Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Навіны за 15 траўня 2008

Затрыманьні ў Менску

Толькі што ў раёне станцыі метро "Няміга" былі затрыманыя некалькі чалавек - 1 ці 2 актывісты незарэгістраванага руху "Бунт" і карэспандэнт незалежнай газеты "Наша Ніва" Яраслаў Сьцешык.

БХК: Без свабоды слова няма сапраўдных выбараў

«Немагчыма правядзенне больш-менш дэмакратычных выбараў у сітуацыі, калі сродкі масавай інфармацыі не могуць свабодна працаваць, а свабода слова масава парушаецца», — заявіў у чацвер на першай пасля справаздачна-выбарчага з’езду Беларускага Хельсінкскага камітэту (БХК) новаабраны старшыня арганізацыі Алег Гулак.

Андрэй Клiмаў: «За мяжой стан майго здароўя толькi пагоршыўся»

15 мая — тры месяцы, як выйшаў на свабоду палiтык Андрэй Клiмаў. Днямi ён вярнуўся з-за мяжы, дзе праходзiў медыцынскае абследаванне.

Гомельскі абласны суд падтрымаў забарону пікета

Ён пакінуў без змянення рашэнне суда Светлагорскага раёна, якое тычыцца забароны на правядзенне пікету.

Арыштаваны аўтар кнігі пра трагедыю Дражна

Суд Старых Дарогаў пакараў на 15 сутак арышту журналіста і выдаўца Віктара Хурсіка, аўтара кнігі “Кроў і попел Дражна” са сьведчаньнямі аб забойстве савецкімі партызанамі мірных жыхароў.

Дэпутаты зноў адмовілі ў акрэдытацыі журналістаў газеты «Ганцавіцкі час»

Журналістам недзяржаўнай газеты «Ганцавіцкі час» зноў адмовілі ў акрэдытацыі ў Ганцавіцкім раённым савеце. Калі раней гэта зрабіў прэзідыюм мясцовага райсавета, дык цяпер — Брэсцкі абласны савет дэпутатаў.

Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2008 году

У красавіку ў Беларусі адбыліся суды над дэмакратычнымі актывістамі па ўзбуджаных па палітычных матывах крымінальных справах. У выніку зьявілася 12 новых палітвязьняў, двое з якіх пакараныя турэмным зьняволеньнем. Нягледзячы на заклікі міжнародных структураў, еўрапейскіх краінаў і ЗША да беларускіх уладаў, крымінальны перасьлед у Беларусі не спыняецца, а рэпрэсіі працягваюцца, набываюць новыя формы. Цяпер усе масавыя мерапрыемствы, суды, любыя мірныя акцыі здымаюцца на відэа супрацоўнікамі МУС і КДБ, пасьля чаго на падставе іх узбуджаюцца адміністратыўныя і крымінальныя справы.

Адмена льготаў на праезд - парушэньне правоў дзяцей

Палітыкі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Берасьця падалі заяўку на правядзеньне пікету супраць адмены льготаў для дзяцей. Учора адпаведны дакумэнт накіраваны ў гарадзкі выканаўчы камітэт.

rating all.by Яндекс цитирования