Навіны за 26 лютага 2008
Чым скончылася галадоўка хворых у Наваельні?
Тубэркулёзны шпіталь у Наваельні, пацыенты якога месяц таму на знак пратэсту супраць рэжыму ўтрыманьня абвясьцілі кароткатэрміновую галадоўку, абносяць высокім плотам з мэталёвымі прутамі.
У Гомелі адключылі трансляцыю недзяржаўных тэлеканалаў
Сёння ў 14.00 у Гомелі адключылі трансляцыю так званага «сацыяльнага пакету телеканалаў», а таксама кабельнага тэлебачання.
А. Здвіжкоў: «Я спакойна ўздыхну толькі калі пакіну межы Рэспублікі Беларусь…»
Аляксандр Здвіжкоў збіраецца з’ехаць з Беларусі, змяніць грамадзянства і больш не будзе займацца журналістыкай. Пра гэта ён паведаміў калегам 25 лютага на першай пасля свайго вызвалення прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў офісе ГА «БАЖ».
Салігорскія ўлады не дазваляюць бараніць сацыяльныя гарантыі
Салігорскі райвыканкам не даў дазволу на правядзеньне мітынгу ў абарону сацыяльных гарантыяў 2 сакавіка на цэнтральнай плошчы гораду.
Прадпрымальнікі рыхтуюцца да святкавання Дня Волі
Індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) стварылі арганізацыйны камітэт па святкаванні Дня Волі 25 сакавіка. Па словах лідэра кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова, рашэнне аб стварэнні аргкамітэта было прынятае яшчэ 18 лютага пасля правядзення ў Менску мітынгу прадпрымальнікаў.
Яраслаў Грышчэня аштрафаваны за мітынг прадпрымальнікаў
Сёньня адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе моладзевага актывіста з Баранавічаў Яраслава Грышчэні, затрыманага ўчора і правёўшага суткі ў КПЗ. Працэс пачаўся толькі ў 12-30 і доўжыўся некалькі гадзінаў, бо ў суд не зьявіліся сьведкі з боку абвінавачаньня і дзеля іх выкліку быў абвешчаны перапынак.
З Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі адлічаны сябра Партыі БНФ Ігар Пажарыцкі
Яшчэ адзін моладзевы актывіст Партыі БНФ адлічаны з унівэрсытэту
Адміністрацыя Маскоўскіх могілкаў адмовілася выдзеліць месца для пахавання Ірыны Казулінай
Палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін мае намер звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з асабістай просьбай аб выдзяленні месца на Маскоўскіх могілках для пахавання жонкі Ірыны Казулінай.
“Форум 18” крытыкуе рэлігійныя абмежаваньні ў Беларусі
Міжнародная ініцыятыва “Форум 18” у Осла выступіла супраць жорсткіх абмежаваньняў дзейнасьці замежных сьвятароў у Беларусі.
Аляксандар Казулін атрымаў тры дні волі
А першай гадзіне ночы дамоў у Менск з калёніі “Віцьба-3” прывезьлі Аляксандра Казуліна. Палітвязьня не вызвалілі, а толькі далі трохдзённы адпачынак на час пахаваньня яго жонкі Ірыны, якая памерла 23-га лютага.
Пагроза Навумава завесьці 50 крымінальных справаў адносна ўдзельнікаў акцыяў амаль спраўдзілася.
Грамадзкіх актывістаў выклікаюць на допыт па крымінальнай справе за ўдзел у прадпрымальніцкай акцыі







