Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Навіны за 28 траўня 2008

29 траўня - прэзентацыя кнігі "Прага вясны"

Выйшла ў свет кніга “Прага вясны: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах”, падрыхтаваная з удзелам беларускіх праваабаронцаў. У зборніку змешчаны публіцыстычныя артыкулы розных аўтараў, героямі твораў зьяўляюцца асобы, прыцягнутыя ў мінулым годзе да крымінальнай адказнасці за сваю грамадска-палітычную дзейнасць ці погляды.

Таварыста аховы помнікаў гісторыі і культуры выступіла з заявай

Заява Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры:

Amnesty International: “Беларусь застаецца несвабоднай краінай”

Міжнародная арганізацыя Amnesty International выдала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце за мінулы год (з траўня 2007 па травень 2008 г.). У разьдзеле даклада, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца ціск уладаў на грамадзянскую супольнасьць, юрыдычны перасьлед апазыцыйных актывістаў, а таксама працяг выкананьня сьмяротных пакараньняў.

Апошні падсудны ў "справе 14-ці": Я вярнуся ў Беларусь

Як камэнтуюць вынікі "працэсу 14-ці" самі яго ўдзельнікі і праваабаронцы?

Вынесеныя новыя прысуды па працэсу 14-ці

27 траўня судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Валеры Есьман вынес прысуд тром удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 студзеня: Міхаілу Субачу і Паўлу Вінаградаву - па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў выпраўленчыя ўстановы, непаўнагадоваму Максіму Дашуку 1,5 году абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы.

Намесьніку Мілінкевіча закідаюць злачынствы, здзейсьненыя... у 6 гадоў

Намесніка кіраўніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча падазраюць у злачынствах, здзейсненых, калі палітыку было 6 год. У 2007 годзе ў сакавіку напярэдадні веснавых акцый пратэсту на хатні адрас Юрася Губарэвіча ў Белаазёрск завіталі супрацоўнікі міліцыі. Па словах маці палітыка, нечаканыя госці хацелі ўзяць тлумачэнні па справе серыйных згвалтаванняў у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Эўропа зоймецца свабодай сумленьня ў Беларусі

Эўрапейскі парлямэнт разгледзіць сытуацыю з выкананьнем у Беларусі права на свабоду сумленьня й веравызнаньня. Сёньня з Брусэлю ў Менск вярнуліся Аляксандар Мілінкевіч, Павал Севярынец і Алесь Лагвінец, якіх у сталіцы Эўрапейскага Зьвязу на вышэйшым узроўні прыняў прэзыдэнт Эўрапаплямэнту Ганс-Герт Пётэрынг. Падчас сустрэчы зь ім беларускія палітыкі перадалі ў Эўрапейскі парлямэнт пэтыцыю вернікаў і 50 тыс. подпісаў за адмену Закону аб свабодзе сумленьня.

Міністэрства замежных справаў у сераду афіцыйна адмовіла ў акрэдытацыі журналісту

Карэспандэнта выклікалі а 10:00 у МЗС, дзе супрацоўнік ведамства Міхаіл Снапко зачытаў Мінчонку рашэньне. Адмова грунтуецца на тым факце, што Аляксей «раней займаўся журналісцкай дзейнасьцю на карысьць замежнага СМІ без акрэдытацыі пры МЗС».

Сяргея Парсюкевіча трымаюць разам з псыхічна хворым

З 21 траўня Сяргей Парсюкевіч знаходзіцца ў санчастцы Жодзінскай калёніі. У палаце з палітвязьнем апынуліся псыхічна хворыя людзі.

Пракуратура вынесла папярэджаньне фірме, што будуе завод ў Дружным

Генэральная пракуратура правяла праверку па калектыўным звароце жыхароў Пухавіцкага раёну, якія пратэставалі супраць пабудовы хімічнага заводу каля пасёлку Дружны.

rating all.by Яндекс цитирования