Навіны за 11 ліпеня 2008
Антон Астаповіч: Разбурэнне помнікаў стала татальным
Прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч прапанаваў стварыць з прадстаўнікоў грамадскасці Каардынацыйную раду па абароне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, каб спыніць навалу.
Актывісты АГП асуджаныя за брыдкаслоўе
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацьцяна Паўлючук прызнала актывістаў АГП віноўнымі ў парушэньні арт. 17.1 КаАП - дробнае хуліганства" і вынесла пакараньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту Кірылу Паўлоўскаму тэрмінам на 10 сутак, Міхасю Пашкевічу і Віталю Стажараву – па 15 сутак.
Апазыцыя вылучыла ў камісіі каля 150 кандыдатаў
Сёньня — апошні дзень вылучэньня кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісіяў. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі публічна абвясьцілі сваю мэту — прапанаваць свайго кандыдата ў кожную са 110 камісіяў
Ільлю Богдана адшукалі ў Маскоўскім РУУС
Доўгія і нэрвовыя спробы сваякоў, паплечнікаў і адваката знайсьці затрыманага моладзевага актывіста і праваабаронцу Ільлю Богдана, нарэшце, завяршыліся. Ні на Акрэсьціна , ні ў сьледчым ізалятары КДБ хлопца не было, і толькі пасьля таго, як абзванілі ўсе РУУСы сталіцы, у апошнім з іх - Маскоўскім - дзяжурны падцьвердзіў, што Ільля Богдан знаходзіцца ў іх.
Месцазнаходжаньне Ільлі Богдана невядомае
Сёньня сваякі намесьніка старшыні Моладзі БНФ і праваабаронцы Ільлі Богдана прыйшлі ў ізалятар на Акрэсьціна і правялі там каля 2 гадзінаў, аднак перадачу ў іх не прынялі: як сьцвярджаюць супрацоўнікі ізалятару, такога затрыманага ў іх няма. Усе спробы высьветліць месцазнаходжаньне Ільлі Богдана пакуль не далі плёну.
Падаткавікі ня могуць супакоіцца
Адразу пасьля завяршэньня прэс-канферэнцыі, прысьвечанай ціску ўладаў і арыштам грамадзка-палітычных актывістаў у выніку правядзеньня сьледзства па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня, у кватэру да юрыста і праваабаронцы Валянціна Стэфановіча пазваніў прадстаўнік Камітэту фінансавых расьследваньняў па Менску і Менскай вобласьці Бобін Ю.К., каб уручыць яму позву. Паколькі самога Стэфановіча не было дома, жонка праваабаронцы дзьверы не адчыніла.
Заява Прэзыдыюму Палітычнай Рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі
Замест таго каб шукаць сапраўдных злачынцаў, улада пачала выкарыстоўваць выбух у Менску 4 ліпеня для расправы з палітычнай апазыцыяй. Па стане на раніцу 11 ліпеня 2008 году арыштавана 16 чалавек, прычым бальшыню сярод іх складаюць актывісты і шараговыя сябры розных дэмакратычных палітычных партыяў і грамадзкіх ініцыятываў, сябры выбарчых штабоў кандыдатаў адзінага сьпісу АДС. Маладых актывістаў тэрарызуюць, затрымліваюць за пратэст супраць рэпрэсіяў. У краіне падчас выбарчай кампаніі запаноўвае атмасфэра беспакаранага беззаконьня.
Вылучылі ў камісію — падай дэклярацыю
У Гомельскай вобласьці да ціску на вылучэнцаў у акруговыя выбарчыя камісіі спрычынілася й фінансавая міліцыя дэпартаменту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Так, у Жлобіне прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Анатоль Папоў атрымаў позву ў мясцовы аддзел фінансавай міліцыі.
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
Паведамленьне для СМІ Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 344 ад 24 чэрвеня 2008 г. былі прызначаныя выбары дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня. Паводле дадзенага Указу выбары павінны адбыцца 28 верасня 2008 г.
Горадня: міліцыянты шукаюць сыноў Міколы Маркевіча
Сёньня сябра назіральнай рады "Радыё Рацыя", гарадзенскі журналіст Мікола Маркевіч паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты выклікаюць яго сыноў – Аляксея і Міколу. У сям’і аднаго з сыноў учора нарадзілася дачка. Са слоў Міколы Маркевіча, сьледчы Юры Абрамаў патэлефанаваў маладой маці ў радзільны дом. Гэты міліцыянт спрабаваў даведацца нумар тэлефону ейнага мужа — казаў, што той недзе хаваецца.
З Акрэсьціна - у "амерыканку"
Як толькі што стала вядома ПЦ "Вясна", трое з затрыманых па факце расьследваньня крымінальнай справы аб выбуху ў Менску дэмакратычных актывістаў пераведзеныя з ізалятару на Акрэсьціна ў сьледчы ізалятар КБД, так званую "амерыканку".
