Галоўныя навіны
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам
21.04.2008
Прысуд па "справе 14-ці" будзе абвешчаны заўтра аб 11 гадзіне


Навіны за 27 сакавіка 2008

Крымінальная справа па падзеях 10 студзеня – у судзе

Крымінальную справу, якую распачала пракуратура супраць удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Менску.

БАЖ накіраваў афіцыйны зварот у Пракуратуру РБ

Сёння грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча з просьбай «зрабіць усе прадугледжаныя законам захады», каб спыніць масавыя ператрусы ў кватэрах журналістаў і офісах недзяржаўных СМІ, а таксама пераслед журналістаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

У Віцебску затрыманы праваабаронца Павел Левінаў

Сябра БХК Павел Левінаў прэвентыўна затрыманы каля дому, дзе жыве незалежны журналіст Вадзім Баршчэўскі, у кватэры якога супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. Міліцыянты абвінавацілі праваабаронцу ў дробных хуліганстве - брыдкаслоўі і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску.

На Акрэсьціна не бяруць ваду і вопратку

Па зьвестках ад сваякоў і сяброў зьняволеных, кіраўніцтва спэцпрыёмніка забараніла перадачу цёплае вопратцы і вады затрыманым, якія зараз знаходзяцца на Акрэсьціна. Дазволена перадаваць толькі ежу і сок. Як кажуць былыя «наведвальнікі» Акрэсьціна, бязь цёплае вопраткі там вельмі цяжка, у некаторых камэрах дужа халодна й дзьме з вокнаў.

Глыбоцкі райвыканкам загадаў зьняць дошку, усталяваную ў гонар Дуж-Душэўскага

Кіраўнік аддзела ЖКГ Глыбоцкага райвыканкама Юрый Сямяннікаў распарадзіўся зняць мемарыяльную дошку, устаноўленую мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі ў гонар дзеяча Беларускай Народнай Рэспублікі Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

Па Брэсцкай вобласці пракацілася хваля ператрусаў

Сёння каля 9:30 раніцы ў кватэру праваабаронцы і незалежнага журналіста Шчапёткінай Тамары Васільеўны, якая пражывае ў Бярозе, пазванілі трое невядомых у цывільным. Яны прадставіліся следчымі Дайнека Валерам, Гаўрылавічам Вадзімам, трэці маёр Гардзейка А. У. прад'явіў пасведчанне ст. інспектара МРОУ ГБ. Яны прад'явілі Пастанову аб вытворчасці ператрусу ад 17 сакавіка 2008 г. падпісанае следчым пракуратуры г. Менска, малодшым дараднікам юстыцыі Шабаном У. Я.

Пасьля правядзеньня ператрусу затрыманы бабруйскі журналіст Андрэй Шобін (Дадаліся фота)

У кватэры бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у сувязі з узбуджанай менскай пракуратурай крымінальнай справай па арт. 367 КК РБ - "Паклёп ў дачыненьні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". У выніку канфіскаваная ўся кампутарная тэхніка і ўсе носьбіты інфармацыі, уключаючы дыскеты і відэакасеты, складзены пратакол выняцьця. Па зьвестках бабруйскіх праваабаронцаў, самога журналіста затрымалі і дастаўляюць на допыт у якасьці сьведкі.

Д.Крэймэр: Крыніца праблемы - беларускія ўлады, якія не вызваляюць палітычных зьняволеных

Увечары 26 сакавіка на пытаньні Радыё Свабода адказаў Дэйвід Крэймэр, прызначаны два дні таму на пасаду памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных адносінаў.

Суд над полацкай студэнткай Кацярынай Салаўёвай перанесены на 8 красавіка

Яна абвінавачваецца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Паводле артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, полацкая актывістка можа быць пазбаўлена волі на тэрмін да 2 год.

Кацярына Салаўёва – чарговая ахвяра беларускага рэжыму

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” Мінск, 27.03.2008 г.

Таемны ператрус на магілёўскім “Коле Сяброў” (Дадаліся фота)

У доме грамадзянскіх ініцыятыў у Магілёве (“Кола сяброў”) заблакаваліся кэдэбоўцы і нікога не ўпускаюць у памяшканьне. Раней яны перадалі патрабаваньне прадаставіць ключы ад сэйфаў, прыгразіўшы, што з дома нікога не выпусьцяць. Ключы прывезлі, але міліцыянты нават не адкрылі дзвярэй, а патрабавалі ўкінуць іх праз вакно. Як паведаміў праваабаронца Барыс Бухель, які знаходзіцца побач, супрацоўнікі міліцыі непакояцца, каб іх не сфатаграфавалі, таму ўсе перамовы праводзяць праз дзверы.

Бабруйскія кэдэбісты пагражаюць штурмам кватэры Андрэя Шобіна

Супрацоўнікі КДБ разам з камунальшчыкамі рыхтуюцца узламаць дзверы у кватэры бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна. Ягоны пад’езд заблакаваны машынай КДБ. Шобіна абвінавачваюць у працы на Белсат. Як паведаміў Андрэй Шобін, ён гатовы да любога развіцця падзей.

Масавая канфіскацыя аргтэхнікі і кампутараў у Гародні і Менску

У Горадні ў памяшканьні культурнага фонду “Бацькаўшчына” скончыўся ператрус. Ён праводзіўся на падставе ўзбуджанай у Менску крымінальнай справе па абразе прэзыдэнта.

