Навіны за 17 ліпеня 2008
Горацкаму журналісту вярнулі канфіскаваны архіў
эдактару недзяржаўнай горацкай газэты “Узгорак”, актывісту Руху “За Свабоду” Эдуарду Брокараву вярнулі канфіскаваны 28 сакавіка архіў друкаваных выданьняў. Забралі яго былі супрацоўнікі камітэту дзяржаўнай бясьпекі Шэйнік, Грачоў ды Малашанка, патлумачыўшы гэта расьсьледаваньнем крымінальнай справы, распачатай па факце зьнявагі прэзыдэнта.
У дзейнасць Баранавіцкай сельскай акруговай камісіі № 7 умешваюцца чыноўнікі райвыканкама
Начальнік арганізацыйна-кадравае работы райвыканкама Таццяна Канаш забараніла даваць дадзеныя пра пасады членаў камісіі.
Міліцыянты ня ведалі пра існаваньне ў палітвязьня Сяргея Парсюкевіча сына
14-гадовы сын палітвязня Сяргея Парсюкевіча «згубіўся» у чынавенскіх кабінетах. Менавіта таму пенсію МУС, якую атрымліваў былы міліцыянт Парсюкевіч, перавялі ў Шклоўскую калонію, дзе прадпрымальнік адбывае пакаранне.
Прысуд Казуліну – прысуд судовай сістэме, ўсёй цяперашняй уладзе Беларусі
13 ліпеня споўнілася два гады, як быў вынесены прысуд па сфабрыкаваных у спешным парадку трох крымінальных справах супраць Аляксандра Казуліна. Гэтыя сумныя ўгодкі млява каментаваліся нават у незалежных СМІ. Між тым з вышыні мінулага часу значнасць гэтага судовага працэсу толькі павялічылася.
Мінгарсуд адмовіў журналістцы “Народнай волі” у праве … звяртацца ў суд
17 ліпеня калегія Мінгарсуда адмовіла ў задавальненні скаргі карэспандэнта газеты “Народная воля” Марыны Коктыш, якая звярталась ў суд з нагоды неакрэдытацыі пры Палаце прадстаўнікоў.
Алесь СЕРГІЕНКА: “Яны выламалі ўваходныя дзверы і нават не прадставіліся”
Адным з затрыманых пасля выбуху ў ноч з 3 на 4 ліпеня стаў актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алесь Сергіенка. Пасля двух сутак знаходжання ў турме Камітэта дзяржаўнай бяспекі Алеся выпусцілі на волю. Аб падрабязнасцях свайго затрымання і знаходжання за кратамі апазіцыйны актывіст распавёў карэспандэнту "Народнай волі".
Многія з сябраў акруговых камісій працавалі падчас парламенцкай кампаніі - 2004
Параўноўваючы склад зацьверджаных акруговых камісій Гомелю са складам гэтых жа камісій у 2004 годзе, можна адзначыць, што многія сябры камісій ужо працавалі ў гэтай якасьці на папярэдніх парламенцкіх выбарах.
Прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў у камісіях няма, а грамадскасьць на паседжаньне не дапусьцілі
Ні адзін прадстаўнік апазіцыйных палітычных партыяў ня ўключаны ў склад акруговых камісій па выбарах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па Аршанскім рэгіёне (выбарчыя акругі № 26 і 27).
Мікалай Лазавік наведаў Гародню інкогніта?
З неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што ўчора 16 ліпеня Гародню наведаў намеснік старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Рэспублікі Беларусь Мікалай Лазавік.
Першыя паседжаньні акруговых камісій на Гомельшчыне
16 ліпеня адбыліся першыя паседжаньні акруговых тэрытарыяльных камісій. Камісія 35-ай акругі засядала па адрэсе вул. Рэчыцкая шаша, 6 (будынак адміністрацыі Савецкага раёна Гомелю), у то час як афіцыйна заяўленае месца знаходжаньня - вул. Барыкина, 143. Тэлефоны камісій, зарэгістраваныя па афіцыйным месцы знаходжаньня, не адказваюць.
На волю выйдуць першыя затрыманыя
Сёньня на волю выйдуць першыя затрыманыя ў якасьці падазраваных у выбуху пад час сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня. Сярод іх Віктар Ляшчынскі, Сяржук Чыслаў і яшчэ некалькі чалавек.
Барысаў: Прэтэндэнты ад дэмакратычных партый у акруговыя камісіі не прайшлі
Толькі сёньня, 17 ліпеня, з публікацыі ў газеце "Мінская праўда" стаў вядомы склад акруговых выбарчых камісій па Барысаўскіх акругах №62 і №63, сфармаваных рашэньнем прэзідыума Менскага абластнога савета дэпутатаў і Менскага абласнога выбарчага камітэта яшчэ 14 ліпеня.
Склады акруговых камісій па Гарадзеншчыне ўлада па-ранейшаму трымае ў сакрэце
На запыты кандыдатаў у акруговыя камісіі, праваабаронцаў, партыйных лідэраў, журналістаў і проста грамадзянаў адказныя за фармаваньне акруговых камісій па-ранейшаму не даюць ніякіх звестак, тлумачачы, што ўсё можна будзе прачытаць у прэсе.
Вязьні пагражаюць самагубствам
Вязьні бабруйскай папраўчай калёніі паведамілі ў рэдакцыю газэты “Вечерний Бобруйск», што некалькі дзесяткаў чалавек вырашылі скончыць жыцьцё самагубствам. Паводле інфармацыі асуджаных акцыю суіцыду прызначылі на 15 гадзінаў.
Лiдэр ПКБ пiша Лiдзii Ярмошынай
Першы сакратар Цэнтральнага Камiтэта Партыi камунiстаў Беларускай Сяргей Калякiн накiраваў 17 лiпеня лiст на iмя старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай. У лiсце лiдэр ПКБ выказаў недавер Лiдзii Ярмошынай як старшынi Цэнтрвыбаркама.
