Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 6 жніўня 2008

“Адной дэкларацыі мала”

Праваабаронцы пра далучэнне Беларусі да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў СНД.

Праваабаронцы пад прыгнётам

У Беларусі ўзмацняецца ўціск на праваабаронцаў. Пра гэта было заяўлена на прэзентацыі гадавой справаздачы, падрыхтаванай Абсерваторыяй па абароне правоў праваабаронцаў.

Вярхоўны Суд адмовіў “Руху “За Свабоду”

Вярхоўны суд пастанавіў адмовіць у скарзе заснавальнікам грамадскай арганізацыі “Рух “За Свабоду” на падставе тэхнічнай памылкі ў гарантыйным пісьме арганізацыі, якая забяспечвала юрыдычны адрас.

Ціск узмацняецца, збор подпісаў працягваецца

Сабрана тысяча подпісаў за вылучэньне кандыдатам ў дэпутаты Тацьцяны Яўгенаўны Севярынец па 17-ай Віцебскай-Горкаўскай акрузе. Аднак пачас збору подпісаў давялося сустрэцца са шматлікімі цяжкасьцямі: пачынаючы ад ціску на сябраў ініцыятыўнай групы Тацьцяны Севярынец, закончваючы пагрозамі і запалохваньнем выбаршчакаў, што падпісваюцца за кандыдатаў ад апазіцыі.

Падаткавікі пачынаюць комплексную праверку дзейнасці БХК

5 жніўня ў другой палове дня ў офіс “Беларускага Хельсінкскага камітэту” прыйшлі два супрацоўнікі інспекцыі Маскоўскага раёну Менску па падатках і зборах -- В.Г. Дзяшковіч і Д.В. Саракапыт. Мэтай свайго візіту яны назвалі правядзенне па-запланавай комплекснай праверкі бухгалтарскай дакументацыі, а таксама руху фінансавых сродкаў БХК. Падаткавікоў цікавіла: адкуль ў арганізацыі бяруцца сродкі на арэндную плату і камунальныя выдаткі, якія аплочваюцца праваабаронцамі.

44 дзеючыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ідуць на выбары

44 дзейных дэпутаты Палаты прадстаўнікоў высунулі свае кандыдатуры для ўдзелу ў восеньскіх парламенцкіх выбарах шляхам збору подпісаў, яшчэ дваіх дэпутатаў вылучылі працоўныя калектывы. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Паводле яе словаў, зноў будуць спрабаваць патрапіць у Палату прадстаўнікоў Віктар Кучынскі, Сяргей Касцян, Уладзімір Здановіч, Вольга Абрамава, Генадзь Давыдзько, Анатоль Красуцкі.

Бабруйск: Дзяржаўныя СМІ хваляць праўладных кандыдатаў

У Бабруйску пачалася прыхаваная агітацыя за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты ад улады. Так, напрыклад, гарвыканкамаўская газета “Бабруйскае жыццё” ўжо надрукавала інтэрв’ю з галоўным інжынерам ААТ “Белшына” Уладзімерам Карпяком, які вылучаецца па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе. Інтерв’ю даволі вялікае і распавядае пра працу, сям’ю, хобі галоўнага інжынера, што само па сабе выглядае як спроба “прапіярыць” вылучэнца ад улады.

Баранавічы: Невядомы жыхар праз газету дзякуе праўладнаму кандыдату

Чарговы матэрыял пра дэпутата-генерала Ваньковіча, які зноў зьбіраецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў НС РБ, надрукавала дзяржаўная баранавіцкая газета “Наш край” у нумары 91 за 05.08.2008г. На гэты раз з водгукам аб рабоце дэпутата Анатоля Ваньковіча выступае жыхар горада, які падпісаўся “Дзьмітрый Міхайлавіч”.

Па адбіткі пальцаў КДБ выяжджае дадому

На Гарадзеншчыне КДБ працягвае допыты актывістаў.

Баранавічы: Дзяржаўныя СМІ “піяраць” прэтэндэнтаў з вертыкалі

Яшчэ няма дазволу на агітацыю за таго ці іньшага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, а дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ўжо актыўна распавядаюць пра людзей, якіх у дэпутаты рухае вертыкаль.

Магілёў: Сябраў ініцыятыўнай групы Ігара Каваленкі зноў спрабавалі не пусьціць у інтэрнат

Cябраў ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за старшыню грамадзкага аб’яднаньня донараў “Кропля жыцьця” Ігара Каваленка зноў не пусьцілі ў інтэрнат. На гэты раз гэта быў інтэрнат, размешчаны па адрэсе вул. Грышына, 72.

