Навіны за 6 чэрвеня 2008
Франка Вячорку пад канвоем адвезьлі ў ваенкамат
Франак Вячорка паведаміў “Свабодзе”, што яго затрымалі міліцыянты, як толькі ён выйшаў з пад'езду свайго дома. Яны ўручылі яму позву ў ваенкамат і на відэакамэру здымалі, як Франак падпісвае дакумэнт.
Сяргей Парсюкевіч: Ніхто й ня думаў, што шлях да лепшага жыцьця будзе лёгкім
Сёньня рэдакцыя "Нашай Нівы" атрымала ліст Сяргея Парсюкевіча. Ён быў напісаны ім яшчэ да этапу ў Шклоўскую калёнію.
Настаўніцу Тацяну Дылькову суд аштрафаваў на 10 базавых велічыняў
5 чэрвеня ў судзе Пухавіцкага раёну адбыўся разгляд адміністратыўнай справы настаўніцы з пасёлку Дружны Тацяны Дыльковай, яна пакараная штрафам у памеры 10 базавых велічыняў (350 тыс.руб.). Другая настаўніца Наста Папова заявіла хадайніцтва аб адвакаце, суд над ёй перанесьлі на 11 чэрвеня.
Аляксей Кароль – лаурэат прэміі імя Найта
Галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты “Новы час” Аляксей Кароль стаўся пераможцам Міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта за 2008 год. Гэты конкурс у дзесяты раз ладзіў Міжнародны цэнтр журналістаў (ICFJ).
Ворша: канфіскавалі ўлёткі пра “прамую лінію” з актывістамі
Каля аршанскага аўтавакзала міліцыянты забралі ў вядомага актывіста з пасёлка Коханава Мікалая Петрушэнкі 264 паасобнікі ўлётак.
Першыя перамогі пратэстуючых сухотнікаў
Канфлікт у Багушэўскім абласным сухотным шпіталі, што ў Віцебскай вобласці, пачаў набываць усё большую вядомасць, і ўлады, каб не даць непрыемнай інфармацыі шырокага распаўсюду, пайшлі на саступкі хворым.
Журналістка вырашыла судзіцца са Службай бяспекі прэзідэнта
Рэдакцыя газеты «Народная Воля» і намесніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш вырашылі прыцягнуць да судовай адказнасці за парушэнні Закону «Аб друку» адразу ўсю Палату прадстаўнікоў і Службу бясьпекі прэзідэнта. Днямі рэдакцыя ад імя журналісткі накіравала адпаведную позву ў суд Маскоўскага раёна Мінска.
Зьміцер Шыманскі накіраваў іскавую заяву ў суд
Зыск да Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі аб абароне гонару і годнасці накіраваў сёння у суд Першамайскага раёну сталіцы кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі.








