Галоўныя навіны
15.05.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам


Навіны за 18 лютага 2008

Аляксандра Мілінкевіча адпусцілі

Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч разам з паплечнікамі Аляксеем Кавальцом і Алесем Лагвінцом вызваленыя з ГУУС Мінгарвыканкама.

"Голад, холад, пацукі" - Франак Вячорка пра ўмовы свайго ўтрымання ў следчым ізалятары на Акрэсціна

Старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ адлічаны з журфаку БДУ за “акадэмічную непаспяховасць”. Ён не паспеў здаць экзамены па прычыне таго, што адбываў 15 сутак арышту за “нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы”.

16 лютага ў Магілёве адбыўся ўстаноўчы сход дабрачыннага грамадзкага аб’яднаньня “Кропля жыцьця”.

На сходзе дзесяць донараў-заснавальнікаў зацьвердзілі статут аб’яднаньня й пастанавілі падаць ва ўправу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму дакумэнты на рэгістрацыю.

Куды чыноўнікі трацяць адсуджаныя ў журналістаў грошы?

Мікалай Чаргінец паабяцаў пералічыць сродкі, адсуджаныя ў выдаўца «Новага часу» і журналіста Аляксандра Тамковіча, на лячэнне псіхічна хворых людзей. «Я ў «Народнай волі» прачытаў, што яны заклапочаны, што ў нас усё больш людзей хварэюць на псіхічныя захворванні», — не аднойчы заяўляў сп. Чаргінец прадстаўнікам СМІ. А які лёс грашовых кампенсацый, раней адсуджаных высокімі чыноўнікамі ў недзяржаўных выданняў?

Крымінальная справа Аляксея Сарнова за графіці перададзеная ў суд

Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі перадалі ў суд справу Аляксея Сарнова – жыхара горада, які ноччу 17 снежня нанёс на сценах 2 дамоў графіці з заклікам да ўладаў вярнуць ільготы.

Зьдзьвіжкоў трапіў у турэмны шпіталь

Пра гэта стала вядома пасьля таго, як маці журналіста Ганна Зьдзьвіжкова наведала менскі сьледчы ізалятар.

Пінск: суд выкрыў памылкі міліцыянтаў

“Пастанова судзьдзі Лешчанкі займае дзьве старонкі тэксту. Ён выкрыў шматлікія памылкі пратаколу, які 10 лютага склаў маёр пінскай міліцыі Аляксандар Сыраежка”, — паведаміў “Свабодзе” Аляксандар Васільеў.

За Еўрапейскі марш ўлады выставілі рахунак - звыш 2 мільёнаў рублёў

25 лютага ў судзе Савецкага раёну сталіцы прызначана судовае паседжаньне па зыску Гаррэмаўтадор (прадпрыемства “Горремавтодор” Мінгарвыканкама) да заяўнікаў шэсьця Еўрапейскі марш: спадарам Вячорку, Лябедзьку, Івашкевічу, Федаруку, Афнагелю. Дзяржпрадпрыемства ацаніла суму, патрачаную на прыборку вуліц сталіцы пасьля правядзеньня дэмакратычнай акцыі ў 2 мільёны 135 тысяч 974 рублі, і вырашыла спагнаць яе з арганізатараў Еўрапейскага маршу.

Міліцыянты канфіскавалі “Навіны Сухарава”

17 лютага міліцыянты затрымалі актывіста Руху “За Свабоду”Алеся Гнятулю, які раскідваў па паштовых скрынях у адным з дамоў у Мінску газету “Навіны Сухарава”.

У Беларусі прэзентаваны новы фільм «Вязьні сумленьня»

15 лютага ў Беларускім ПЭН-Цэнтры адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма рэжысёра і прадусара Вольгі Мікалайчык "Вязні сумлення", прысвечанага вядомым дэмакратычным дзеячам, зняволеным па палітычных матывах.

rating all.by Яндекс цитирования