Навіны за 2 траўня 2008
Крымінальных дасье на прызыўнікоў усё болей
Нягледзячы на сур'ёзны перасьлед "ухілістаў", іхныя шэрагі толькі павялічваюцца.
Прэвентыўнае затрыманне
У Магілёве падчас афіцыйнага дзяржаўнага мітынга прысвечанага Дню працы быў затрыманы рабочы-будаўнік, сябра БСДП (Грамады) Мікола Расюк.
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
Такое рашэньне прыняў судзьдзя Першамайскага суду сталіцы Юры Гарбатоўскі. На судзе лідэр аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікола Статкевіч адмовіўся даваць паказаньні.
Гродзенскія ўлады забаранілі школьнікам удзел у гістарычнай навуковай канферэнцыі
Грамадзянская пазіцыя вучняў школы №28 Сяргея Батуры і Аляксандра Лютомскага, а таксама іх настаўніка Аляксандра Рабкова стала падставай для прыняцця карных мераў прадстаўнікамі гарвыканкама.
Генадзь БАРБАРЫЧ: “У пастарунку я заступіўся за цяжарную жанчыну”
Учора у РАУСе Першамайскага раёна Мінска апынуўся журналіст газеты “Белорусы і рынок” Генадзь Барбарыч.
Чарговы акт вандалізму ў Курапацкім лесе
Невядомыя сарвалі рэпрадукцыю абразу Божай маці, якую ўсталяваў на каплічцы мастак Аляксей Марачкін. Акт вандалізму адбыўся ўначы.
1 мая – у Першамайскім РУУС
1 траўня на афіцыйным сьвяточным мерапрыемстве ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі міліцыя затрымала шэраг моладзевых актывістаў.
Просіце пікет – атрымайце сустрэчную акцыю
Намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама па ідэалогіі Сяргей Меркулаў у чарговы раз забароніў правядзенне незапланаванга вертыкаллю мерапрыемства.
Лідэры АДС правядуць акцыю ў падтрымку незалежнай прэсы
3-га траўня — у Сусветны дзень свабоды прэсы — прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) правядуць акцыю салідарнасці з незалежнымі СМІ краіны. Усім ахвотным яны будуць бясплатна раздаваць друкаваныя выданні, забароненыя для распаўсюду праз кіёскі «Белсаюздруку» і па падпісцы. Сярод іх газеты «Народная воля», «Товарищ» і «Наша Ніва».
Таццяна КІМ: “У турэмным шпіталі рэжым яшчэ больш закрыты, чым у СІЗА”
Гэта была іх першая сустрэча. Пасля таго, як суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў маладзёжнага актывіста Андрэя Кіма да 18 месяцаў пазбаўлення волі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і збіццё супрацоўніка ДАІ, Таццяна Кім больш не бачыла сына.
Адміністрацыя ЗША разглядае, якім чынам працягваць дыпляматычныя адносіны з Беларусьсю
Пра гэта 1 траўня на брыфінгу заявіў прэс‑сакратар Дзярждэпу Том Кейсі. Ён, дарэчы абверг паведамленьне Асашыэйтэд Прэс аб тым, што Вашынгтон запатрабаваў ад Беларусі закрыць пасольства і консульства ў ЗША.