Спіс затрыманых журналістаў пад час ператрусаў незалежных СМІ

Гарэцкі Барыс 1.Коцкая Юля 2.Кручкоў Сяргей (сябра ТБМ) 3.Янчук Міхась. 4.Сцяпанава Алена (Віцебск) 5.Янусік Аляксандр (БелаПАН)

У Менску затрыманая Юля Коцкая

У Менску затрыманая журналістка з Гародні Юля Коцкая. Раней яна супрацоўнічала з гарадзенскай “Пагоняй”, дзе ў гэтыя хвіліны адбываецца ператрус. Супрацоўнікі КДБ вязуць журналістку на допыт.

“Трасуць” офісы грамадскіх аб’яднаньняў

Услед за незалежнымі журналістамі ператрусы пачалі праводзіць у офісах грамадскіх арганізацый і партый. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у Гародні зараз адбываюцца ператрусы ў офісе Партыі БНФ і грамадскага аб’яднаньня “Пагоня” Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць, што КДБ ачапіла дом грамадскіх ініцыятыў “Кола сяброў”.

Затрыманы Сяргей Кручкоў і Міхась Янчук

На адным з офісаў ў Менску па вуліцы Старынаўская, 14 затрыманыя Кручкоў Сяргей (сябра ТБМ) і Янчук Міхась. Верагодна іх затрыманьне звязана з ператрусамі незалежных журналістаў і іх офісаў, якія праходзяць сёньня з раніцы ў многіх гарадах Беларусі.

Бабруйск і Магілёў: ператрусы ў журналістаў

Пад’езд незалежнага журналіста з Бабруйску Андрэя Шобіна заблакаваны машынай КДБ. Яго абвінавачваюць у працы на Белсат. Аднак Андрэя знайсці пакуль ня могуць. У міліцыі ёсць ордэр, падпісаны мінскім пракурорам Сістэмны блок сканфіскаваны пад час ператрусу у сябра БАЖА з Магілёва Генадзя Судніка. Сам ён на волі.

25 сакавіка ўлады Беларусі прадэманстравалі сваё стаўленьне да правоў чалавека

Заява праваабарончага цэнтра “Вясна” Мінск, 27.03.2008 г.

Ператрус на кватэрах віцебскіх журналістаў Алены Сцяпанавай і Вадзіма Баршчэўскага

У Віцебску супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус на кватэрах мясцовых журналістаў Алены Сцяпанавай і Вадзіма Баршчэўскага. Яны супрацоўнічаюць з Радыё “Свабода”, "Еўрарадыё" і інфармацыйным агенцтвам БелаПАН.

Спецслужбы прэсуюць журналістаў па ўсёй Беларусі

Заблакаваны офіс “Еўрапейскага радыё для Беларусі”. Сайт не аднаўляецца. Зараз ідзе ператрус на кватэры, дзе жыве супрацоўнік "Радыё Рацыя" Пра гэта "НН" паведаміў супрацоўнік рэдакцыі. Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі, недзе ў 8.30 да менскага офісу радыё, якія здымаюць кватэру, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесьвічнай пляцоўкі ля дзьвярэй офісу і затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзьвярэй. Затрыманы Барыс Гарэцкі. Быў затрыманы журналіст "БелаПАН", які паехаў на месца высьвятляць падзеі, Аляксандар Янусік. Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі спэцслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле папярэдніх зьвестак, падобная ж сітуацыя ў Берасьці, Віцебску, і Горадні, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя памяшканні мясцовых журналістаў. На кватэры бярозаўскай журналісткі Шчапёткінай, якая супрацоўнічала з РР адбываецца ператрус. Ёй паказалі ордэр выпісаны ў Менску. Абвінавачваюць у клевеце на прэзыдэнта.

Затрыманы Барыс Гарэцкі

Сёньня зраніцы каля офіса “Радыё Рацыя” быў затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Зараз ягоны сотавы тэлефон адключаны. Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”. Нагадаем, што ў 8-30 супрацоўнікі спэцслужбаў зрабілі засаду каля офісу радыё і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў у яго кірунку ў пад'езьдзе. Як паведамляюць незалежныя СМІ, зараз на офісе кэдэбоўцы праводзяць ператрус.

Справу журналіста "НН" Андрэя Лянкевіча адправілі на дапрацоўку

Суд у Заводзкім раёне перанесьлі на чацьвер, 9 гадзінаў. Учора судзьдзя запатрабавала, каб ён прадставіў дакумэнты, што «Наша Ніва» — зарэгістраванае выданьне. Празь некалькі хвілін пасьля аднаўленьня працэсу, судзьдзя Алена Лапцева пастанавіла, што справу адпраўляе на дапрацоўку.

Еўропа патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас Дня Волі

"Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас мірнай дэманстрацыі", — заявіла камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр у сувязі з жорсткім разгонам акцыі апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску. Заяву распаўсюдзіла прэс-службай Еўракамісіі.

Зараз ідзе ператрус на менскім офісе "Радыё Рацыя"

Пра гэта "НН" паведаміў супрацоўнік рэдакцыі. Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі, недзе ў 8.30 да менскага офісу радыё, якія здымаюць кватэру, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесьвічнай пляцоўкі ля дзьвярэй офісу і затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзьвярэй. Відаць, адзін з затрыманых ужо ёсьць, і гэбісты ўжо ў офісе.

rating all.by Яндекс цитирования