Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 11 чэрвеня 2008

Пракуратура прымусіла Мінэнэргетыкі даць адказ намесьніку старшыні Партыі БНФ

Алесь Міхалевіч атрымаў адказ ад беларускага Міністэрства энергетыкі на свой запыт. Праўда, для гэтага спатрэбілася ўмяшальніцтва пракуратуры.

Ці дадуць улады працаваць назіральнікам на выбарах?

У Менск прыбыла дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ (БДІПЧ АБСЭ). Гэтая структура, апроч іншага, займаецца і назіраньнем за выбарамі ў розных краінах сьвету. Ці будуць на восеньскіх парлямэнцкіх выбарах створаны прымальныя ўмовы для працы назіральнікаў, у тым ліку і замежных?

Чарговы допыт у Віцебскім КДБ

9 чэрвеня віцебскага актывіста Яна Таўпыгу дапытвалі ў Віцебскай абласной управе КДБ больш за чатыры гадзіны. Сёньня сьледчы ізноў паклікаў яго на допыт па справе “лістоў ад “РНЕ”.

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў закон "Аб правах дзіцяці"

10 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў другім чытанні змяненні і дапаўненні ў закон "Аб правах дзіцяці".

БДіПЧ АБСЕ вывучае перадвыбарчую сітуацыю ў Беларусі

10 чэрвеня адбылася сустрэча лідэраў Аб’яднаных дэмсілаў з дэлегацыяй Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДіПЧ) АБСЕ. Гэтая структура займаецца назіраннем за выбарамі ў розных краінах свету.

Чакайце новых ператрусаў?

10 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў. У прыватнасьці, даў згоду на прызначэньне Аляксея Стука намесьнікам генэральнага пракурора Беларусі. Лукашэнка адзначыў, што «чакае ў найбліжэйшы час павышэньня эфэктыўнасьці дзейнасьці пракурорскіх работнікаў. Шмат чаго залежыць ад выбудоўваньня пасьпяховага ўзаемадзеньня пракурораў з прадстаўнікамі другіх праваахоўчых органаў».

Наста Азарка аштрафаваная на 50 базавых велічыняў

Сёньня адбылося паседжаньне адміністратыўнай камісіі Несьвіжскага райвыканкаму, на якой былі разгледжаныя два адміністратыўныя пратаколы, складзеныя міліцыянтамі на мясцовую актывістку Насту Азарку за налепкі. Камісія прызнала яе віноўнай у правапарушэньнях па арт. 21.14 КаАП РБ ( "Парушэньне правілаў утрыманьня населеных пункатаў") і вынесла максімальнае пакараньне, прадугледжанае заканадаўствам: штраф у памеры 25 базавых велічыняў па кожнай справе. Такім чынам, агульная сума штрафу складае 50 базавых велічыняў, што роўна 1 мільёну 750 тысяч рублёў (820 даляраў).

Суд над Алесем Масюком перанесены на тыдзень

Суд задаволіў хадайніцтва слонімскага актывіста Алеся Масюка аб пераносе слуханняў і ўдзеле ў іх адваката. Учора пры разглядзе ў раённым судзе Слоніма адміністратыўная справа грунтавалася на рапарце супрацоўніка міліцыі Ігара Клыбіка, які засведчыў, што Алесь Масюк і Аляксандр Мілінкевіч удзельнічалі ў несанкцыянаванай сустрэчы з жыхарамі горада яшчэ 18 красавіка.

У Пухавічах судзяць настаўніцу

Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Насты Паповай — жыхаркі пасёлку Дружны. Яна брала ўдзел у недазволеным мітынгу супраць будаўніцтва заводу ядахімікатаў расейскай фірмы “Август-Бел”. Насту Папову пачалі судзіць разам з жыхаркай Дружнага Тацьцянай Дыльковай 5 чэрвеня. У той жа дзень Тацьцяну зьвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку і далі штраф 350 тысяч рублёў. Наста хадайнічала пра адтэрміноўку паседжаньня і суд над ёй прадоўжыцца сёньня:

Апазіцыйныя актывісты будуць мацаваць абароназдольнасьць краіны

Актывіста з Мазыра Паўла Наздру тэрмінова выклікалі ў мясцовы ваенкамат. Учора ўвечары Павал выйшаў з пад’езду свайго дома а 19.45. Да яго падышоў чалавек у цывільным і уручыў позву ў ваенкамат. Сёньня а 9 раніцы Павал мусіць зьявіцца ў ваенкамат. 17 сутак ён правядзе на зборах. Павал Наздра паведаміў “Радыё Свабода”, што ад 1997 году ня меў ніякіх стасункаў з ваенкаматам. Яго ніколі раней не забіралі на зборы.

rating all.by Яндекс цитирования