Галоўныя навіны
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам
21.04.2008
Прысуд па "справе 14-ці" будзе абвешчаны заўтра аб 11 гадзіне


Навіны за 20 сакавіка 2008

Зьмітра Касьпяровіча перавялі ў шпіталь

У яго канстатавалі гіпэртанічны крыз. Сёньня Зьмітра Касьпяровіча перавялі ў турэмны шпіталь. Як паведаміў Зьміцер, у яго абвастрыліся праблемы са здароўем: мэдыкі канстатавалі гіпэртанічны крызіс, а на заўтра яму прызначылі абсьледваньне, якое датычыць хваробы сьпіны. «Пачуваюся сярэдне» – акрэсьліў свой цяперашні стан Зьміцер.

Андрэя Кіма пачнуць судзіць 1 красавіка

Cтала вядома, што суд над моладзевым актывістам Андрэем Кімам адбудзецца ў аўторак 1 красавіка. Працэс пачнецца а 14 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Справу будзе весьці судзьдзя Алена Ільіна

Баранавіцкія апазіцыянеры павіншавалі мясцовую ўладу з 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі

19 сакавіка 2008 года сябры партыі БНФ Сяргей Гоўша і Віктар Мязяк разам з іншымі прадстаўнікамі палітычных партый і арганізацый Віктарам Сырыцам – “Рух “За свабоду”, Вячаславам Болбатам – БСДП(Г), Карнеем Пятровічам – БСДГ павіншавалі вышэйшае кіраўніцтва горада Баранавічы з 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Помніку Уладзімеру Караткевічу ў Оршы патрэбная дапамога

У Воршы, на месцы, дзе некалі размяшчаўся дом Уладзіміра Караткевіча, а зараз усталяваны помнік славутаму беларускаму пісьменьніку, тэрмінова ўзводзіцца грамадская прыбіральня. Час прыспешвае будаўнікоў – сёлета ў Оршы пройдуць “Дажынкі”. Ну а помнік з тэрыторыі Прыдняпроўскага парку плануецца перанесьці ў іншае месца.

На старшыню суполкі Моладзі БНФ з Рэчыцы ціснуць праз бацькоў

19 сакавіка на працу да маці Ігара Міхалеўскага, старшыні Рэчыцкай суполкі Моладзі БНФ, прыходзіў супрацоўнік КДБ, які пужаў жанчыну штрафамі ў дачыненьні да сына і, нават, пакараньнямі ў выглядзе адміністратыўнага арышту, калі хлапец ня спыніць сваю дзейнасьць.

Аляксандру Казуліну паўторна адмоўлена ў змякчэнні пакарання

Пра гэта паведаміў “Інтэрфакс” са спасылкай на суразмоўцаў у калоніі “Віцьба-3”, дзе сядзіць палітык.

rating all.by Яндекс цитирования