Навіны за 10 чэрвеня 2008
Л.Ярмошына: “Указ аб выбарах чакаем 24 ці 25 чэрвеня”
Сёньня экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ пачалі свае сустрэчы ў Менску. Яны павінны ацаніць умовы працы назіральнай місіі на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі. Высновы тэхнічнай місіі шмат у чым вызначаць, ці будзе АБСЭ назіраць за выбарамі, а калі будзе, то ў якой форме. Асноўнае кола, з якім будуць кантактаваць эксперты – прадстаўнікі ўлады, партыяў, грамадзянскай супольнасьці, мэдыяў кантактаў экспэртаў.
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
12 чэрвеня ў 11.00 у офісе РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” (адрас: Мінск, вул. К. Лібкнехта 68, оф. 1201) адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў у сувязі з пачаткам маніторынга маючых адбыцца выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел: Алег Гулак, старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алесь Бяляцкі, праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека Тэлефон для даведак і ўдакладненняў: +375 44 7256490
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
У траўні ў Беларусі працягнуўся разгляд палітычна матываваных крымінальных справаў, узбуджаных супраць удзельнікаў мірных дэмакратычных акцыяў. Яшчэ тром моладзевым актывістам Міхаілу Субачу, Паўлу Вінаградаву і Максіму Дашуку суд вынес пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі і, такім чынам, колькасьць палітвязьняў павялічылася. Асуджанаму на два з паловай гады пазбаўленьня волі па палітычных матывах Сяргею Парсюкевічу Мінскі гарадзкі суд адмовіў ў задавальненьні скаргі на вынесены ў мінылым месяцы прысуд. Да таго ж палітвязень пакутуе на хранічныя захворваньні, яму патрэбна неадкладная аперацыя. 26 траўня маці Сяргея Парсюкевіча накіравала індывідуальны зварот ў Камітэт па правах чалавека ААН.
З “малатка” прададзеная апошняя маёмасьць пісьменнікаў – санаторый “Іслач”
Сёння ў будынку Дзяржаўнага камітэту маёмасці, адбыўся аўкцыён з адзіным лотам: з “малатка" пайшла ўласнасць Беларускага літаратурнага фонду – славуты дом адпачынку “Іслач”.
Выбары ў цішыні
Гутарка з Валянцінам Стэфановічам – юрыстам і праваабаронцам, які будзе займацца маніторынгам восеньскіх выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Суд за сьцяг на "Бітлз-фэсьце": пратакол дапрацуюць
Учора ў Лагойскім судзе на перапрацоўку накіравалі адміністрацыйны пратакол супраць Віталя Ізотава. 8 чэрвеня яго затрымалі спэцназаўцы за бел-чырвона-белы сьцяг на "Бітлз-фэсьце".
Па справе РНЕ дапытваюць тых, каму пагражалі фашысты
Ва ўпраўленьне КГБ па Віцебскай вобласці выкліканыя сябар Сойму КХП БНФ Ян Таўпыга і ягоны аднапарт Ян Дзяржаўцаў, якія паўгады таму атрымалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскага аддзяленьня “Рускага нацыянальнага адзінства”. 20 траўня гэтага года па фактах зьяўленьня ў Віцебску лістоў з пагрозамі ад імя РНЕ Камітэт дзяржбясьпекі узбудзіў крымінальную справу. Цяпер тых, хто атрымліваў падобныя лісты на працягу 2006-2007 гадоў, выклікаюць на допыты, паведамляе “Радыё Свабода”.
За погляды выпускніка пазбавілі чырвонага дыплома
Актывіста “Маладога фронту” Змітра Сакалова, лепшага выпускніка Полацкага ліцэю, пазбавілі чырвонага дыплома з-за ягоных палітычных перакананьняў. Пасля суду за акцыю з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!" на галоўнай плошчы горада, Полацкі ліцэй наведалі супрацоўнікі КДБ, паведамляе прэс-служба МФ.








