Навіны за 14 жніўня 2008
Ваўкавыск. Назіральнікам адмаўляюць у інфармацыі
Назіральніку з Ваўкавыску Віталю Гуляку, зарэгістраванаму ў акруговай камісіі па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48, адмовіліся паказаць спісы складу ўчастковых выбарчых камісій. Прадстаўнікі камісіі спаслаліся на тое, што поўныя склады ўчастковых камісій будуць надрукаваны ў мясцовай раённай газеце, якая выйдзе ў суботу.
Барысаў: Ні адзін з прыхільнікаў Салаша не патрапіў ва ўчастковыя камісіі
Па словах Сяргея Салаша, сябра Партыі БНФ, які збіраецца балатавацца па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63, адзінаццаць яго прыхільнікаў спрабавалі патрапіць ва ўчастковыя камісіі гэтай акругі.
Жлобінская і Рагачоўская акругі: ва ўчастковых камісіях – адзін прадстаўнік апазіцыі
У Жлобінскай выбарчай акрузе ў склад участковых выбарчых камісій не ўключаны ніводны прадстаўнік дэмакратычных сіл. У суседняй Рагачоўскай акрузе толькі ў адну з участковых камісій патрапіў прадстаўнік апазіцыі.
Гомель: ніводнага прадстаўніка дэмсілаў не ўключылі ў склад участковых камісій
З 83 прэтэндэнтаў дэмсілаў у члены ўчастковых выбарчых камісій улады Гомеля ні аднаго не ўключылі. На ўсіх 222 участках будуць працаваць вылучэнцы працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян.
Больш за 40 прадстаўнікоў БХД не ўключылі ва ўчастковыя камісііІ
Сябры аргкамітэту па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" падавалі некалькі десяткаў прапановаў па ўключэньні іх ва ўчастковыя выбарчыя камісіі шляхам збору попісаў. Хрысьціянскія дэмакраты зьвярталіся ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Менску, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Лепелі, Мастах. У большасьці выпадкаў ужо адкрыта адмоўлена.
Гародня: Працягваецца датэрміновая агітацыя за прадстаўнікоў улады
Праўладныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат бессаромна распачалі датэрміновую агітацыю. На гарадзенскім заводзе карданных валаў за прахадной вывешаныя каляровыя плакаты прэтэндэнта на дэпутацкі мандат Сяргея Маскевіча, які збіраецца балатавацца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50 і з’яўляецца на сённяшні дзень дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Плакаты заклікаюць выбаршчыкаў прагаласаваць менавіта за Маскевіча і змяшчаюць яго каляровае фота і біяграфічныя звесткі.
Гарадзеншчына: выбарчы працэс праходзіць у рэжыме сакрэтнасці
На Гарадзеншчыне пакуль невядомыя дакладныя склады ўсіх участковых камісій. Гэдак, па сельскіх акругах іх поўныя спісы з’явяцца толькі ў суботніх раённых газетах. Але ўжо можна сцвярджаць, што іх фармаваньне адбылося абсалютна келейна. Па-сутнасьці сур’ёзнага разгляду заяваў ва участковыя камісіі і не было, бо большасць паседжанняў выканкамаўскіх структураў адбылася ў экспрэс-рэжыме ў панядзелак зранку.
Гарадзеншчына: аніводны прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій
На Гарадзеншчыне аніводны прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій.
Віцебск: Датэрміновая агітацыя праўладных прэтэндэнтаў працягваецца
У Віцебску працягваецца датэрміновая агітацыя ў сродках масавай інфармацыі. Так гарадская газета "Витьбичи" (№ 92 ад 12.08.2008) апублікавала артыкул пра Аляксандра Ласякіна, які прапаноўваецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №20. Ужо сам назоў артыкула: "Усё зробім, якая гутарка!", ёсць ні што іншае, як перадвыбарнае абяцанне Аляксандра Ласякіна.
Віцебск: Паседжанне ўчастковай камісіі прайшло таемна
Даты і час першых паседжанняў участковых выбарчых камісій Віцебскіх сельскага (№21), Чкалаўскага (№18) і Кастрычніцкага (№20) трымаліся ў строгай таямніцы.
Алеся Чыгіра не апраўдалі
Магілёўскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў пастановы суду Бабруйску ў дачыненьні да палітыка Алеся Чыгіра. Судзьдзя абласнога суду Мікалай Гладкі агучыў толькі прысуд і не прывёў ніякіх аргумэнтаў.
Беларусь спыняе аздараўленьне дзяцей у ЗША
Пра гэта заявіў начальнік дэпартамэнту гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Аляксандар Каляда.
Баранавічы: “Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў?”
“Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў супрацоўнікам міліцыі, каб яны пакінулі цябе ў спакоі?” – разважае жыхар Баранавіч Віктар Мезяк. У першы раз з такім патрабаваннем да грамадскага актывіста, сябра Сойма Партыі БНФ, звярнуўся ўчастковы. Віктар, як законапаслухмяны грамадзянін, здаў сліну і зрабіў адбіткі пальцаў. Але тут зноў пачаліся тэлефанаванні ад нейкіх людзей, якія прадстаўляліся следчымі. Ім таксама трэба была сліна і адбіткі. “Кожнаму прыходзіцца тлумачыць, што я ўсё здаў, – гаворыць Віктар. – Складваецца ўражанне, што гэта мэтанакіраваная акцыя, каб чалавек не адчуваў сябе спакойна”. Апошняе такое тэлефанаванне Мезяку было 12 жніўня ў 23.00.
Менская вобласць: "Гульні з назіральнікамі" пры фармаванні ўчастковых камісій
12 жніўня прайшлі паседжанні раённых выканаўчых камітэтаў, падчас якіх былі зацверджаныя склады ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У Салігорскі, Капыльскі, Слуцкі, Клецкі і Нясвіжскі райвыканкамы назіральнікамі ад РПГА "БХК" загадзя былі прадстаўленыя пісьмовыя заявы з просьбай дапусціць іх на гэтыя паседжанні. Аднак, аказалася, што ўсё не так проста.
Маларыта: Партыйцам ва ўчастковых камісіях “не хапіла месца”
11 жніўня ў Маларыцкім райвыканкаме было прынята рашэньне стварыць усе камісіі ў колькасці 11 чалавек на 20 выбарчых участках. Ад прэтэндэнтаў паступіла 221 заява, з якіх вылучана шляхам сбору подпісаў 208 чалавек, ад працоўных калектывыў – 7 прэтэндэнтаў, ад грамадзкіх арганізацыяў – 6.
Светлагорск: Выбаршчыку не дазволілі прысутнічаць пры ўтварэнні ўчастковых камісій
Выканаўчы камітэт Светлагорскага раёна 12 жніўня правёў паседжанне, на якім былі ўтвораны ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Старшыня Светлагорскага райвыканкама Сяргей Максіменка не дазволіў прысутнічаць на паседжанні выканкама жыхару Светлагорска Вадзіму Болбасу, які хацеў пабачыць, як адбываецца ўтварэнне выбарчых камісій. Вось што ён распавёў:
Мазыр: Пракуратура ігнаруе скаргі на парушэнне выбарчага заканадаўства
Дагэтуль не разгледжаная скарга Паўла Наздры на парушэнне выбарчага заканадаўства, пададзеная ў Гомельскую абласную пракуратуру яшчэ 21 ліпеня. Нагадаем, што паводле арт.49 ВК РБ, падобныя скаргі павінны быць разгледжаныя і па іх прынятыя рашэнні ў 10-дзённы тэрмін. Бяздзейнасць абласной пракуратуры Павел Наздра абскарджвае ў Генеральнай пракуратуры і ЦВК.
Маларыта: Камісія яшчэ не ўтворана, а старшыня ўжо ёсць
7 жніўня праваабаронца Уладзімір Малей падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву выбаршчыкаў аб вылучэнні яго ў склад участковай камісіі Маларыцкага-Чырвонаармейскага выбарчага участка №62 Мухавецкай выбарчай акругі №4.
Астравец: “Не гуляйце ў брудныя гульні”
У "Астравецкай праўдзе" ад 6 жніўня пад вельмі паказальнай назвай "Не гуляйце ў брудныя гульні " быў надрукаваны артыкул, аўтарам якога з'яўляецца першы намеснік начальніка Астравецкага РУУС В.Страчынскі. Аўтар перасцерагае: " Не выключана, што некаторыя грамадзяне паспрабуюць у чарговы раз здабыць пэўную выгаду для сябе. Маецца на ўвазе правядзенне рознага роду несанкцыянаваных мерапрыемстваў, расклейвання або раздачы лістовак, іншых незаконных друкаваных выданняў. Усе часцей да гэтай "бруднай" гульні за грошы прыцягваюцца непаўналетнія, асабліва з малазабяспечаных і няўдалых сем'яў, а таксама працуючыя грамадзяне. Таму хацелася б у чарговы раз нагадаць жыхарам раёна асобныя палажэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, каб яны не апынуліся ў ролі пешак у чужой гульні."
