Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Навіны за 9 красавіка 2008

Падзеі 27 сакавіка атрымалі нечаканы працяг у Магілёве

Ад пачатку тыдня ў мясцовых ВНУ на патрабаванне адмысловага ліста Міністэрства адукацыі пачаліся прафілактычныя гутаркі ў рэктаратах – цяпер усе студэнты і выкладчыкі мусяць узгадняць з дэканатам ці рэктаратам усе свае замежныя паездкі.

Працягваюцца рэпрэсіі супраць актывістаў моладзі БНФ

8 красавіка сябра Рады моладзі БНФ, старшыня Кастрычніцкай Рады Партыі БНФ, студэнт механіка-матэматычнага факультэта БДУ Сяржук Карповіч атрымаў вымову ад рэктара свайго ўнівэрсітэта Васіля Стражава.

Гомельскі сябра БАЖ патрабуе, каб КДБ пакінула яго ў спакоі

Грамадскі актывіст, юрыдычны дарадца Гомельскай гарадской арганізацыі БАЖ Леанід Судаленка 7 красавіка накіраваў начальніку ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці заяву пра адмову супрацоўнічаць з органамі дзяржбяспекі.

Ліквідатарку звольнілі за лячэньне не ў Беларусі

Сёньня Добрускі суд пачаў разгляд пазову прыхільніцы Руху "За Свабоду", настаўніцы пачатковых клясаў Вуцеўскай сярэдняй школы Клаўдзіі Варанец да аддзелу адукацыі райвыканкаму.

Уносяцца зьмены і дапаўненьні ў крымінальнае заканадаўства

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння прыняла ў першым чытанні змяненні ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы.

Еўразьвяз падоўжыў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў яшчэ на год

Савет міністраў па транспарце, тэлекамунікацыях і энергетыцы Еўрасаюза 7 красавіка падоўжыў яшчэ на год дзеянне санкцый у дачыненні да шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе Савета ЕС.

Янушэўскага пакаралі штрафам, у Атакулавай - перапынак

У Полацку на судзе, дзе разглядаецца адміністрацыйная справа Людмілы Атакулавай, абвешчаны перапынак. Дагэтуль суддзі не прадстаўленыя ўсе дакументы, якія падцвярджаюць правапарушэньне актывісткі. Аляксея Янушэўскага тым часам пакаралі штрафам у памеры трох базавых велічыняў.

Прадпрыемствы «Саюздруку» ігнаруюць недзяржаўную прэсу нават на ўзроўні перапіскі

РУП «Брэстаблсаюздрук» адмаўляецца адказваць на запыты рэдакцый аб распаўсюдзе незалежных выданняў праз сетку сваіх кіёскаў. Усе звароты датычна супрацоўніцтва з недзяржаўнай прэсай «Брэстаблсаюздрук» цяпер разглядае не як звароты юрыдычных асобаў, а як дзелавую перапіску.

Новыя суды над моладзевымі актывістамі ў Полацку

13-05. У Полацку на судзе, дзе разглядаецца адміністрацыйная справа Людмілы Атакулавай абвешчаны перапынак. Дагэтуль суддзі не прадстаўлены ўсе дакументы, якія падцвярджаюць правапарушэньне актывісткі. Аляксея Янушэўскага пакаралі штрафам у памеры трох базавых велічыняў. 10-00. Затрыманую ўчора па выездзе з Полацку Людвісю Атакулаву даставілі разам з Аляксеем Янушэўскім у Полацкі гарадскі суд. У памяшканьне іх правялі з двара. Міліцыя, якая дзяжурыць у судзе, пакуль не паведамляе, у якім пакоі адбудзецца разгляд судовай справы. Каля будынку суда некалькі сяброў затрыманых і моладзевыя актывісты. Па папярэдняй інфармацыі, адвакатам на адміністрацыйным разглядзе правапарушэньня Атакулавай будзе Аляксандр Галіеў. Разгляд адміністратыўнай справы Людвісі Атакулавай у Полацкім гарадскім судзе прызначаны на 9-30 раніцы. На яе складзены пратакол за парушэньне артыкулу 23.34. КаАП РБ. (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Ноч актывістка правяла ў Наваполацкім ІВС.

rating all.by Яндекс цитирования