Навіны за 21 ліпеня 2008
Старшыня ЦВК вінаваціць апазыцыю ў парушэньнях
Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалося 20 ліпеня. Ніводзін з прэтэндэнтаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на мандаты дэпутатаў ня будзе абмяжоўвацца вылучэньнем на партыйных зьездах. Паралельна яны будуць зьбіраць подпісы грамадзянаў.
М.Лазавік: Большасць патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты будуць вылучацца праз збор подпісаў
У нядзелю ў Беларусі пачаўся адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў – вылучэнне кандыдатаў. Пра асаблівасці гэтай працэдуры карэспандэнт Рацыі Кастусь Вансяцкі пагутарыў з сакратаром Цэнтрвыбаркаму Мікалаем Лазавіком.
У бацькоў Сяргея Скрабца канфіскуюць маёмасьць
Сёньня Менскі гарадзкі суд вынес вэрдыкт — канфіскаваць маёмасьць бацькоў апазыцыйнага палітыка, намесьніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргея Скрабца.
Гомельскія паштавікі сарвалі партыйны сход
Гомельская пошта своечасова не даставіла сябрам АГП запрашэньні на агульны партыйны збор. Толькі адзін са 100 лістоў быў дастаўлены адрасату ў тэрмін.
Спроба масавага суіцыду ў бабруйскай калёніі
Шасьцёра вязьняў бабруйскай калёніі ўскрылі вены на знак пратэсту супраць цкаваньня з боку адміністрацыі папраўчай установы.
Міраслаў Лазоўскі: У турме не было ніводнага допыту
Міраслаў Лазоўскі быў адным з чатырох былых сяброў "Белага легіёну", якія былі затрыманы на 10 сутак арышту па падазрэньні ў выбуху ў Менску на Дні Рэспублікі. 18 ліпеня Лазоўскі разам зь Сяргеем Чыславым, Ігарам Корсакам і Віктарам Ляшчынскім выйшаў на волю. У панядзелак Міраслаў адказаў на пытаньні "Нашай Нівы".
Пракуратура заступілася за апазіцыянера
Старадарожская пракуратура закрыла адміністратыўную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты ад адзінага спісу АДС па Любанскай выбарчай акрузе Арцёма Агафанова.
Орша: у кіраўніцтва акруговай камісіі абраны чыноўнік, які ўжо парушаў выбарчае заканадаўства
16 ліпеня адбылося паседжаньне выбарчай камісіі Аршанскай гарадской акругі па выбарах у Палату Прадстаўнікоў НС РБ. На паседжаньні былі разгледжаныя арганізацыйныя пытаньні. Старшынёй камісіі абраная Наталля Захаранкава, якая з'яўляецца кіраўніком справамі Аршанскага гарвыканкама. Яе намеснікам стаў начальнік аддзела фізкультуры і спорту Аршанскага гарвыканкама Алег Казлоў.
90% сяброў выбарчай камісіі - з арганізацыі "Белая Русь"
У Смаргоні 90% сяброў агруговай камісіі з'яўляюцца сябрамі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Прычым вылучаліся яны ў камісіі самым разнастайным чынам: ад працоўных калектываў, шляхам падачы заявы і г.д.
Пракуратура заступілася за апазіцыянера
Старадарожская пракуратура закрыла адміністратыўную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты ад адзінага спісу АДС па Любанскай выбарчай акрузе Арцёма Агафанова.
Ільля Богдан і Антон Койпіш таксама на волі
У нядзелю, пасьля 11-й раніцы з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Менску на вуліцы Акрэсьціна вызвалілі актывістаў БНФ Антона Койпіша і Ільлю Богдана. Яны былі затрыманы на 10 сутак як падазраваныя ў крымінальнай справе аб выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці 4 ліпеня. Ім ня выставілі абвінавачаньняў.
У Ашмянах затрыманы Іван Крук
Сябра АГП з Астраўца Іван Крук быў затрыманы ў субботу на аўтадарозе ў Ашмяны, яго даставілі ў Ашмянскі РАУС.









