Аднак, прадпрымальнік запатрабаваў адваката і ў той дзень судовае пасяджэнне перанеслі на 30 студзеня. Аляксандр Васільеў бароніць сябе сам.
Салігорск: прадпрымальнікі вышлі на плошчу
Сёньня ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду.
Чарговая адпіска «Белпошты»
РУП «Белпошта» ў чарговы раз заявіла, што не абавязаная ўключаць недзяржаўныя друкаваныя выданні ў свае падпісныя каталогі, а ў выбары дзелавых партнёраў кіруецца «эканамічнай мэтазгоднасцю». Пра гэта гаворыцца ў лісце генеральнага дырэктара «Белпошты» Аляксандры Чарняк дырэктару ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» Уладзіміру Янукевічу.
Раённая вертыкаль пачала "рэдагаваць" інтэрнэт
Пасля таго, як светлагорскі прадпрымальнік Анатоль Змітровіч адсядзеў за кратамі, яго вырашылі "прыбраць" і віртуальна.
Цэнтрвыбаркам назваў дату парламенцкіх выбараў — 28 верасня
Цэнтрвыбаркам Беларусі назваў дату правядзення парламенцкіх выбараў — 28 верасня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. “Паколькі дату выбараў прызначае ўсё ж такі не Цэнтрвыбаркаам, а кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт палічыў, што гэтая дата з’яўляецца, скажам так, найбольш пажаданым варыянтам для правядзення парламенцкіх выбараў і выбарчай кампаніі. Пры гэтым мы поўнасцю ўкладваемся ў тэрміны да 12 кастрычніка, нават калі нам давядзецца праводзіць выбары ў два туры”. Нагадаем, згодна з законадаўствам, выбары ў Палату прадстаўнікоў неабходна было правесці ў любую нядзелю да 12 кастрычніка.
Палата прадстаўнікоў адмовілася абвясціць 2008 год Годам беларускай дзяржаўнасці
29 студзеня Аргкамітэт па святкаванні 90‑х угодкаў БНР атрымаў адмову ад Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў у абвяшчэнні 2008 года Годам беларускай дзяржаўнасці. У якасці аргументаў былі прыведзены наступныя:
Аляксандар Зьдзьвіжкоў абскардзіў прысуд
Былы намесьнік рэдактара газэты “Згода” Аляксандар Зьдзьвіжкоў абскардзіў прысуд, паводле якога яго за публікацыю карыкатур на прарока Мухамэда пакаралі трыма гадамі зьняволеньня.
За ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў можа быць прыцягнутыя да адказнасці да 50 чалавек
За ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі, якая прайшла ў Мінску 10 студзеня, можа быць прыцягнутыя да адказнасці да 50 чалавек, паведаміў журналістам у Мінску міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
Зьмітра Жалезьнічэнку тэрмінова вяртаюць у Жлобін
29 студзеня, Менск. Зьмітра Жалезьнічэнку ў тэрміновым парадку вязуць зь менскага вайсковага шпіталю ў вайсковую частку ў Жлобін. Па меркаваньні адказвана сакратара Ўправы Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча зьвязана гэта зь вялікай увагай да падзеяў вакол Зьмітра Жалезьнічэнкі з боку журналістаў і кіраўніцтва Партыі БНФ. Нагадаем, сёньня Вінцук Вячорка, Уладзімер Лабковіч, Аляксей Янукевіч і Алесь Каліта спрабавалі трапіць у шпіталь, але іх не пусьцілі, спаслаўшыся на карантын. А журналісту Радыё "Свабода" ўдалося сфатаграфаваць Зьмітра і нават узяць кароткае інтэрвію.
Царква “Новае жыцьцё” пачынае акцыю пратэсту
Япіскап Аб’яднаньня хрысьціянаў поўнага Эвангельля Вячаслаў Ганчарэнка просіць улады зрабіць захады адміністрацыйнага ўзьдзеяньня ў адносінах да ўпаўнаважанага ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі.
Улады выдадуць “Ідэалогію беларускай дзяржавы ў пытаннях і адказах”
Да 25 сакавіка Інфармацыйна-аналітычнаму цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта, які нядаўна ачоліў Алег Праляскоўскі, даручана правесці сацыялагічнае даследаванне з мэтай выяўлення найбольш вострых праблемаў палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця краіны.
Л.Ярмошына: Інстытут міжнароднага назірання за выбарамі з'яўляецца чыста палітычным інструментам
Інстытут міжнароднага назірання за выбарамі - чыста палітычны інструмент, заявіла ў эксклюзіўным інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка" старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Участковы з Рэчыцы пакрыўдзіўся на газету “Свабода”
Участковы інспектар Рэчыцкага РАУС Дзяніс Ніканенка падаў свайму начальству рапарт пра тое, што яму нехта кінуў у хатнюю паштовую скрыню газету «Свабода» (гомельскі дадатак). Міліцыянт пакрыўдзіўся на інфармацыю, якую ён там знайшоў пра сябе.
Мінюсту растлумачылі, што ёсьць хрысьціянскія каштоўнасьці
29 студзеня ў Вярхоўным Судзе адбыўся разгляд скаргі на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі сацыяльна-грамадзкага аб’яднаньня БХД. Прычыны для адмовы былі ўмоўнымі: некалькі нязначных памылак у пісьмовым афармленьні дакумантаў, безумоўна, самай цікавай падставай для адмовы стала сьцьвярджэньне Мінюсту, што ў дакумантах не пазначана, што ж такое хрысьціянскі каштоўнасьці, на якіх грунтуецца “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.
Супрацоўнікі КДБ шкадуюць, што 37 год застаўся ў мінулым
Студэнт Полацкага дзржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Лясун расказвае пра спробу вярбоўкі супрацоўнікам КДБ
Сьмяротнае пакараньне
2007 год стаў гістарычнай вехай у накірунку змаганьня за адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце: 15 лістапада Трэці камітэт ААН (сацыяльныя, гуманітарныя пытаньні і пытаньні культуры) прыняў Рэзалюцыю, якая заклікала нацыі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ніколі раней абмеркаваньне дадзенага пытаньня ў межах Трэцяга камітэту, дзе права голасу маюць усе краіны-ўдзельніцы ААН, не прыводзіла да прыняцьцья Рэзалюцыі з-за рознасьці поглядаў дзяржаваў і розных прававых сістэмаў.
За нацыянальны сьцяг – у турму?
У Віцебску ўчора затрымалі мясцовых дэмакратычных актывістаў Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна, на ноч іх зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Дзяжурны Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі Ігар Балашкоў адмовіўся паведаміць журналістам і праваабаронцам, за якое правапарушэньне затрымалі актывістаў, паведамляе “Радыё Свабода”.








