Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 5 чэрвеня 2008

Настаўніц з Дружнага звольнілі, а цяпер судзяць

Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну Менску распачынаюцца слуханьні адносна былых настаўніц з пасёлку Дружны Насты Паповай і Тацяны Дыльковай. Яны былі ўдзельніцамі несанкцыянаванага мітынгу жыхароў пасёлку, якія пратэставалі супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу ядахімікатаў. Судзіць іх зьбіраюцца, не паведамляючы пра сутнасьць правапарушэньня.

У Гродне пачалі продаж марозіва “Маладзёвае БРСМ”

Марозіва “Маладзёвае БРСМ” з’явілася днямі ў продажы ў гастраноме “Маскоўскі”.

Зялёныя пратэстуюць супраць «лысеньня» гарадоў

Сёньня, у Сусьветны дзень навакольнага асяродзьдзя яны зьвярнуліся з адпаведным лістом да прэм’ер‑міністра Сяргея Сідорскага.

Грамадзкасьць патрабуе аднаўленьня Івана Шылы ў школе

Вядомыя беларускія грамадзкія і культурныя дзеячы, а таксама апазыцыйныя палітыкі падпісаліся пад зваротам, які будзе накіраваны міністру адукацыі Уладзімеру Радзькову, старшыні адзьдзела адукацыі Салігорскага выканаўчага камітэту Рымашэўскаму А.Б і намесьніцам дырэктара сярэдняй школы № 4 г. Салігорска Кашталян В. М і Янкоўскай І. В., дзе навучаўся Іван Шыла.

Суд задаволіў пазоў падаткавай да Канстанціна Жукоўскага

4 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля адбыўся разгляд пазову раённай інсьпекцыі па падатках і зборах аб прымусовым спагнаньні з актывіста партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Канстанціна Жукоўскага 2 мільёнаў 115 тысяч рублёў падаткаў. Судзьдзя Віктар Казачок задаволіў яго цалкам.

Гомель: таямніцу расстрэлаў даводзіцца высьвятляць праз суд

Сёньня ў Навабеліцкім раённым судзе Гомеля разглядаецца пазоў дэмакратычнага актывіста Кастуся Жукоўскага да мясцовай адміністрацыі. Актывіст дамагаецца, каб улады далі яму магчымасьць пазнаёміцца з матэрыяламі раскопак у лесе за Навабеліцай, праведзеных у траўні мінулага году.

За хвіліну трыманьня бел-чырвона-белага сьцягу - 470 тысяч рублёў

Ленінскі раённы суд Гародні прызнаў гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава і старшыню абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна віноўнымі ў парушэньні арт. 23.34 КаАП ("Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў") і прысудзіў да выплаты буйных штрафаў .

Вячаслава Сіўчыка арыштавалі на 10 сутак

Суддзя суда Мінскага раёна Вячаслаў Тулейка 4 чэрвеня прысудзіў да 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту старшыню секцыі "Мемарыял" Беларускага добаахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслава Сіўчыка на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання).

Купалаўскі парк пад пагрозаю знішчэння

Беларускае рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры забіла трывогу: пад пагрозаю знішчэння апынуўся адзін з унікальных паркавых ансамбляў у цэнтры Мінску - Парк імя Янкі Купалы з музеем і помнікам.

Актывіста партыі БНФ звальняюць зь “Белтрансгазу”

Кіраўніка кобрынскай суполкі партыі БНФ Аляксандра Меха папярэдзілі пра звальненьне з працы.

rating all.by Яндекс цитирования