Навіны за 20 траўня 2008
Мінадукацыі вяртае ў ВНУ беларускую мову
Міністэрства адукацыі рэкамэндавала ў новым навучальным годзе ва ўсіх ВНУ краіны арганізаваць выкладаньне абавязковага курсу прафэсійнай лексыкі беларускай мовы. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно ад 13 траўня на ліст старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».
«Перажываю з той нагоды, што адбываецца ў краіне»
Палітвязень Сяргей Парсюкевіч даслаў ліст на волю.
Адзін дзень палітвязьня Сяргея Парсюкевіча
Чарговая перадача "Радыё Свабоды" з серыі "Адзін дзень палітвязьня" прысьвечаная Сяргею Парсюкевічу. На волі яго чакаюць жонка, сын і маці.
Аўтар «Народнай волі» – «персона нон грата» для дзяржаўнай газеты
Ветэрану пінскай журналістыкі Фёдару Глінскаму адмоўлена ў размяшчэнні публікацый на старонках гарадской дзяржаўнай газеты «Пінскі веснік», дзе ён працаваў да выхаду на пенсію і працягваў друкавацца дагэтуль. Як распавёў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ спадар Глінскі, у рэдакцыі «Пінскага весніка» яму патлумачылі, што прычынай таму стала яго супрацоўніцтва з недзяржаўнай газетай «Народная воля».
У Воршы пракуратура адмовілася прыняць скаргу ў сухотнікаў
У Аршанскай раённай пракуратуры сёньня адмовіліся прыняць скаргу Натальлі і Валерыя Драбышэўскіх на кепскія ўмовы ўтрыманьня ў Багушэўскім абласным шпіталі для сухотнікаў. Прычым, супрацоўнікі пракуратуры спаслаліся на тое, што горад Багушэўск знаходзіцца ў Сененскім раёне, а не ў Аршанскім. Драбышэўскія ж лічаць такое рашэньне няправільным, бо самі яны — жыхары Воршы.








