Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 27 жніўня 2008

Па справе аб выбуху дапытваюць лідэраў БХД

На працягу апошніх пяці дзён па справе выбуху ўноч з 3 на 4 ліпеня супрацоўнікі крымінальнага вышуку цікавіліся лідэрамі аргкамітэту па стварэньні БХД Аляксеем Шэінам і Дзянісам Садоўскім, а таксама іншымі сябрамі аргкамітэту.

Ярмошына адказала на скаргу Паўла Наздры

Мазырскі назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту і сябра аргкамітэту БХД Павал Наздра атрымаў адказ старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у якім яна падцвердзіла правамернасць дзеянняў акруговай выбарчай камісіі.

Хрысціянскіх дэмакратаў дапыталі па справе аб выбуху

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку дапыталі лідэраў аргкамітэту па стварэнню грамадзкага аб'яднання «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) па справе аб выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня.

Агітацыя за байкот выбараў не забаронена

"Агітацыя за байкот выбараў у Беларусі не забаронена". Аб гэтым у інтэрв'ю БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Рэчыца: За “нязручныя” пытанні акруговая камісія пагражае вынесці папярэджанне назіральніку

назіральнік Ул. Кошчанка, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), запытаў у акруговай выбарчай камісіі, ад якога працоўнага калектыву вылучана ў дэпутаты А. Ісачанка. Члены камісіі адказалі, што калі ён будзе задаваць “нязручныя” пытанні, то яны складуць пратакол аб парушэнні Кошчанкам статуса назіральніка з вынясеннем папярэджання.

Зняважаныя і абражаныя: дык у чым жа абвінавачваюць Сяргея Салаша?

Сёння, 27 жніўня, у 10 раніцы сябра БНФ Сяргей Салаш, які падаў у Барысаўскі райвыканкам заяву аб рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай акрузе №63 шляхам збору подпісаў грамадзян, наведаў упраўленне ўнутраных спраў Барысаўскага райвыканкама. Высветлілася, што яму інкрымінуюць здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, якое падпадае пад артыкул 9.2 КаАП РБ "Паклёп".

Супраць Юрыя Карэтнікава ўзбуджана крымінальная справа

Юрый Карэтнікаў неаднаразова паведамляў пра факты ціску на яго з боку спецслужбаў і праваахоўных органаў. Прычынай такой пільнай увагі да сябе ён лічыць свой удзел у парламенцкіх выбарах.

Менск: Праверкай дакументаў аб вылучэнні дэмакратычных кандыдатаў займаецца КДБ

У правядзенні праверкі сапраўднасці подпісаў і іншых дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ад АДС непасрэдны ўдзел прымаюць супрацоўнікі КДБ. Да такой высновы прывялі факты, атрыманыя з выбарчага штабу Вольгі Казулінай.

Апазыцыя мае першага кандыдата ў дэпутаты

Сёньня на ранішнім паседжаньні камісіі Жодзінскай выбарчай акругі №66 кандыдатам у дэпутаты Нацыянальнага сходу зарэгістраваны вылучэнец Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандар Валчанін.

Затрыманы Сяргей Салаш

У Барысаве затрыманы Сяргей Салаш. У дадзены момант актывіст дэмакратычнага руху дае тлумачэньні ў міліцыі.

Любань: Цікавая “ непамятлівасць ”

Сябра акруговай камісіі Любанскай выбарчай акругі № 68 Надзея Агафонова Надзея, жонка прэтэндэнта ў кандыдаты, сябра АГП Арцёма Агафонова наогул не ведала аб правядзенні вучобы з кіраўніцтвам участковых камісій. Ніхто не палічыў патрэбным паставіць яе аб гэтым у вядомасць. Застаецца толькі здагадвацца - зроблена гэта было наўмысна або мела месца звычайная непамятлівасць?

Рэчыца: У камісіі вылучаліся па-рознаму, але падпарадкаваны аднаму начальніку

Камісіі ўтвораны з работнікаў адной арганізацыі і знаходзяцца ў залежнасці ад начальства. Напрыклад: на Пралетарскім выбарчым участку камісія складаецца з 11 чалавек, з іх 10 вылучаны ад падраздзяленняў упраўлення "Рэчыцанафта". І адзін чалавек, Л. А. Кавалеўская, вылучана шляхам збору подпісаў, аднак і яна - работнік гэтага ж прадпрыемства.

Юрыя Істоміна абвінавачваюць у парушэнні выбарчага заканадаўства. Заўтра суд

Палітыка вінавацяць у тым, што ён нібыта парушыў артыкул 45 Выбарчага кодэксу – 18 жніўня разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы вёў у Наваградку незаконную агітацыю, распаўсюджваючы матэрыялы, якія надрукаваныя за межамі Рэспублікі Беларусь.

Сябра Партыі БНФ Аляксандр Мех датэрмінова даведаўся аб сваёй рэгістрацыі кандыдатам

З пастановы старэйшага памочніка Брэсцкага міжгарнізоннага вайсковага пракурора маёра юстыцыі Дымшы О.Е. аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы, датаванай 21 жніўня 2008г., сябра партыі БНФ Алесь Мех датэрмінова даведаўся аб сваёй рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

rating all.by Яндекс цитирования