Навіны за 1 красавіка 2008
Да справы Андрэя Кіма далучылі яшчэ адну “крыміналку” (фота)
1 красавіка а 14-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Андрэя Кіма. У залі – Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч, прадстаўнікі амбасадаў. Справу разглядае судзьдзя Алена Ільіна, адвакатка – Сідарэнка.
Затрыманы Павал Севярынец
Толькі што пры ўваходзе ў метро чатырмя цывільнымі асобамі быў затрыманы палітык Павал Севярынец. Ён вяртаўся з суду Цэнтральнага раёну, дзе слухалася справа Андрэя Кіма. Севярынца спехам укінулі ў міліцэйскі УАЗік і павезлі ў невядомым накірунку
Зноў пераследуюць Сяргея Мальчыка
31 сакавіка старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык позвай быў выкліканы ў Ленінскі РАУС гораду Гродна. Яшчэ 25-га сакавіка пад час святкавання Дня Волі ў Гародні да яго падыходзілі міліцыянты з патрабаваннем прайсці ў аддзяленне і даць тлумачэнні. На гэта Сяргей Мальчык тады заявіў, што без афіцыйна аформленай позвы згодна з заканадаўствам, ён нікуды не пойдзе.
Дзень Волі для Барыса Хамайды завяршыўся пяцьцю суткамі арышту
Арыштам на 5 сутак суддзя суду Чыгуначнага раёна Віцебска Раман Дэгода пакараў вядомага актывіста і праваабаронцу Барысу Хамайду. Яго абвінавацілі ў парушэньні часкі 3 артыкула 23.34. КаАП РБ.
«Amnesty International» асудзіла зьбіцьцё на Дзень Волі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» выступіла з адмысловай заявай з нагоды падзеяў 25 сакавіка ў Менску.










