Навіны за 7 жніўня 2008
Ці можна зараз пісаць пра кандыдатаў у прэсе?
Перыяд агітацыі за кандыдатаў яшчэ не пачынаўся, а назіральнікі за выбарамі ўжо фіксуюць выпадкі патэнцыйных парушэнняў – у асноўным гаворка ідзе пра заўчасную схаваную агітацыю.
36 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў з "еўрапейскага спісу" сабралі патрэбны мінімум подпісаў
36 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў з "еўрапейскага спісу" ўжо сабралі неабходны мінімум подпісаў (больш за адну тысячу) для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта 7 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч.
Па справе лістоў РНА ў Віцебску пачаліся допыты журналістаў
Сёння, 7 жніўня, да следчага КДБ была выкліканай незалежная журналістка Алёна Сцяпанава. Яе дапыталі ў якасці сведкі па так званай справе лістоў з пагрозамі ад імя незарэгістраванай арганізацыі Рускае нацыянальнае адзінства. Следчага цікавіла, дзе і пры якіх абставінах журналістка бачыла гэтыя лісты, а таксама, якія яна ведае праваабарончыя арганізацыі. Падрабязнасцяў допыту Алёна Сцяпанава не распавяла, бо гэта тычыцца тайны следства.
Правядзенне фэсту – ужо поспех?
Другі фэст сярэдневяковай музыцы ў Мсціслаўле не давядзецца правесці у раней заяўленным фармаце. Ініцыятары гэтай маштабнай культурнай акцыі не знайшлі паразумення з мясцовымі ўладамі. Літэральна за 10 дзён да адкрыцця.
Мазыр: За вылучэнне аднаго з сябраў камісіі сходу працоўнага калектыву не праводзілася
Пасля апублікавання складу акруговых выбарчых камісіі па Мазырскай выбарчай акрузе №42 выявілася, што за аднаго з сябраў гэтай камісіі Івана Раманавіча Навіцкага (намесніка дырэктара па ідэялогіі ААТ “Беларускабель”), вылучанага ад працоўнага калектыву гэтага прадпрыемства, сходу працоўнага калектыву ці канференцыі не праводзілася.
Гародня: акруговая камісія не бачыць неабходнасці працаваць
Незалежны назіральнік зарэгістраваны па Гарадзенскай паўночнай выбарчай акрузе № 52 Зміцер Слуцкі паведаміў, што пасля рэгістрацыі ініцыятыўных групаў камісія не збіралася аніводнага разу. На штодзённыя тэлефонныя званкі яму адказвалі, што сходу камісіі у канкрэтны дзень не будзе. Сёння ён асабіста зайшоў да старшыні камісіі, якая паведаміла, што збірацца камісія пакуль што не бачыць неабходнасці.
Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу Зміцера Вінаградава
У Вярхоўным Судзе Беларусі адбыўся разгляд скаргі на дзеяньні Вілейскай акруговай камісіі № 64 і Цэнтральнай выбарчай камісіі РБ, якія адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты сп. Вінаградава. Скаргадаўцы - дзевяць чалавек са спісу незарэгістраванай ініцыятыўнай групы Зміцера Вінаградава - кіраўніка Мінскай абласной арганізацыі БНФ з Мядзельшчыны.
Гародня: За прадстаўнікоў улады подпісы збіраюць без пашпартных дадзеных
Зборшчык подпісаў за апазіцыйнага кандыдата Яраслава Раманчука, які зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу на Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51, Алег Калінкоў заўважыў групу маладых людзей, якія збіралі подпісы на вуліцы ў грамадзянаў без пашпартоў і не запісвалі пашпартныя дадзеныя.
Штрафы за подпісы
Аляксандр Мілінкевіч наведаў 6 жніўня Гарадок і Віцебск, дзе ўдзельнічаў у працы ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за дэмакратычных актывістаў, якія маюць намер балатавацца ў Палату прадстаўнікоў.
Ці могуць сябры выбарчых камісій карыстацца ноутбукамі?
Сябра Ясенінскай аруговай выбарчай камісіі №100 актывіст Руху “За Свабоду” Юрась Меляшкевіч накіраваў у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў запыт адносна забароны карыстання партатыўнымі кампутарамі падчас працы камісіі.
Барысаў: Памочнік дэпутата садзейнічае збору подпісаў падчас працы
Як паведаміў Ігар Леднік, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты рэдактара недзяржаўнай газеты "Барысаўскія навіны" Анатоля Букаса па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №63, шмат барысаўчан адмаўляецца ставіць свае подпісы ў падтрымку незалежнага журналіста, аргументуючы тым, што "ужо падпісаліся на працы за Гумінскага".