Асвятленьне парламенцкіх выбараў 2008 г. у беларускіх СМІ

Прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў распаўсюдзіла чарговы бюлетэнь па тэме “Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 г. у беларускіх СМІ”

Гомельскія АДС ставяць "ультыматум"

Уключэньне ўсіх дэмакратычных прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі і рэгістрацыя ўсіх вылучэнцаў ад дэмсілаў кандыдатамі ў дэпутаты - пры выкананьні менавіта гэтых умоваў АДС Гомельшчыны будуць і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі. У адваротным выпадку ўсе прадстаўнікі дэмакратаў Гомельшчыны абяцаюць зьняць свае кандыдатуры. Такую рэзалюцыю 4 жніўня прыняў кардынацыйны савет АДС Гомельскай вобласьці.

Бабруйск: Таісію Кабанчук звольнілі з працы

Бабруйскую актывістку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Таісію Кабанчук звольнілі з працы.

CPJ просіць А.Лукашэнку перагледзець сваё рашэньне

Камітэт абароны журналістаў занепакоены тым, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў новы закон пра сродкі масавай інфармацыі. CPJ перакананы, што закон “дазволіць уладам і надалей абмяжоўваць свабоду мэдыяў ў Беларусі”.

Гомельская міліцыя па справе аб выбуху дапытала назіральніка

"Галоўны сведка" па справе аб выбуху 3 ліпеня дапытаны яшчэ ў панядзелак, аднак у Савецкі РАУС г. Гомеля працягваюць выклікаць на гутаркі актывістаў дэмсіл. Так, Уладзіміру Шыцікаву, назіральніку па 33-й акрузе, 4 жніўня пасля 20.00 патэлефанаваў дахаты супрацоўнік міліцыі. Ён, не прадставіўшыся, вусна запрасіў Уладзіміра на гутарку ў аддзяленне. На пытанне аб прычынах такой цікавасці да персоны Шыцікава з боку органаў міліцыянер адказаў, што Уладзімір з’яўляецца сведкам па справе аб выбуху 3 ліпеня.

“Каардынацыйна - кансультатыўная група” з выканкамаўскіх чыноўнікаў дзейнічае ў Дубровенскім раёне

У Дубровенскім раёне дзейнічае "каардынацыйна - кансультатыўная група па садзейнічанні выбарчай кампаніі". Пра гэта паведаміла мясцовая раёнка "Дняпроўская праўда". Група складаецца з 12 чалавек. Персанальны склад – убольшасці з мясцовых чыноўнікаў: тры намеснікі старшыні Дубровенскага райвыканкама, кіраўнік справамі таго жа выканкама, начальнікі фінансавага ўпраўлення і ўпраўлення сельскай гаспадаркі, рэдактар раённай газеты, а таксама некалькі кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў. Галоўная мэта гэтай групы, як паведамляе газета: усебаковае садзейнічанне кампаніі па выбарах у Палату Прадстаўнікоў.

Праблемы падчас збору подпісаў у Полацкім рэгіёне

Па-рознаму праходзіць кампанія па зборы подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ў Полацкім рэгіёне. Так, у Наваполацку (выбарчая акруга № 25) двух сяброў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ад БСДП(Г) Ігара Валяева прымусілі адмовіцца ад свайго сяброўства ў групе праз ціск на працы. Іншых сяброў той жа групы міліцыянты сфатаграфавалі на выхадзе з пад’езду дома, дзе праходзіў збор подпісаў, пасля чаго хуценька селі ў машыну і з’ехалі, не праверыўшы дакументы і не патлумачыўшы свае паводзіны. Адзначаны таксама выпадкі, калі сябры ініцыятыўнай групы кандыдата ад улады І.В.Антонавай пры зборы подпісаў паведамлялі выбаршчыкам, што, падпісаўшыся за аднаго прэтэндэнта, яны не маюць права паставіць свой подпіс за кагосьці іншага

Старадарожскі раён: выканкам стварыў працоўную групу "у дапамогу ўчастковым камісіям"

24 ліпеня ў грамадзка-палітычнай газеце Старадарожскага раённага выканаўчага камітэту "Навiны Старадарожчыны" быў апублікаваны артыкул пад назовам "У дапамогу ўчастковым камiсiям".

Не дае спакою партыйны сьцяг

Камунальныя службы Савецкага раёну Менску запатрабавалі ад Партыі БНФ зьняць з фасаду будынку, дзе разьмяшчаецца партыйны офіс, бел-чырвона-белы сьцяг. У адваротным выпадку з Партыяй БНФ можа быць разарваная дамова аб арэндзе памяшканьня. Кіраўніцтва БНФ лічыць, што патрабаваньне камунальнікаў парушае артыкул 21 «Закону аб палітычных партыях», у адпаведнасьці зь якім партыя мае права прапагандаваць свае ідэі.

rating all.by Яндекс цитирования