Ліда:ператрус на кватэры В.Бароўскага
Aктывіста Лідзкай філіі Маладога Фронту Вадзіма Бароўскага выклікалі ў міліцыю для дачы тлумачэньняў па выбуху 3 ліпеня ў Менску.
Чыслава аформілі на дзень пазней пасля затрымання
Жонка затрыманага Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская паведаміла, што выяўленыя юрыдычныя парушэньні пры затрыманні Сяргея Чыслава.
У Жлобінскую акруговую камісію прадстаўніка апазіцыі не ўключылі
Па выніках утварэньня акруговых камісій у Жлобінскім раёне ня будзе ніводнага прадстаўніка апазіцыі. У двух суседніх раёнах – Рагачоўскім і Светлагорскім – у склад камісій увайшлі па аднаму прадстаўніку дэмакратычных партый. У Жлобінскай выбарчай акрузе ў склад акруговай камісіі быў вылучаны шляхам збору подпісаў грамадскі актывіст Анатоль Рыгоравіч Папоў. Аднак у склад камісіі ён уключаны ня быў.
Гомельшчына: партыйцаў і грамадскіх актывістаў дапытваюць адносна датычнасьці да выбуху
12 ліпеня у Калінкавічах у дзьверы кватэры Дзяніса Рабянка пазваніў участковы міліцыянт Э.І. Драбышэўскі і сказаў, што яму тэрмінова трэба паразмаўляць з Дзянісам Леанідавічам. Маці Дзяніса адказала, што яго няма дома. Участковы сказаў, што хоча зайсьці і паглядзець, ці няма сына дома на самой справе. Маці адказала, што дзьверы яму не адчыніць, і ён сышоў.
Салігорск: Прадстаўнікам БХК адмаўляюцца паведамляць інфармацыю пра паседжаньні акруговых камісій
15 ліпеня назіральнікі П. Батуеў і М. Шаравар асабіста зьвярнуліся ў Салігорскі райвыканкам з просьбай паведаміць ім дату, час і месца правядзеньня першага паседжаньня Салігорскай гарадской і Салігорскай сельскай акруговых выбарчых камісій. Пры гэтым яны мелі на руках і падалі ў выканкам выпіску з пратаколу паседжаньня Рады РПГА "БХК" аб накіраваньні іх на паседжаньні адпаведных акруговых выбарчых камісій у якасьці назіральнікаў.
Алесь Бяляцкі: Дакладная лічба затрыманых невядомая
Зьвесткі пра колькасьць затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня няпэўныя і грунтуюцца на чутках, кажа сп. Бяляцкі. Нехта з падазраваных пачуў ад ахоўнікаў, што трэба засяляць наступны паверх. А гэта можа азначаць, што паверх, на якім утрымліваюць затрыманых, запоўнены і на ім знаходзяцца некалькі дзясяткаў чалавек. Сваякі падазраваных спрабуюць вылічыць агульную іх колькасьць, сустракаючыся у час перадачаў пад сьценамі турмы. У любым разе, мяркуе праваабаронца, дакладных лічбаў у сытуацыі, калі сьледзтва не агучвае адпаведнай інфармацыі, грамадзтва пакуль ня ведае.
Берасьце: з-за вялікага “конкурсу” Сяргею Вакуленку не хапіла месца ў акруговай камісіі
Не знайшоў адказу на сваё пытанне грамадскі актывіст, у свой час давераная асоба А.Мілінкевіча і міжнародны назіральнік Сяргей Вакуленка, які вылучаўся ў сябры камісіі па Брэсцкай-Цэнтральнай акруговай выбарчай камісіі №
Намесьнік старшыні Баранавічскай акругі № 1 прапагандуе ідэі Прэзідэнта
Адбылося першае паседжаньне акруговай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7, у якую ўваходзяць Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны. Старшынёй камісіі абраны намесьнік дырэктара Баранавіцкае птушкафабрыкі па ідэалагічнай рабоце Пётр Дубоўскі, намеснікам старшыні – начальнік ідэалагічнага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама Леанід Каўбаса. Выбраны таксама сакратар камісіі.
Акруговыя камісіі Берасьцейшчыны: амаль у кожнай – прадстаўнікі аблвыканкаму і аблсавету
Нягледзячы на тое, што ў Брэсцкай вобласьці аблвыканкам і прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў прынялі рашэньне, каб ў акруговыя выбарчыя камісіі (а іх усяго 16) увайшла максімальна дапусьцімая колькасьць сябраў - па 13 чалавек, з 208 сябраў камісій, якіх трэба было вызначыць, 28 фактычна не выбіралі, а прызначылі тыя органы, якія стваралі камісіі. Па 14 ад абласнога выканаўчага камітэта і прэзідыума аблсавета дэпутатаў.
Мінюст адмовіўся рэгістраваць "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў"
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага сацыяльна-экалагічнага аб'яднання "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў". Ініцыятар стварэння арганізацыі член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Іван Нікітчанка кажа, што гэта ўжо не першая адмова.
Аргкамітэт БХД судзіцца з Мінюстам
16 ліпеня сябрамі аргкамітэта па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" у Вярхоўны Суд была пададзена скарга на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання. Падчас другой спробы рэгістрацыі БХД чыноўнікі Мін'юста беспадстаўна спасылаліся на тое, што ім застаюцца незразумелымі "мэты, задачы, прадмет і метады дзейнасці", а таксама не быў прадстаўлены дакумент, які пацвярджае ўплату дзяржаўнай пошліны і спіс заснавальнікаў, падпісаны трыма членамі кіруючага органа.









