Навіны за 23 жніўня 2008
Выйшаў рэгіянальны бюлетэнь "Выбары-2008"
Яго аўтары – незалежныя журналісты і праваабаронцы Гомельшчыны. Бюлетэнь бясплатна распаўсюджваецца сярод насельніцтва.
Наваградак. Справай Юрыя Істоміна зоймецца пракуратура
22-га жніўня старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Юрыю Істоміну, якія збіраўся балатавацца па Наваградскай выбарчай акрузе, патэлефанавалі з Наваградскай пракуратуры і прапанавалі з’явіцца туды.
Смаргонь. Праверка подпісаў нагадвае запалохванне
Як паведаміў Юры Кутузаў, сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Ірыну Вештард (вылучаецца па Смаргонскай выбарчай акрузе), прадстаўнікі выканаўчай улады пачалі масавую праверку подпісаў, пастаўленых за апазіцыйную прэтэндэнтку.
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
Найбольш важнай падзеяй мінулага тыдня стала вызваленне палітычных вязняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Гэты крок уладаў адразу ж выклікаў дыскусію: наколькі падзея паўплывае на грамадска-палітычную сітуацыю падчас правядзення парламенцкіх выбараў. Праваабаронцы, якія праводзяць маніторынг выбарчай кампаніі, выказалі сваё меркаванне.
Віцебск: Справу капітана Левінава разглядае пракуратура і МУС
У Цэнтральную камісію накіраваны зварот "Аб пераследзе Андрэя Левінава за намер вылучыць сваю кандыдатуру ў дэпутаты". У звароце ўказвалася, што, мяркуючы па разгорнутым шырокамаштабным ціску на капітана міліцыі Андрэя Левінава, далейшы ўдзел у выбарчай кампаніі яму прыйдзецца праводзіць ужо ў статуце былога супрацоўніка міліцыі. Таксама ў звароце ўтрымлівалася просьба прыняць неадкладныя меры па спыненні пераследу прэтэндэнта ў кандыдаты.
Баранавічы: Пачаліся “хаджэнні” з мэтай праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў
Прадстаўнікі акруговых выбарчых камісій у Баранавічах пачалі “праверку” сапраўднасці подпісаў у падтрымку незалежных кандыдатаў.








