Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Навіны за 1 ліпеня 2008

Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні

24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 344 "Аб прызначэньні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня". Паводле гэтага дакумента парламенцкія выбары ў краіне пройдуць 28 верасьня. Беларускія праваабаронцы абвясьцілі пра намер праводзіць маніторынг маючых адбыцца выбараў, і будуць кожны тыдзень абагульняць падзеі, звязаныя з выбарчай кампаніяй.

Справаздача перад выбаршчыкамі ці заўчасная агітацыя?

Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні пачалі друкаваць матэрыялы пра заслугі народных абраннікаў

Парсюкевіча перавядуць у Мінск

30-га чэрвеня палітвязня Сяргея Парсюкевіча адведалі ў Шклоўскай калоніі яго жонка Наталля і актывіст Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жэляпаў.

Праваабаронцы патрабуюць адмены палітычнага артыкула

Намеснік старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Гацура перадала ў Падкамітэт па Беларусі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і ў Венецыянскую камісію Савета Еўропы заключэнне БХК аб неканстытуцыйнасці артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ.

Гродзенскія ўніяты выступілі супраць Першага нацыянальнага канала

Вернікі Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Першага нацыянальнага канала тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Выбары ў Беларусі пад пільным вокам

Ацэначная місія экспэртаў БДІПЧ (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) АБСЭ рэкамэндуе дзяржавам-удзельніцам АБСЭ накіраваць на парлямэнцкія выбары ў Беларусь паўнавартасную назіральную місію. Такая рэкамэндацыя стала вынікам працы ў Беларусі 9-12 чэрвеня ацэначнай місіі Бюро. Чакаецца, што яе справаздача неўзабаве зьявіцца на афіцыйным сайце.

У Магілёўскай вобласці тэрыторыі некаторых выбарчых акруг зьменены больш чым на 50 працэнтаў

Самыя вялікія змены закранулі Крычаўскую і Быхаўскую выбарчыя акругі. Былая Касцюковіцкая выбарчая акруга была цалкам падзелена паміж суседнімі выбарчымі акругамі. Новай асобнай выбарчай акругай была вылучана Асіповіцкая выбарчая акруга. Адрозненні паміж самай вялікай Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругай №84 і самай маленькай Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругай №78 складаюць 14,5%.

Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу

Пастановай №16 Цэнтральнай выбарчай камісіі ад 25 чэрвеня 2008 года па прадстаўленьню абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў утвораны выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. З колькасьцю выбаршчыкаў і межамі выбарчых участкаў можна азнаёміцца на сайце ЦВК.

Адбыўся форум грамадскіх арганізацый Магілёшчыны

29 чэрвеня ў Магілёве прайшоў Форум грамадзкіх арганізацыяў Магілёўскай вобласьці. На мерапрыемства зьехаліся 106 грамадзкіх актывістаў з усёй вобласці. Чэрыкаў, Крычаў, Горкі, Мсьціслаў, Шклоў, Крычаў, Клімавічы, Касьцюковічы, Хоцімск, Слаўгарад, Бабруйск, Асіповічы,Бялынічы, Быхаў, Глуск, Круглае, сам Магілёў – вось, бадай, і ня поўны сьпіс прадстаўленых на Форуме гарадоў ды мястэчак. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Праўленьне Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацыяў, зладжанае ж яно было цалкам мясцовымі дзеячамі, паведамляецца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным Асамблеяй НДА.

Журналістку Радыё “Свабода” аштрафавалі «за непавагу да суда»

Журналістку Радыё «Свабода» Любоў Лунёву 30 чэрвеня аштрафавалі на 8 базавых велічынь у зале суда Кастрычніцкага раёна Мінска. Яе звінавацілі ў «непавазе да суда» за тое, што яна адказала на званок па мабільным тэлефоне.

Звольнілі за намер балатавацца ў кандыдаты

Кіраўнік Кобрынскага аддзяленьня Партыі БНФ. Актывіст Руху “За свабоду” Аляксандр Мех звольнены з пасады інжынера Упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.

Нясвіжскі райвыканкам пазбаўляе памяшкання недзяржаўнае выданьне

Нясвіжскі райвыканкам адмовіў ва ўзгадненні дамовы на арэнду памяшкання пад карэспандэнцкі пункт газеце "Нясвіжскі час", якая ўжо была падпісаная выдаўцом і дырэктарам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта сведчыць ліст, які рэдакцыя атрымала 30 чэрвеня з ЖКГ.

rating all.by Яндекс цитирования