Навіны за 19 лютага 2008
15 сутак арышту актывісту-прадпрымальніку
Актывіста руху "За свабоднае развіцьцё прадпрымальніцтва" Віктара Крываля, якога абвінавачваюць у распаўсюдзе ўлётак антыдзяржаўнага зместу, Уздзенскі суд прызнаў вінаватым і пакараў 15-цю суткамі арышту. Суддзя В. Вердыж палічыла, што улёткі, якія былі знойдзены ў актывіста зьмяшчалі заклікі да правядзеньня несанкцыянаванага мітынгу
Прыватная кватэра Салаша і ягонай маці – пад арыштам
Як стала вядома тыдзень таму, уласная кватэра Сяргея Салаша, вядомага грамадзкага дзеяча Барысава, ад лістападу 2006 году знаходзіцца пад фактычным арыштам. Гэтаксама як і ўласная кватэра нядаўна памерлага бацькі Салаша, якая перайшла ў спадчыну да маці Сяргея.
У Баранавічах аштрафавалі прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса
На 1 мільён рублёў аштрафаваны баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус. Яго пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў райцэнтры 11 лютага. Нагадаем, Чарнавуса мусілі асудзіць яшчэ ўчора, але суду не хапіла сведак: іх не было ні з боку міліцыі, ні з боку ідэалагічнага аддзела гарвыканкама. Менавіта “ідэолагам” баранавіцкія прадпрымальнікі прынеслі за два тыдні да акцыі ліст з просьбай дазволіць мітынг. Гарвыканкам мітынг забараніў, але прадпрымальнікі ўсё ж выйшлі на вуліцу.
Аляксандр Круты сёньня можа пакінуць сьцены Жодзінскага СІЗА
Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда адмяніла пастанову суда Нясвіжскага раёна па абвінавачваньню Аляксандра Крутога ў публічнай абразе прэзідэнта Беларусі і адмяніла вытворчасьць па ягонай справе.
У Салігорску забаранілі прэзентацыю беларускамоўнага мульціка "Шрэк-3"
Аддзел адукацыi Салiгорскага райвыканкама забаранiў у школах горада прэзентацыю беларускамоўнага мульцiна «Шрэк-3», патлумачыўшы адмову пачаткам эпiдэмii грыпу. Прэзентацыя мусiла прайсцiся па салiгорскiх школах 22 i 27 лютага.
Гродзенскі КДБ шляхам шантажу і запалохвання ажыццяўляе ціск на сябра руху “За Свабоду” Эдварда Дмухоўскага.
Мясцовыя чэкісты праз тэлефон спрабуюць запрасіць грамадскага актывіста на сустрэчу, спасылаючыся на існаванне тэлефоннага права.
Прадпрымальніка Віктара Крываля будуць судзіць сёньня.
Актывіста руху "За свабоднае развіцьцё прадпрымальніцтва" Віктара Крываля, якога абвінавачваюць у распаўсюдзе ўлётак антыдзяржаўнага зместу, будуць судзіць сёньня. Нагадаем, што Віктар Крываль быў затрыманы ў Уздзе 17 лютага вечарам і дастаўлены ў мясцовы РАУС. На другі дзень быў павінен адбыцца суд, але прадпрымальнік запатрабаваў весьці судовае паседжаньне па-беларуску.
Швэцыя спыняе супрацоўніцтва з журфакам БДУ
Рашэньне аб прыпыненьні кантактаў з БДУ было прынятае пасьля таго, як з вучобы за грамадзка палітычную дзейнасьць адлічылі моладзевага актывіста Франака Вячорку. Швэдзкія партнэры раней уклалі ў сумесныя стажыроўкі і падвышэньне кваліфікацыі выкладчыцкага складу 49 мільёнаў швэдзкіх крон (гэта каля 7 мільёнаў даляраў).