Аляксандр Памідораў: Свабода пачынаецца з уласнай асобы!
Напярэдадні фэсту “BeFree” у Львове Еўрарадыё працягвае сустракацца з музыкамі, што зайграюць на фестывальнай сцэне. Аляксандр Памідораў распавёў пра песні, якія музыкі рыхтуюць да фэсту, падзяліўся чаканнямі ад выступу ў Львове, а таксама адчуваннямі пасля "Басовішча" і сваім разуменнем свабоды.
У “Нашай Нівы” выйшаў 1000-ы нумар газэты
На гэтым тыдні пабачыў свет 1000-ы нумар газеты “Наша Ніва”, з улікам усіх нумароў, якія выходзілі з 1906 году. Выданне падрыхтавала адмысловы юбілейны нумар.
КДБ лічыць законнымі дзеяньні супраць А.Меха
6 жніўня адзін з патэнцыйных кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах, кіраўнік Кобрынскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Мех атрымаў адказ на сваю скаргу ў КДБ.
Карчму зьнясуць, а рамесьнікаў выкінуць на вуліцу
Гэта так званая карчма – унікальны помнік драўлянага дойлідства ХIХ стагоддзя. Такіх старажытных аб’ектаў, дзе падсілкоўваліся і выпівалі нашы продкі, у Беларусі па пальцах пералічыць.
Дашкевіч: Мы будзем узьдзейнічаць на ўладу юрыдычнымі мэханізмамі
“Малады Фронт” будзе дабівацца легалізацыі сваёй дзейнасьці выключна цывільным шляхам. Пра гэта БелПА заявіў старшыня арганізацыі Зьміцер Дашкевіч, камэнтуючы намер судзіцца зь Менскім гарвыканкамам, які адмаўляецца спрыяць маладафронтаўцам у магчымасьці правядзеньня ўстаноўчага зьезду найбуйнейшай апазыцыйнай моладзевай арганізацыі краіны на тэрыторыі беларускае сталіцы.
На Магілёўшчыне подпісы зьбіраюць і актывісты БРСМ
У Крычаве дэклярацыю аб даходах апазыцыйны прэтэндэнт на мандат дэпутата Сяргей Няроўны рыхтуе зь мінулага тыдня. У ягонага суперніка па акрузе Сяргея Давыдова дэклярацыі не патрабуюць. У Клімавічах за С.Давыдова зьбіраюць подпісы сябры Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.
Гародня: У Гародні ўпершыню за 9 год дазволілі пікеты
Па шэсць пікетаў для збору подпісаў было дазволена ладзіць Вазіму Саранчукову, які збіраецца балатавацца па Гарадзенскай занёманскай акрузе № 49 і Сяргею Антусевічу, які мае намер вылучацца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50.
Журналістаў недзяржаўных СМІ па ўсіх пытаннях скіроўваюць да ідэолагаў
Карэспандэнт рэгіянальнай недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Людміла Любімцава некалькі разоў звярталася ў гарадскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, каб атрыманць інфармацыю наконт забароны на купанне ў мясцовых вадаёмах.
Самую маладую прэтэндэнтку на дэпутацтва выклікаюць з бацькамі
У камітэт фінансавых расьсьледаваньняў па Магілёўскай вобласьці выклікалі самую маладую прэтэндэнтку на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Тацяну Шамбалаву.
Віцебскага ўчастковага пераследуюць за намер вылучыць сваю кандыдатуру ў дэпутаты
Па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 заявіў аб намеры вылучыцца кандыдатам у дэпутаты 36-гадовы Андрэй Левінаў -- участковы інспектар Чыгуначнага РАУС. Падача капітанам Левінавым дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы стала нечаканасцю і для ўлад, і для апазіцыі, паколькі гэты афіцэр быў убаку ад палітыкі.
Астравец: у дачыненні да прэтэндэнта ў кандыдаты Івана Крука ўзбуджаная грамадзянская справа
У дачыненні да Івана Крука, прэтэндэнта ў кандыдаты па Іўеўскай выбарчай акрузе, узбуджана грамадзянская справа па зыску Астравецкага РУП ЖКГ аб абароне дзелавой рэпутацыі. 5 жніўня ён атрымаў позву з Смаргонскага суду аб тым, што 12 жніўня ў названым судзе будзе слухацца справа ў папярэднім судовым паседжанні.
