Галоўныя навіны
15.05.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам


Навіны за 28 лютага 2008

Як рэгіянальныя чэкісты вярбуюць маладых

Магіляўчанін Алесь Паплыка,сябра БСДП, ўдзельнік намётавага лагеру на Кастрычнікай плошчы ў 2006 годзе, распавядае пра свае сустрэчы з супрацоўнікам КДБ.

У Польшчы, Францыі і Галяндыі сёньня пройдзе акцыя за вызваленьне Казуліна

Ідэя належыць ініцыятыве Wolna Białoruś i Amnesty International. Сёньня ў гарадох гэтых краінаў будзе наладжаны подпіс адкрытага ліста да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць Аляксандра Казуліна.

«Витебский курьер» будзе абскарджваць рашэнне гаспадарчага суда

ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» (рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Витебский курьер М») рыхтуе апеляцыйную скаргу ў Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці. 18 лютага гэты ж суд адхіліў скаргу Выдавецкага дома на дзеянні аблвыканкаму, які беспадстаўна адмаўляецца перарэгістраваць прадпрыемства.

50 тысяч подпісаў перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта

Сёньня актывісты аргкаміэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і Аляксей Шэін, а таксама юрыст пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін перадалі 50 тысяч подпісаў у Адміністрацыю прэзыдэнта незадаволеных Законам «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый». Раней подпісы былі перададзеныя ў Канстытуцыйны суд і палату прадстаўнікоў.

Міністар унутраных спраў Нямеччыны заклікаў усе эўрапейскія газэты перадрукаваць карыкатуры на прарока Мухамэда

На думку Вольфганга Шойбле, перадрукоўка карыкатураў стане акцыяй пратэсту эўрапейскай прэсы супраць гвалту. Аднак малюнкі мусяць суправаджацца тэкстам: «І мы лічым гэтыя карыкатуры брыдкімі. Але нашая прыхільнасьць да прынцыпаў свабоды слова ня ёсьць нагодай для гвалту».

Пачаліся затрыманьні за сьвяткаваньне 25 сакавіка

Сёньня ў судзе Савецкага раёну сталіцы адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе, заведзенай ў дачыненьні да моладзевых актывістаў Юлі Сіўцовай і Яўгена Пятліцкага, затрыманых учора за распаўсюд налепак пра 90-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Судзьдзя Аксана Рэлява адклала яго да заўтрашнягя дня, а актывістаў адвезьлі на Акрэсьціна.

Берасьце: прадстаўнікоў дэмсілаў выдалілі з суду

Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Аляксандр Беразюк запатрабаваў выдаліць групу мясцовых актывістаў дэмакратычных сіл з паседжаньня, у якім разглядаецца скарга Дзяніса Турчаняка, Інгі Абрамавай, Жаны Абрамавай і Сяргея Вакуленкі ў абароне сваіх грамадзянскіх правоў.

Суд вынес буйныя штрафы салігорскім прадпрымальнікам

27 лютага суд Мінскага раёну і г. Заслаўля разгледзеў адміністратыўныя справы, складзеныя на трох членаў сям'і прадпрымальніка з Салігорску Аляксандра Цацуры, а таксама Віктара Крываля. Судзьдзя Сяргей Афонскі прызнаў іх віноўнымі ў правапарушэньні па арт. 23.4 КаАП - "Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніку міліцыі" і вынес спагнаньне ў выглядзе штрафаў: Аляксандр Цацура 50 базавых адзінак, Цацура Тамара - 30 б.а., Цацура Ільля - 30 б.а. Віктару Крывалю, які зараз адбывае 15-суткавы арышт, таксама завочна прысуджаны штраф ў памеры 50 б.в

rating all.by Яндекс цитирования