Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 22 жніўня 2008

Бабруйск: Склад участковых камісій прадуманы да дробязяў

Са 107 бабруйскіх участковых камісій - 44 складаюцца з сябраў, якія працуюць у адным калектыве. Прычым у будынках СШ № 28 і № 20 будуць дзейнічаць па дзве камісіі, і ў склад кожнай з іх уваходзяць толькі супрацоўнікі гэтых школ.

А.Мех: “Гэты суд — прыклад цынізму і здрады ўлады”

22 жніўня суддзя суда Кобрынскага раёна Аляксандар Бабаскін вынес рашэньне адмовіць сябру Партыі БНФ Аляксандру Меху па ўсіх пунктах яго пазову. Заяўнік патрабаваў аднавіць яго на працы ў “Белтрансгазе”, кампенсаваць матэрыяльныя і маральныя страты.

Восем палітычных партый накіравалі сваіх прадстаўнікоў у склад ЦВК

Восем палітычных партый накіравалі сваіх прадстаўнікоў у склад ЦВК з правам дарадчага голаса. Пра гэта было заяўлена 22 жніўня на паседжанні Цэнтрвыбаркама Беларусі.

У дэпутаты збіраюцца балатавацца 68 работнікаў органаў дзяржкіравання

У кандыдаты вылучаюцца 68 работнікаў органаў дзяржкіравання, з іх 41 – дзеючыя дэпутаты ніжняй палаты парламента. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі.

Штраф за пратэст супраць абортаў

На гэтым тыдні Кастусь Шыталь быў выкліканы да судовага выканаўцы Докшыцкага раённага суда «для выплаты прысуджаных 70 000 беларускіх рублёў». Як высьветлілася, гэта быў штраф за правядзеньне пікета на рынку ў Докшыцах 9 траўня 2008 года.

Апазіцыянеры Магілёўшчыны незадаволеныя ціскам з боку сілавікоў

Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты па шклоўскай акрузе № 90 ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў Рыгор Костусеў, падводзячы вынікі першага этапу выбарчай кампаніі, у інтэрв'ю Еўрарадыё адзначыў, што акруговая выбарчая камісія чаканых перашкодаў не чыніла. Аднак ціск тым не менш быў з боку сілавых структураў

«Любыя выбары — гэта дадатковая магчымасць кантактаваць з людзьмi...»

"Народная воля" вырашыла пацiкавiцца, што думаюць з нагоды парламенцкiх выбараў палiтыкi i рэгiянальныя каардынатары кампанii "За свабодныя выбары".

Светлагорск: Падначаленыя камісіі

Большасць участковых камісій у Светлагорскай выбарчай акрузе сфарміраваныя ў асноўным з работнікаў адной арганізацыі. Узначальваюць камісіі кіраўнікі гэтых арганізацый. Вельмі зручна для любых маніпуляцыяў: ніхто з членаў камісіі не стане пярэчыць свайму дырэктару.

Лябедзька: «Рана казаць, што палітвязняў няма»

Цяпер шмат гаворыцца аб тым, што Беларусь засталася без палітвязняў. Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перакананы, што гэта не так.

Прэтэндэнта ў кандыдаты затрымлiваў асабіста начальнiк крымiнальнага вышуку

У апошнi дзень падачы дакументаў на вылучэнне ў кандыдаты ў Лепелi быў затрыманы сябра аргкамiтэта па стварэннi Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi Аляксей Александровiч.

rating all.by Яндекс цитирования