Навіны за 22 траўня 2008
Разгляд "справы 14-ці" працягнецца 23 траўня
Працяг "справы 14" пачнецца заўтра раніцай у судзе Цэнтральнага раёна Мінску. Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука абвінавачваюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак" падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня ў сталіцы.
Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу моладзі на міліцыю
Брэсцкі абласны суд 22 траўня не задаволіў касацыйнай скаргі маладзёвых актывістаў Жаны і Інгі Абрамавых, Сяргея Вакулянка і Дзяніса Турчыняка на неправамерныя дзеянні міліцыянераў, якія іх выдалілі з судовай залы падчас працэсу над Андрэем Шарэндам у снежні 2007 года.
Суды ў справах віцебскіх апазыцыянэраў перанесьлі
Справу пра аднаўленьне на працы Леаніда Аўтухова, актывіста з райцэнтру Гарадок Віцебскай вобласьці, судзьдзя Гарадоцкага райсуду Аляксандар Ляшкевіч будзе разьбіраць 3 чэрвеня.
Слонім: міліцыянты склалі пратакол на актывіста
Пратакол складзены за парушэньне правядзеньня масавага мэрапрыемства, якое нібыта зарганізаваў Алесь Масюк падчас прыезду ў Слонім Аляксандра Мілінкевіча. Алесь Масюк адмовіўся падпісваць пратакол, паколькі лічыць абвінавачваньні надуманымі. Назаўтра яму ўручылі позву раніцай зьявіцца ў райадзьдзел міліцыі. Сам ён думае, што заўтра над ім адбудзецца суд.
Спецслужбы ізноў “трасуць” маладафронтаўцаў
Маладафронтаўцаў Дзяніса Карнова і Вадзіма Ханяўку, якія знаходзіліся на прыватнай кватэры падчас ператрусу адвезьлі ў Маскоўскі РАЎС для высьвятленьня асобаў. Вядомы імёны двух міліцыянтаў, якія рабілі ператрус: Трубіш Алег Зяновіч – міліцыянт з Маскоўскага РАЎСу, Кавалей Сяргей Васільевіч – участковы. Таксама ў кватэры прысутнічалі людзі ў цывільным.