Ціск на сябра акруговай камісіі
Сябру акруговай выбарчай камісіі, актывісту Руху “За Свабоду” Юрасю Меляшкевічу патэлефанавалі сёння з Маскоўскага РАУС Мінска з просьбай прыйсці ў аддзяленне крымінальнага вышуку. Супрацоўнікі РАУС паведамілі, што выклікаюць Юрася наконт сустрэчы мінчан з Аляксандрам Мілінкевічам, якая мелася адбыцца 24 красавіка 2008 года ў мікрараёне Малінаўка.
Праўладныя кандыдаты ў «дэпутаты» ствараюць сабе цэлыя «групы садзейнічання»
Амаль пры ўсіх райвыканкамах краіны створаныя гэтак званыя «групы па садзейнічанні выбарчай кампаніі». Яны ёсць нават там, дзе старшыні выканкама збіраюцца ісці ў «дэпутаты». Як паведаміла кіраўнік справамі Старадароскага райвыканкаму Вольга Пархімовіч, у абавязкі групаў уваходзяць пытанні практычнай дапамогі.
Гомельскія дзяржаўныя газеты дачасна распачалі перадвыбарную агітацыю?
У абласной дзяржаўнай газеце «Гомельская праўда» і гарадскім выданні «Гомельские ведомости» пачалі друкавацца матэрыялы і інтэрв’ю з яшчэ не зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу чыноўнікамі і дэпутатамі апошняга склікання. Усе матэрыялы суправаджаюцца фотапартрэтамі.
АДС: выбараў не будзе
14 жніўня Цэнтрвыбаркам сабраў апошнюю інфармацыю аб фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій. На 6500 участкаў прэтэндуе ля 74 000 чалавек. Гэта значыць, што ў склад кожнай групы, што будзе адказваць за падлік галасоў на асобна узятым участку мае ўвайсці ад 5 да 19 чалавек. Цэнтрвыбаркам абвесціць поўныя вынікі фармавання ўчастковых камісій толькі праз тыдзень, цягам гэтага часу мясцовыя ўлады маюць апублікаваць у СМІ спісы сябраў участковых камісій. Але прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў ужо канстатуюць – справядлівай гульні ізноў не выйшла.
У выбарчай кампаніі Дзяніса Садоўскага не выкарыстоўваецца расійскі капітал
Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" выступіў з заявай, у якой абвергнуў інфармацыю аб тым, што ў выбарчай кампаніі актывіста БХД Дзяніса Садоўскага выкарыстоўваецца расійскі капітал.
Махлярства з датамi
Заява з подпiсамi 108 грамадзян аб вылучэннi ў склад Жодзiнскай акруговай камiсii праваабаронцы i сябра Сойму Партыi БНФ Аляксея Лапiцкага проста не разглядалася.
СНД пад ?
Ва ўкраінскі парламент паступіў законапраект аб выхадзе краіны з СНД
«Такія крокі рэжыму падштурхоўваюць дэмакратаў да байкоту «выбараў»
Сябры аргкамітэту па стварэньні БХД падавалі некалькі десяткаў прапановаў па ўключэньні іх ва ўчастковыя выбарчыя камісіі шляхам збору попісаў. Хрысьціянскія дэмакраты зьвярталіся ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Менску, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Лепелі, Мастах. У большасьці выпадкаў ужо адкрыта адмоўлена.
“Патрэбна зьняцьцё ўсіх дэмакратычных кандыдатаў адначасова”
Сёньня стала вядома, што большасьць прадстаўнікоў апазыцыі ня ўключаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Як можа адрэагаваць Захад і апазыцыя на гэты крок уладаў? Ці можна ўжо зараз казаць, што абяцаньні пра дэмакратычнасьць выбарчай кампаніі былі пустым гукам?
Барыса Хамайду аштрафавалі на 200 тысяч рублёў
Віцебскі актывіст апазіцыі Барыс Хамайда аштрафаваны на 200 тысяч рублёў. Такое рашэнне прыняла 13 жніўня адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёна Віцебска. Камісія разгледзела міліцэйскі пратакол у адносінах да Хамайды. Як зазначана ў пратаколе, 10 ліпеня ў цэнтры Віцебска супрацоўнік міліцыі ў цывільным купіў у Хамайды газету "Народная воля", а затым паказаў міліцэйскае пасведчанне і адвёз у Чыгуначны РАУС, дзе на Хамайду склалі пратакол аб парушэнні правілаў гандлю.
Вячорка будзе кантраляваць галасаваньне сухотнікаў
У 6500 участковых камісіях на выбарах у Палату прадстаўнікоў 28 верасьня будуць працаваць усяго некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў апазыцыі. Гэта вынікае са зьвестак, якія паступаюць з рэгіёнаў у штабы апазыцыйных палітычных партыяў.








