Галоўныя навіны
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам
21.04.2008
Прысуд па "справе 14-ці" будзе абвешчаны заўтра аб 11 гадзіне


Навіны за 4 сакавіка 2008

Справу Кацярыны Салаўёвай перадалі ў суд

Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Крымінальную справу супраць актывісткі “Маладога фронту” КацярыныСалаўёвай па абвінавачаньні ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі перадалі ў суд.

Прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч затрыманы

На допыце ў пракуратуры Маскоўскага раёну Менску па крымінальнай справе, узбуджанай супраць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, яму была ўручаная пастанова аб затрыманьні на трое сутак для правядзеньня сьледчых дзеяньняў. С.Парсюкевіча будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна.

Каля Гародні затрыманыя Віктар Сазонаў, Сяргей Мальчык і Юры Істомін

Супрацоўнікі міліцыі спынілі дэмакратычных актывістаў на шашы, калі яны на машыне Віктара Сазонава вярталіся з Менску ў Гародню. Падставай для затрыманьня па словах міліцыянтаў паслужыла інфармацыя аб фальшывай валюце, якую яны намераны шукаць ў партыйных лідэраў Гарадзеншчыны. Першы раз машыну агледзелі на адразу дарозе, пасьля чаго ўсіх даставілі ў Шчучынскі райаддзел міліцыі.

Суд за графіці

На 13 сакавіка ў Горадні прызначаны разгляд крымінальнай справы Аляксея Сарнова, які ў сьнежні мінулага году напісаў на сьцяне дому “Вярніце ільготы”.

Па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня прад'яўленыя абвінавачаньні тром актывістам

Сёньня ў сьледчым аддзеле ГУУС Мінгарвыканкаму ўдзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня Пашкевічу Міхасю, Крываву Міхасю і Сяргееву Уладзіміру былі ўручаныя пастановы аб тым, што яны зьяўляюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.

БАЖ прапануе змяніць законапраект «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі»

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала беларускім парламентарам свае прапановы па ўдасканаленні рэдакцыі праекта закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі». Юрысты ГА «БАЖ» правялі экспертызу законапраекта, які ў снежні 2007 г. у першым чытанні ўхвалілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і падрыхтавалі шэраг заўваг і прапаноў.

незаконныя арышты ў Салігорску

3 і 15 сутак арышту адпаведна незаконна прысуджаны салігорскаму маладафронтаўцу 18-гадоваму Зьмітру Банько і прадпрымальніку Ўладзімеру Шылу, бацьку лідэраў салігорскай філіі Маладога Фронту Івана і Ільлі Шылаў, за арганізацыю Сацыяльнага мітынгу ў Салігорску.

Ф.Вячорка: “Палову сьцягоў і ўлётак да масавых акцый адбірае міліцыя”

Сёньня журналіст Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Франакам Вячоркам пра эфэктыўнасьць працы ў мабілізацыі прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў.

Канстытуцыйны суд не прыслухаўся да вернікаў

Канстытуцыйны суд Беларусі ня будзе разглядаць прапановы зьменаў у рэлігійным заканадаўстве краіны, пад якімі падпісаліся больш за 50 тысячаў беларусаў. Такі адказ Канстытуцыйны суд накіраваў у адміністрацыю пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё».

Зьбітага міліцыянтам на Акрэсьціна прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча абвінавачваюць у крымінальным злачынстве

Пракуратура Маскоўскага раёну Менску распачала крымінальную справу супраць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча паводле арт. 364 КК РБ - "Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі". Сёньня ён выкліканы на допыт.

Моладзевая камісія БСДП часова прыпыняе сваю дзейнасць

Моладзевая камісія БСДП часова прыпыняе сваю дзейнасць у сувязі з адбыўшымся ўчора ўвечары інцэдэнтам, калі актывіст Аляксей Марозаў быў затрыманы пад пагрозай прымянення табельнай зброі. Чалавек са скруткам тканіны ў руках, рухаючыся ў супрацьлеглым ад супрацоўнікаў міліцыі накірунку не ўяўляў сабой небяспекі! Небяспеку ўяўляюць агрэсіўныя і неадэкватныя супрацоўнікі міліцыі, якія "падтрымліваюць" законны парадак... не ведаючы закону і парушаючы яго. Дагэтуль не атрымліваецца высветліць у адмысловых структурах далейшы лёс затрыманага.

Аляксей Марозаў арыштаваны на пяць сутак

3 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў актывіста партыі БСДП (Грамада) Аляксея Марозава адміністратыўным арыштам за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьням Аляксандрам Казуліным. Хлопец быў затрыманы напярэдадні ўвечары пры вывешваньні расьцяжкі

Студэнтцы Мазырскага педуніверсітэта параілі больш не сустракацца з апазіцыянерамі

Студэнтку трэцяга курса факультэта тэхналогій Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта Кацярыну Манчук 3 сакавіка адміністрацыя ВНУ папярэдзіла аб недапушчальнасці сустрэч з актывістамі маладзёжнага дэмакратычнага руху.

На 15 сутак арыштаваны Уладзімір Шыла

У Салігорску 3 сакавіка адбыўся суд над актывістам Руху “За Свабоду” Уладзімірам Шылам і маладафронтаўцам Зміцерам Банько, якіх затрымалі другога сакавіка падчас сацыяльнага мітынгу ў абарону сацыяльных гарантый.

rating all.by Яндекс цитирования