Навіны за 11 жніўня 2008
Місія БДІПЧ АБСЕ атрымала пасведчанне міжнародных назіральнікаў
Місія доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ прыбыла 11 жніўня ў Мінск, правяла сустрэчу ў беларускім знешнепалітычным ведамстве і атрымала пасведчанні міжнародных назіральнікаў. Місію ўзначаліў пасол Герт-Хінрых Арэнс (Geert-Hinrich Ahrens). Варта зазначыць, што спадар Арэнс узначальваў місію доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2006 годзе. Пры гэтым нягледзячы на негатыўную ацэнку тых выбараў місіяй БДІПЧ (спадар Арэнс канстатаваў, што "даць станоўчую ацэнку не ўяўлялася магчымым"), кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама Беларусі выказала задавальненне фактам прызначэння спадара Арэнса, спаслаўшыся на тое, што ён валодае рускай мовай, з ім можна размаўляць без перакладчыка, яго стыль працы ў Беларусі ўжо ведаюць.
Гомель: Дэмсілы Гомельшчыны вылучылі 214 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі вобласці
У Гомельскай вобласці створана больш за 1100 участкаў для галасавання. АДС "закрываюць" каля 20% участкаў, вядома, пры ўмове ўключэння ўсіх дэмакратычных прэтэндэнтаў.
Бабруйск: Аляксандра Чыгіра і сябраў яго ініцыятыўнай групы выклікаюць у ваенкамат
Бабруйчаніну Аляксандру Чыгіру, які вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты, прыйшла павестка ў ваенкамат. У паперцы напісана “для ўдакладнення дакументаў”. Аналагічныя выклікі патрапілі і ў паштовыя скрыні двух сябраў яго ініцыятыўнай групы, - усе “сустрэчы” прызначаны на аўторак.
Магілёў: Ціск на сябраў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ад ГА БНФ “Адраджэньне”
Пачаўся ціск на сябраў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ад ГА БНФ “Адраджэньне” па Шклоўскай выбарчай акрузе №90 Рыгора Кастусёва. Гэдак, без зразумелых прычынаў супрацоўнікамі КДБ і міліцыі былі дапытаны старшыня выбарчага штабу прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Рыгора Кастусёва Барыс Вырвіч і Валянціна Шчэтнікава.
Гомельскія СМІ працягваюць "прасоўваць" кандыдатаў ад улады
Дзяржаўная рэгіянальная газета "Гомельскія ведамасці" публікуе інтэрв'ю з прадстаўнікамі ўлады, прэтэндуючымі на крэсла ў Авальнай зале. У суботнім нумары за 9 жніўня ў рубрыцы "Гутарка начыстую" цэлая паласа прысвечаная Аляксандру Шацько - цяперашняму дэпутату па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 36. Вядома, што Аляксандр Віктаравіч мае намер балатавацца ў Парламент па гэтай акрузе другі раз.
З-за дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ Партыя БНФ і АГП могуць адмовіцца ад выбараў, а ПКБ падае ў суд на Аляксандра Лукашэнку, Белтэлерадыёкампанію і БелТА
Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя могуць адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах з прычыны іх паслядоўнай дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ. Партыя камуністаў Беларуская з той жа нагоды збіраецца падаць у суд зыск да кіраўніка дзяржавы, Белтэлерадыёкампаніі і агенцтва БелТА.
Ярмошына сустрэнецца з кіраўніком місіі назіральнікаў ад АБСЕ
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына правядзе сёння ў Менску сустрэчу з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Гертам Арэнсам, паведамляе БЕЛТА.
ЦВК пакуль не ведае, колькі паступіла заявак на ўдзел ва ўчастковых камісіях
У Беларусі завяршылася падача дакументаў для ўдзелу ў працы ўчастковых выбарчых камісій. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Партыі зверылі гадзіннікі
У мінулыя выходныя прайшлі з’езды трох апазіцыйных партыяў – АГП, Партыі БНФ і Партыі камуністаў Беларускай, на якіх, апроч іншага, былі вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты і прадстаўнікі ў Цэнтравыбаркам.