Яраслава Берніковіча з жонкаю адвезьлі у райаддзел КДБ
Прэтэндэнт на дэпутацки мандат ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС з Глыбокага Яраслаў Берніковіч паведаміў прэс-службе Прартыі БНФ, што зараз яго разам з жонкаю вязуць у раённы аддзел КДБ. Нагадаем, што ініцыятыўная група глыбоцкага актывіста сабрала больш за тысячу подпісаў.
Салігорск: адміністратыўны рэсурс пры зборы подпісаў за Яўгенія Абаленскага
Выбаршчык Таццяна Маголіна паведаміла назіральніку ад БХК Мікалаю Лазарэвічу, што на прадпрыемстве трэста "Шахтаспецбуд", дзе яна працуе, начальнікам адміністратыўна-бытавога корпуса было дадзена ўказанне ўсім работнікам трэста прынесці на працу пашпарты для ўнясення пашпартных дадзеных у падпісны ліст па зборы подпісаў за Яўгенія Абаленскага. Намеснік начальніка ўчастку пад’ёму №24-РУП ВА "Беларуськалій", цяперашні дэпутат аблсавета Я. Абаленскі зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №75.
Магілёў: за дзеючую дэпутатку подпісы збіраюць без запатрабавання пашпартоў
Збор подпісаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты па Горацкай выбарчай акрузе № 81, дзеючай дэпутаткі Таццяны Асмалоўскай вядзецца з парушэннямі выбарчага заканадаўства.
Зьбілі сябраў ініцыятыўнай групы С.Багданкевіча
5 жніўня ўвечары ў менскім мікрараёне Курасоўшчына былі зьбітыя кіраўнік ініцыятыўнай групы Станіслава Багданкевіча Юры Фабішэўскі і актывіст выбарчага штабу Сяргей Кастыленка.
Берасцейская вобласць: партыйцаў працягваюць дапытваць адносна датычнасці да выбуху
У Берасцейскай вобласці ў сувязі з менскім выбухам у ноч на 4 ліпеня ў "чорны спіс" уладаў трапілі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў. Як паведаміў першы сакратар Кобрынскага гаркама ПКБ Аляксандр Чорны, калі ён выпісаўся з мясцовай лякарні, дзе ён знаходзіўся з хваробаю на пазваночнік, да яго на хату зайшлі афіцэры міліцыі з так званым "апытальным лістом". "Чаму менавіта да мяне? - спытаў капітан запасу. "Гэты спіс нам далі ў райвыканкаме, - адказалі міліцыянты. - Казалі, што вы актыўна выступаеце, мітынгуеце, пікетуеце..." У графе "статус" апытальнага ліста запісалі: "Пікетчык". Пры гытым узялі атбіткі пальцаў і сліну на аналіз ДНК.
Менск: Акруговыя камісіі маюць "кансультантаў" у раённых адміністрацыях
Пад час узнікнення "спрэчных" момантаў у працы акруговых выбарчых камісіяў Менску "на дапамогу" іх сябрам прыходзяць прадстаўнікі раённых адміністрацыяў.
У Рэчыцы і Хойніках цяперашнія дэпутаты ў выбарчай кампаніі не ўдзельнічаюць
У Рэчыцкай акрузе ў дэпутаты вылучаюць Валерыя Пуціцкага, сябра Партыі БНФ. Па яго словах, ініцыятыўная група сабрала ўжо каля 500 подпісаў за яго вылучэнне, прычым не толькі шляхам абыходу жыхароў: “Ужо тыдзень вядзецца збор подпісаў і на гарадскім рынку” – кажа В. Пуціцкі. У акрузе збіраюць подпісы яшчэ за двух асобаў. Адна з іх – Леанід Невар, пенсіянер, былы прадпрымальнік. Другая – Ала Сачанка, вылучэнец “ад улады” (начальнік фінансавага аддзелу выканаўчага камітэту Рэчыцкага раёна). “Яшчэ адна група, якая мела намер збіраць подпісы за аднаго з мясцовых жыхароў, не была зарэгістравана акруговай выбарчай камісіяй. Камісія палічыла, што былі парушэнні заканадаўства пры фарміраванні гэтай групы” – распавёў В. Пуціцкі. Дадзеная акруга ўключае ў сябе асноўную частку Рэчыцкага раёна.
Жлобін і Светлагорск: збор подпісаў пакуль ідзе без праблемаў
Прайшла палова тэрміну, які адведзены на збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Для таго, каб стаць кандыдатам, неабходна сабраць не меней 1000 подпісаў выбаршчыкаў, якія жывуць у дадзенай выбарчай акрузе.








