Навіны за 16 жніўня 2008
Казулін на свабодзе
Сёньня з калёніі Віцьба-3 на свабоду выйшаў Аляксандар Казулін. Сёньня ўранку Казуліна выклікалі ў адміністрацыю калёніі, дзе яму пра гэта паведамілі і паказалі загад аб памілаваньні. Але Казулін загаду аб памілаваньні не падпісаў. Памілаваньня ён прызнаваць не зьбіраецца, бо тым самым мусіў бы прызнаць і сваю віну. Тады яго адпусьцілі проста так, бяз подпісу.
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
Галоўнай падзеяй бягучага тыдня стала завяршэнне фармавання ўчастковых выбарчых камісій. Як паказалі вынікі, працаваць у камісіях будуць толькі асобныя прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў. Наступнай тэндэнцыяй тыдня стаў яшчэ больш актыўны “піяр” праўладных кандыдытатаў у дзяржаўных СМІ
Міліцыянты наведаліся да Меляшкевіча
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведаліся сёння да актывіста Руху “За Свабоду”, сябра акруговай выбарчай камісіі Юрася Меляшкевіча. Яны забралі яго ў аддзяленне Маскоўскага РАУС, дзе апыталі наконт выбуху 3 ліпеня і ўзялі адбіткі пальцаў і аналіз сліны. Актывіст лічыць падобныя дзеянні ціскам ўлады напярэдадні выбараў.
Бярозаўскі раённы важак БРСМ ледзь не страціў працу з-за свайго подпіса
У Бярозаўскім раёне быў аказаны ціск з боку ўладных структур не толькі на сябра ініцыятыўнай групы Юрася Губарэвіча, работніцу раённага вузла паштовай сувязі Тацяну Тарасевіч, але і на кіраўніка раённага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, больш вядомага людзям як БРСМ, Руслана Клюкача.
Баранавічы: Прэтэндэнты ў кандыдаты высвятляюць адносіны на старонках газеты
Адказ дзеючаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Мікалаю Сергіенка, які спрабаваў праз прэсу абразіць Аляксандра Галькевіча (ён вылучае сваю кандыдатуру па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6), Аляксандр даў праз газету “Інтэкс-прэс” (№ 33 за 14.08.2008г.).
Вілейка: Назіральнік місіі СНД сустрэлася з мясцовымі назіральнікамі
Днямі Вілейку наведала Людміла Рудая -- міжнародны назіральнік місіі ад краінаў СНД. Яна правярала інфармацыю, якая была пададзена БХК пра дзейнасьць Вілейскай акруговай выбарчай камісіі № 64. Сустрэлася яна і з назіральнікам ад БХК Аляксеем Сюдаком. Яны абмеркавалі інфармацыю, што 18 ліпеня ў памяшканні для працы камісіі нікога не было, а сакратар знаходзіўся ў іншым кабінеце.
Участковыя камісіі сфармаваныя: рэгіёны падводзяць вынікі
На Гарадзеншчыне ў склад ўчастковых выбарчых камісій не ўлучылі аніводнага (!) прадстаўніка дэмакратычных партый. Усяго ж у ўчастковыя камісіі па 13 выбарчых акругах Гарадзеншчыны быў вылучаны 141 прадстаўнік дэмакратычных партый і рухаў. 123 з іх былі прапанаваны ў камісіі адпаведнымі партыйнымі пратаколамі рэгіянальных структур, яшчэ 18 – шляхам збору подпісаў. Аднак, мясцовыя адміністрацыі цалкам праігнаравалі кандыдатаў у камісіі ад дэмакратычных сілаў.
У склад участковых камісій увайшоў толькі 161 прадстаўнік палітычных партый
Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, з 69.845 чалавек, якія ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій, толькі 161 прадстаўляе палітычныя партыі.
Дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў падала больш за 100 групаў
Дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў акруговыя выбарчыя камісіі падалі ўжо 97 чалавек. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Падарунак старшыні Вярхоўнага суда
У Мінску пакрыўджаныя на несправядлівыя судовыя рашэнні грамадзяне вырашылі павіншаваць з днём народзінаў старшыню Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалу, падрыхтаваўшы яму адмысловы падарунак.








