Навіны за 15 лютага 2008
Заяўнікаў мітынгу ў Баранавічах выклікаюць у суд 18 лютага
Заяўнікаў мітынгу ў Баранавічах — прадпрымальнікаў Мікалая Чарнавуса, Алега Пашко, Андрэя Макарава і Анатоля Радзькова — выклікалі позвамі ў суд. Як гаворыцца ў позьве, “у якасьці прыцягнутых па адміністрацыйным парушэньні”. Яшчэ аднаго заяўніка, Андрэя Кушніра, шукае міліцыя.
Валянцінка ад Мірона
Легендарны Мірон павіншаваў беларусаў з днём закаханых, вывесіўшы бел-чырвона-белы сцяг на доме нумар 61 па вуліцы імя Максіма Горкага ў Віцебску.
Франак Вячорк: “Я – студэнт, які не ўпісаўся ў новую канцэпцыю журфака
Распавядае Франак: “Сёньня а 10-ай раніцы дэкана факультэта журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік не без сарказму паведаміў мне, што загадам рэктара за подпісам прарэктара я адлічаны за "акадэмічную непасьпяховасьць".
У Магілёве моладзь адзначыла Дзень Закаханых.
Мінакі атрымалі чырвоныя і белыя балонікі ў выглядзе сэрца, з пажаданнямі любові, свабоды і пераменаў ад моладзі - сябраў МоДэС. Уся вуліца была зопоўненая сотнямі балонікаў белага і чырвонага колераў. Мінакі вельмі шчыра і пазітыўна паставіліся да такой увагі. І арганізатарм было прыемна бачыць усмешкі на тварах людзей.
Грамадскасць Гродна просіць чыноўнікаў дапамагчы музею Васіля Быкава
Чарговы зварот грамадзкасці ў падтрымку музея Васіля Быкава днямі разгледзіць гродзенскі гарвыканкам. Грамадскі музей знаходзіцца ў памяшканні арганізацыі дэмакратычных ветэранаў Гродна.
Зміцер Жалезнічэнка застаецца ў войску
14 лютага суд Савецкага раёна Гомеля пакінуў у сіле рашэнне райваенкамату аб прызыве на службу мясцовага актывіста дэмакратычных сіл Змітра Жалезнічэнкі.
Умовы ўтрыманьня Аляксандра Крутога ў Жодзінскім СІЗА зьяўляюцца катаваньнямі
Тры тыдні ў Жодзінскім СІЗА пазапраўна знаходзіцца вызвалены судом ад крымінальнай адказнасьыці Аляксандр Круты. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, умовы, створаныя для Аляксандра Крутога ў Жодзіна, зьяўляюцца катаваньнямі над асобай. Увесь гэты час ён утрымліваецца ў камеры-адзіночцы для асобаў, асуджаных пажыцьцёва. Вязьню забараняюць чытаць газеты, карыстацца літаратурай, нават падручнік ангельскай мовы, які прывезьлі сваякі, не дазволілі перадаць у камеру. Скарочаная на поўгадзіны працягласьць штодзённых прагулак. Усе тры тыдні пад час штодзённых аглядаў, да яго не заходзіць ні начальнік СІЗА, ні іншыя адказныя асобы.







