Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 4 чэрвеня 2008

У Беларусі статус уцекача маюць 359 чалавек

У Беларусі жыве 359 чалавек, якія маюць афіцыйны статус уцекача. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс", спасылаючыся на словы начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі Мікалая Шэўчыка. У асноўным уцекачы ў нашай краіну прыехалі з неспрыяльных рэгіёнаў — Афганістана, Грузіі.

Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка

Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека заклапочаная пераследам праваабаронцы Леаніда Свеціка. У пятніцу, 23 траўня 2008 трое службоўцаў КДБ уварваліся ў кватэру Свеціка ў Віцебску. На працягу дзевяці гадзін кватэра абшуквалася пад кіраўніцтвам старэйшага лейтэнанта КДБ. Падчас вобшуку КДБ канфіскаваў у Свеціка кампутар, друкаваныя матэрыялы датычныя правоў чалавека, а таксама сертыфікат ад Рады Еўропы. Пасля вобшуку Свецік быў дастаўлены ва Упраўленне КДБ Віцебскай вобласці, дзе яго дапытвалі на працягу дзвюх гадзін. Допыт здымаўся на відэа.

Прадстаўнік АБСЕ не падзяляе ідэю байкоту

Кіраўнік Мінскага офіса АБСЕ Ханс-Йохан Шмідт упершыню адказаў на некаторыя пытанні, якія тычацца выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Чацвёртага чэрвеня адбудзецца суд над сябрам аргкамітэта БХД Кастусём Жукоўскім.

Судовы працэс пачнецца ў 14:30 у Цэнтральным судзе г. Гомеля.

"Дырэктар школы звольнілася на знак пратэсту"

У Салігорску аказваецца беспрэцедэнтны ціск на моладзевага лідэра Івана Шылу, якому ўлады не дазволілі здаць апошні іспыт адлічылі са школы. Не выдаваць юнаку атэстат загадалі чыноўнікі мясцовага гарвыканкаму і з менскай вобласьці. Дырэктар школы звольнілася на знак пратэсту, а яе намесьніцу звольнілі за кепскую выхаваўчую працу.

Эўрапейскім палітыкам зноў нагадаюць пра Казуліна

Сёньня і заўтра ў Брусэлі дэпутаты Эўрапарлямэнту правядуць дэбаты пра палітычную сытуацыю ў Эўропе. Будзе абмеркаваная і беларуская тэма. З гэтай нагоды ў неафіцыйную сталіцу Эўропы запрасілі і сустаршыняў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

Івана Шылу выкінулі са школы

3 чэрвеня намесьнік старшыні незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту» Іван Шыла быў выключаны з салігорскай сярэдняй школы №4. Прычым, адбылося гэта за дзень да апошняга іспыту, які Іван мусіў здаваць у сераду.

rating all.by Яндекс цитирования