Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 26 жніўня 2008

Алесь Анціпенка: «Калі нічога не адбываецца, можна ствараць толькі жоўтую прэсу»

Сёння ў офісе ГА «БАЖ» адбылася чарговая прэс-канферэнцыя, што тычылася выхаду ў свет чацвертага нумару бюлетэню «Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 года ў беларускіх СМІ». Як адзначыў падчас сустрэчы з журналістамі медыя-эксперт, сябра Рады БАЖ Алесь Анціпенка, у сродках масавай інфармацыі знізіўся інтарэс да выбарчай кампаніі. У гутарцы з прэс-службай БАЖ эксперт распавёў, з якіх прычын, на ягоную думку, журналісты перасталі пісаць пра выбары.

КДБ вяртае журналістам кампутары

Журналісты недзяржаўных СМІ ў рэгіёнах атрымліваюць з КДБ адабраныя сёлета ў красавіку дакумэнты і кампутары.

Рэчыца: назіральнікам своечасова паведамляюць аб паседжаннях камісіі

У акруговай камісіі Рэчыцкай выбарчай акругі ў ліку назіральнікаў дзейнічаюць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ. Назіральнікам тут своечасова паведамляюць аб датах правядзення паседжанняў камісіі.

Скаргу ў ЦВК напісаў Іван Шэга

Слонімскі прэтэндэнт на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў здзіўлены трактоўкай сваіх паводзін з выбаршчыкамі.

Барысаў: Спроба правакацыі або абраза?

Сябра партыі БНФ Сяргей Салаш, які падаў дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 шляхам збору подпісаў грамадзянаў, учора ўвечары, 25 жніўня, знайшоў у сваёй паштовай скрыні позву з міліцыі. Намеснік начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Барысаўскага РАУС Алег Воўкаў запрашаў Сяргея Салаша з'явіцца для дачы тлумачэнняў з нагоды адміністрацыйнага правапарушэння 18 жніўня да 10 раніцы.

Маладэчна: Вылучэнцы ў дэпутаты ад улады ўжо выступаюць па радыё

Да 28 жніўня 2008 г. уключна адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але вылучэнцы ў дэпутаты ад улады ўжо даўно пачалі агітацыю.

Смаргонь: Датэрміновая агітацыя ў Смаргоні

Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Таццяна Голубева, якая з’яўляецца і прэтэндэнтам у кандыдаты на сёлетніх выбарах, ужо два тыдні вядзе актыўную перадвыбарчую агітацыю.

У Брэсце былі затрыманы два актывісты апазіцыі

У Брэсце ўвечары 25 жніўня былі затрыманы два актывісты апазіцыі, якія распаўсюджвалі ўлёткі аб байкоце парламенцкіх выбараў. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Савецкай, непадалёк ад кінатэатра "Беларусь", дзе сямёра маладых актывістаў апазіцыі раздавалі прахожым улёткі. На некаторых з удзельнікаў акцыі былі майкі з падпісам "Байкот".

Менск: Адміністрацыі раённых выканкамаў утойваюць інфармацыю пра склад участковых выбарчых камісіяў

Этап фармавання участковых камісіяў скончыўся амаль два тыдні таму, 13 жніўня, але зацікаўленыя суб'екты выбарчай кампаніі да цяперашняга моманту не маюць поўнай інфармацыі пра склад сталічных УВК.

У Аршанскім і Дубровенскім раёнах сустрэч з выбаршчыкамі не будзе

Акруговая камісія падчас агітацыйнай кампаніі запланавала 5 сустрэч з выбаршчыкамі… і ўсё 5 - у горадзе Орша. Сустрэчы з кандыдатамі на тэрыторыі Аршанскага і Дубровенскага раёнаў арганізоўваць камісія не палічыла патрэбным.

Баранавічы: Як праводзіцца праверка сапраўднасці подпісаў – назіральнікі не даведаюцца

Юрыст Баранавіцкага райвыканкама Сяргей Сліва, які выконвае абавязкі юрыста ў акруговай выбарчай камісіі, на пытанне назіральніка, як патрапіць на паседжанне, адказаў так: “Прыходзьце ў райвыканкам, сядзіце там з ранку да вечара – і тады ўсё пачуеце і пабачыце”.

Баранавічы: Дзяржаўная газета пракладае Уладзіміру Майсюку “дарогу” ў парламент

У артыкуле карэспандэнта Алены Юркевіч “Дороги Владимира Майсюка”адзначаецца, што жыхары Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў чатыры гады таму аддалі за Майсюка 75 адсоткаў галасоў і што генеральны дырэктар “Брэстаўтадора” спраўдзіў іх надзеі як дэпутат.

rating all.by Яндекс цитирования