Барыс Хамайда асуджаны на трое сутак
Апазыцыянэр, на якога сёньня напаў невядомы хуліган, з пацярпелага ператварыўся ў вінаватага.
Магілёўскіх актывістаў дапусцілі да паседжаньня, на якім будуць зацвярджацца спісы акруговых выбарчых камісій
У Магілёве сумеснае паседжаньне аблвыканкама і прэзідыума аблсавета, на якім будзе зацвярджацца спіс сябраў выбарчых акругаў, пройдзе 14 ліпеня а 9-00 гадзіне ў актавай зале будынку аблвыканкама. Такі адказ атрымалі актывісты дэмакратычнага руху Барыс Бухель, Валеры Беразіенка і Рыгор Кастусёў, звяртаючыся з афіцыйным лістом да аблвыканкама, прэзідыума аблсавета і старшыні магілёўскага аблвыканкама Барыса Батуры.
Гародня: Ціск на вылучэнцаў у акруговыя камісіі
На Гарадзеншчыне на вылучэнцаў у акруговыя камісіі ад дэмакратычных партый пачынаецца адміністрацыйны ціск. Гэта асабліва кантрастна на фоне ўчорашняга выступу кіраўніка дзяржавы, у якім ён заклікаў уладныя структуры ўсяляк “забяспечыць роўныя выбарчыя магчымасьці”.
У касах аўтавакзалаў збіраюць пашпартныя звесткі пасажыраў
Пашпартныя звесткі ўсіх пасажыраў з 1 ліпеня збіраюць міжнародныя касы мінскіх аўтавакзалаў. Цяпер, каб набыць квіток на аўтобус у Польшчу ці Літву, трэба паказаць касірцы пашпарт альбо яго ксеракопію.
Алесь Бяляцкі: “Распачалася кампанія грамадзянскага тэрору на фоне праходзячай выбарчай кампаніі”
Праваабаронцы і сваякі арыштаваных былых сябраў патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, а таксама дэмакратычных лідэраў правялі ў Менску 11 ліпеня прэс-канферэнцыю з нагоды неабгрунтаваных абвінавачанняў іх родных у выбуху, які адбыўся ў Мінску 4 ліпеня.
Затрыманы Міхась Пашкевіч заходзіцца ў Цэнтральным РУУСе. З ім яшчэ двое актывістаў.
Некалькі хвілінаў таму ў раёне вуліцы Няміга невядомымі асобамі затрыманы лідэр "Маладых дэмакратаў" Міхась Пашкевіч. Пра гэта паспеў паведаміць сам Міхась, пасьля чаго сувязь з ім абарвалася.
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
За апошнія дні ў межах сьледзства па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня асаблівы ціск аказаны на актывістаў НДА і апазіцыйных партыяў. Па ўсёй Беларусі ідуць допыты і вобшукі. 10 актывістаў знаходзяцца за кратамі нягледзячы на тое, што ім не прад'яўляюць ніякіх абвінавачаньняў.
10 ліпеня затрыманы актывіст Сяргей Высоцкі
Учора ў кватэры лідэра незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага ў межах правядзеньня сьледзтва па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Нягледзячы на тое, што нічога падозранага знойдзена не было, сам ён быў затрыманы першапачаткова на 3 сутак.
Human Rights Watch заклікае закрыць справу Андрэя Кіма
26 га чэрвеня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch накіравала факсам і Federal Express поштай заяву на імя генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча наконт «працэсу 14 ці» і справы Андрэя Кіма.
У Гомелі не дазваляюць зьбіраць подпісы выбарцаў
Жыхарка Гомелю Яніна Кавальчук паскардзілася “Свабодзе”, што ёй чыняць перашкоды ў зборы подпісаў за вылучэньне прадстаўніка незалежнага прафсаюзу РЭП Віктара Казлова ў склад камісіі Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акругі № 36.
Віцебск: Б.Хамайду затрымалі трэці раз за тры дні
Як учора ды заўчора, распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы зноў пратрымалі ў Чыгуначным РАУСе каля дзьвюх гадзін. Паводле апазыцыянэра, міліцыянты агледзелі газэты й часопісы, якія ён распаўсюджвае каля так званага “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна. Забраўшы некалькі асобнікаў газэты “Курьер из Витебска”, спадара Хамайду адпусьцілі — і гэтым разам без складаньня пратаколу.
Новыя затрыманьні ў сувязі з выбухам 4 ліпеня
Учора ўвечары на кватэры актывіста партыі БНФ Ільлі Богдана прайшоў ператрус, які здзяйснялі супрацоўнікі КДБ. Пасьля ператрусу актывіста затрымалі і даставілі на допыт.








