Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 14 траўня 2008

Затрыманні моладзевых актывістаў у Полацку

14 траўня ў 19.30 у цэнтры Полацку адбылася акцыя ў падтрымку палітзняволенных. Сябры “Маладога фронту” і БХД трымалі ў руках расцяжку з заклікам “Свабоду палітвязням”. Праз некалькі хвілін пікетоўцы былі затрыманы. Сярод іх – Алесь Круткін, Мікалай Дземідзенка, Сяргей Каралёнак, Зміцер Сакалоў, Сяргей Глінскі, Міхась (прозвішча невядомае). На дадзены час яны знаходзяцца ў пастарунку.

На правабаронцу Віктара Сазонава складзены адміністратыўны пратакол за бел-чырвона-белы сьцяг

Сёньня у Гародні да грамадзка-палітычнага актывіста і праваабаронцы Віктара Сазонава завіталі два маёры міліцыі з Ленінскага РАУС Пётр Лянец і Іван Вечар. Яны ўзялі ў яго тлумачэньні і склалі адміністратыўны пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства) за ўдзелу ў канцэрце гурта “Lombard”, калі Віктар Сазонаў размахваў бел-чырвона-белым сьцягам.

Гомель: з актывіста спаганяюць падаткі праз суд

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля распачаты разгляд пазову раённай падатковай інспэкцыі аб прымусовым спагнаньні зь мясцовага актывіста стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастуся Жукоўскага 2 мільёнаў 115 тысяч рублёў падаткаў.

У Віцебску аштрафаваны Сяргей Каваленка

На 30 базавых велічыняў аштрафаваў судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у Чарнобыльскай акцыі 26-га красавіка.

Ленінскі суд Магілёву не задаволіў скаргу актывістаў

7 сакавіка актывісты падалі на імя Шорыкава заяўку на правядзеньне мітынгу й шэсьця да гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР й не атрымалі адказу дагэтуль. Гэта й сталася нагодай для суду.

Як шукаюць зьніклых?

Зьніклых у Польшчы шукае паліцыя ды грамадзкія арганізацыі. А ў Беларусі адно толькі грамадзтва памятае пра зьніклых палітычных...

Яшчэ адна адміністратыўная справа за рок-канцэрт

На кіраўніка абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна сёння склалі адміністрацыйны пратакол па парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП РБ – актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Гродна палічылі такім мерапрыемствам канцэрт вядомага польскага гурта Lombard у Гродне.

Улады патрабуюць спыніць пратэсты супраць хімзаводу

Група чыноўнікаў на чале зь міністрам энэргетыкі Аляксандрам Азярцом сустрэлася з працоўным калектывам ЦЭЦ-5 у пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Яны патрабавалі ад людзей спыніць акцыі пратэсту супраць будаўніцтва хімзаводу, якое распачынае расейская прыватная кампанія “Аўгуст-Бел”. Актывісты ініцыятыўнай групы заяўляюць, што будуць з гэтай нагоды зьвяртацца ў суд

Мірон зноў вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг

Чарговую акцыю правёў у Віцебску змагар Мірон. У гонар беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі ён вывесіў на даху 16-павярховага дома, аднаго з самых высокіх будынкаў у горадзе, бел-чырвона-белы сцяг.

ЦВК не гатова дэмакратызаваць выбарчы працэс

Лідзія Ярмошына адказала на прапановы па ўдасканаленню выбараў, падрыхтаваныя ўдзельнікамі кампаніі “За Свабодныя выбары”, ініцыяванай Рухам “За Свабоду”. Ліст старшыні ЦВК каментуе намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.

Чарговы суд па “справе 14-ці”

Разгляд крымінальнай справы супраць Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука прызначаны на 23 мая.

Міліцыянты цікавяцца творчасьцю Марачкіна

13 траўня мастака Аляксея Марачкіна выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

rating all.by Яндекс цитирования