Навіны за 27 траўня 2008
Юрыст Павел Левінаў асуджаны на 10 сутак арышту і штраф
Юрыст Павел Левінаў асуджаны на 10 сутак арышту і штраф за падзеі падчас ператрусу 27 сакавіка. Разгляд яго справы завяршыўся ў Чыгуначным раённым судзе Віцебска, нягледзячы на тое, што сам юрыст адсутнічаў. Ён быў абвінавачаны ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні законным дзеянням супрацоўнікам міліцыі (арт. 17.1 і 23.4 КаАП).
А.Борыс атрымала позву ў суд
Сёньня ў Горадні была выклікана ў суд Анжаліка Борыс, якая ўзначальвае Саюз палякаў, не прызнаваны ўладамі. Але яна цяпер на бальнічным, і таму папрасіла свайго адваката Ўладзіміра Кісялевіча напісаць ад яе імя заяву і папрасіць перанесьці судовае паседжаньне.
Маці палітвязня скіравала скаргу ў ААН
Маці палітвязня Сяргея Парсюкевіча, асуджанага на два з паловай гады зняволення, 26 траўня скіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Эдварда Баланчука зноў “трэсьлі” на мяжы
У панядзелак, 26 траўня на мытным пераходзе Каменны лог другі раз за месяц затрымалі маладэчанскага правабаронцу Эдварда Баланчука. Мытнікі правялі асабісты дагляд і агляд аўтамабіля, аднак нічога забароненага не знайшлі.











