Навіны за 23 чэрвеня 2008
Суд і Пракуратура Баранавіч не жадаюць абараняць канстытуцыйныя правы грамадзян
У панядзелак суддзя Баранавічаў і Баранавічскага раёну Сельмановіч адмовіў мясцовым праваабаронцам Сяргею Гоўшу і Карнею Пятровічу ў задавальненьні скаргі на рашэньне пракуратуры аб абмове ў правядзеньні праверкі законнасьці падпісаньня “Обязательств по соблюдению ограничений, установленных законом Республики Беаларусь “О борьбе с коррупцией”. Гэтыя абавязацельствы аддзел адукацыі Баранавічскага гарвыканкама прымушае падпісваць настаўнікаў гарадскіх школ і выхавацеляў дзіцячых садкоў.
Менскія жыхары працягваюць змаганьне супраць сумнеўнага будаўніцтва
У Зялёным лузе Менску працягваецца кампанія пратэсту жыхароў супраць сумнеўнага будаўніцтва паміж дамамі на вул. Гамарніка, 20 і Мірашнічэнкі, 10. Сёньня адбыўся чарговы сход жыхароў, на якім былі вызначаныя адказныя за кірункі кампаніі пратэсту. Напярэдадні ўсе насельнікі дамоў атрымалі копіі адкрытага ліста аднаго зь лідэраў БНФ В.Вячоркі да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і гарадзкога савету, якія маюць прадстаўляць інтарэсы жыхароў раёну.
Кацярына Салаўёва хоча працягваць вучобу завочна
Міжнародная хрысьціянска-дэмакратычная арганізацыя “Малады Фронт” зьвяртаецца да ўнівэрсытэтаў Украіны, Літвы, Польшчы і іншых эўрапейскіх краін з просьбаю дапамагчы атрымаць вышэйшую адукацыю адной з лідэраў "Маладога Фронту" Кацярыне Салаўёвай.
У Страсбуры зноў абмяркуюць становішча ў Беларусі
Сёньня ў Палацы Эўропы ў Страсбуры пачалася летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. А 24 чэрвеня пройдзе дыскусія па Беларусі у кантэксьце маючых адбыцца ўвосень парлямэнцкіх выбараў. Яе праводзіць падкамітэт па Беларусі ПАРЭ.








