Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 23 траўня 2008

Зноў аштрафаваны актывіст Сяргей Абразоўскі

22 траўня судзьдзя Пухавіцкага райсуду Святлана Акуліч аштрафавала грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага на 40 базавых велічыняў (1 мільён 400 тысяч рублёў). Ён абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў побач зь Менскай ТЭЦ-5 у пасёлку Дружным.

Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры просяць захаваць іх прадмет у школе

Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры больш чым з 20 гарадоў Беларусі выступілі з адкрытым лістом наконт запланаванага скарачэння вучэбнай нагрузкі ў школе за кошт гуманітарных дысцыплін.

Яўген Афнагель – чацверты завочна асуджаны

Актывіст апазыцыі Яўген Афнагель завочна прысуджаны да сямі сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі 1 траўня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску. Сёньня ён па пошце атрымаў копію пастановы суду Першамайскага раёну.

Кіраўніка гродзенскай філіі АГП аштрафавалі за канцэрт польскага гурта

На 1 мільён 50 тысяч рублёў аштрафаваны кіраўнік гродзенскай філіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін за канцэрт польскага гурта "Транскапэла". Яго выклікалі ў гарадскі аддзел МНС, дзе распытвалі пра канцэрт гурта, які прайшоў 13 траўня ў гродзенскім офісе АГП. У выніку, Істомін атрымаў штраф за "парушэнне пажарнай бяспекі". Пры гэтым выратавальнікі спасылаліся на паперу, якую яны атрымалі з міліцыі.

Ці падтрымліваеце вы ідэю байкоту парламенцкіх выбараў увосені 2008 году?

Адказы на апытаньне незалежнай газеты "Свабода" на тэму надыходзячых у Беларусі парламенцкіх выбараў

«Працэс чатырнаццаці» перанесены

Паседжаньне ў «працэсе чатырнаццаці» перанесена на панядзелак, на 9:30 раніцы. Сакратар суду адмовіўся назваць журналістам прычыны пераносу паседжаньня, аднак, верагодна, гэтай зьвязана зь няяўкай сьведкаў.Крымінальная справа супраць чатырнаццаці маладзёнаў была заведзеная за вулічныя пратэсты падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.

rating all.by Яндекс цитирования