Галоўныя навіны
15.05.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам


Навіны за 5 лютага 2008

У Маладэчна “прачнулася” КДБ

Сёньня, 5 лютага ў Маладэчанскі аддзел КДБ быў выкліканы на "гутарку" мясцовы грамадзкі актывіст Генадзь Фарыно. Выклік ня быў аформлены павесткай, але малады чалавек вымушаны быў пайсьці, бо пачаўся ціск на працы і на сваякоў. Супрацоўнік КДБ, які назваўся Сяргеем Аксючыцам, дапытваўся пра дзейнасьць аргкамітэту БХД ды цікавіўся асобамі П. Севярынца і А.Шэіна.

Маці Зьмітра Жалезьнічэнкі падала ў суд на ваенкамат

Ала Жалезьнічэнка, маці паўторна адлічанага з унівэрсытэту і тэрмінова прызванага ў войска выдатніка і грамадзкага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі, падала пазоў у суд на Гомельскі гарадзкі ваенкамат.

4 лютага ў Салігорску быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Глеб Сноркін

Па словах маладафронтаўца Івана Шылы, калі дзесяці маладых людзей стаялі й гутарылі на вуліцы, калі да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і загадалі паказаць дакуманты і рэчы. У пакунку маладафронтаўца Глеба Сноркіна былі знойдзены ўлёткі, з-за чаго яго й забралі ў салігорскі РАЎС.

За сяброўства ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі звольнілі з працы настаўніка менскай школы.

Аляксандра Галавача, настаўніка менскай школы № 207, што ў мікрараёне Малінаўка, звольнілі з працы за ягоную палітычную прыналежнасьць. Аляксандар уваходзіць у моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Алесь Бяляцкі: “Толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітзьняволеных можна будзе казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанентамі!”

Калегія Магілёўскага абласнога суду, разгледзеўшы 5 лютага касацыйную скаргу па справе Артура Фінкевіча скасавала пастанову Кастрычніцкага суду Магілёва ад 20 снежня аб пакараньні Артура Фінькевіча паўтара гадамі зьняволеньня. Як паведамлялася раней, суддзя Ігар Прошка пастанавіў зьменшыць тэрмін пакараньня да 3 месяцаў, і з улікам часу знаходжаньня пад арыштам, вызваліць А.Фінкевіча з-пад варты.

Фінькевіч - на волі

Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе разглядаецца касацыйная скарга па справе Артура Фінькевіча. Верагодна, што тэрмін пакараньня можа быць зменшаны да 6 месяцаў. Як паведаміў ПЦ “Вясна” Зміцер Федарук, пракурор Каранькоў, які падтрымаў першапачатковы прысуд, кардынальна зьмяніў сваё стаўленьне на віны Фінькевіча.

Прадпрымальніка Канстанціна Жукоўскага аштрафавалі на 50 базавых адзінак

Гомельскі актывіст дэмакратычных сіл кіроўца таксі Канстанцін Жукоўскі быў выкліканы ў суд за парушэнне дэкрэта прэзідэнта "Аб атрыманні і рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі".

З Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўніверсітэту па палітычных матывах адлічаны Хведар Чаранкоў

Працягваюцца адлічэньні з вучобы студэнтаў, якія адбывалі ў часе зімовай сэсіі арышты за сваю апазыцыйную дзейнасьць. Так, сёньня адлічылі непаўналетняга студэнта Хведара Чаранкова з Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Хведара затрымлівала міліцыя летась 16 лістапада і сёлета 8 студзеня. Заўтра ён разам з бацькам пойдзе ў выканкам на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі, якая будзе разглядаць ягоную справу за распаўсюджваньне ўлётак.

rating all.by Яндекс цитирования