Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 29 жніўня 2008

Наваградак. Суд над Юрыем Істоміным перанесены

Юры Істомін запатрабаваў, каб сведкамі выступілі міліцыянты, якія яго і яго ініцыятыўную групу затрымлівалі.

Кандыдаты Гомельшчыны здымаюцца з выбараў

Cёньня ў Гомелі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі заявілі, што будуць байкатаваць выбары.

Партыйнае прадстаўніцтва на выбарах зменшылася

Бягучая выбарчая кампанія вызначаецца тым, што ў параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі ў тры разы зменшылася партыйнае прадстаўніцтва сярод вылучэнцаў. Аб гэтым заявіла сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Жанна ЛIТВIНА: «Сёння беларускiя сродкi масавай iнфармацыi не могуць збiраць i даносiць iнфармацыю да выбаршчыкаў...»

На мiнулым тыднi Мiнск наведаў памочнiк намеснiка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы i Еўразii Дэвiд Меркель. Ён правёў шэраг сустрэч з прадстаўнiкамi афiцыйнай улады, апазiцыi, грамадскiх арганiзацый.

Гродзенскія прадпрымальнікі збіраюцца пікетаваць гарвыканкам

Гродзенскія прадпрымалькі, незадаволеныя дзеяннямі мясцовых уладаў, збіраюцца пікетаваць гарвыканкам. Асноўная прычына – пазазаконная на іх думку забарона на продаж піва ў шапіках, якія месцяцца на прыпынках грамадскага транспарту.

Сяргей Салаш сумняваецца ў дабрасумленнасці сяброў выбарчай камісіі

Сяргей Салаш настойвае на тым, каб яму ў пісьмовым выглядзе прадставілі імёны і прозвішчы сяброў акруговай камісіі, якія займаліся зборам такіх заяваў. Свае патрабаванні ён тлумачыць тым, што ў яго ёсць падставы сумнявацца ў дабрасумленнасці сяброў выбарчай камісіі.

Дэбатаў на дзяржаўных радыёхвалях не будзе

Дзяржаўнае беларускае радыё адмовіла Аб’яднаным дэмакратычным сілам у правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты у часе кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Бабруйск: Ад жонкі кандыдата Аляксандра Чыгіра запатрабавалі дэкларацыю аб прыбытках

Дана Чыгір павінна падаць дэкларацыю ў бліжэйшыя дні ў Бабруйскі міжраённы аддзел упралення Дэпартамента фінансавых расследванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Яна лічыць, што гэтае патрабаванне - своеасаблівы ціск на яе, як жонку кандыдата ў дэпутаты.

Дзяржаўная газета практыкуе прысягі на вернасць

У рэдакцыі газеты «Гомельская праўда» (друкаваны орган Гомельскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў) працягваецца практыка прынясення журналістамі клятвы вернасці.

Жлобін: На акрузе кандыдатаў засталося двое

Ул. Батан – начальнік цеху ремонта металургічнага абсталявання Беларускага металургічнага завода. В. Рыбчанка раней працаваў на гэтым жа заводзе, але быў звольнены пасля таго, як адмовіўся зняць сваю кандыдатуру на папярэдніх выбарах.

Барысаў: Кандыдаты атрымалі пасведчанні

Сёння, 29 жніўня, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктар Гарбачоў і дзеючы дэпутат, старшыня Менскай абласной арганізацыі "Белая Русь" Віктар Гумінскі атрымалі ў Барысаўскім райвыканкаме пасведчанні кандыдатаў у дэпутаты. Рэдактар недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» падаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію.

Бабруйск: Усе прэтэндэнты ад дэмакратычных сіл сталі кандыдатамі

Акруговыя камісіі назвалі зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты. Усе прэтэндэнты ад дэмакратычных сіл зарэгістраваныя і будуць удзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Магілёў: Назіральнікі скардзяцца ў Цэнтрвыбаркам і пракуратуру

Назіральнікі Аляксандр Каралёў і Зміцер Салаўёў лічаць, што сваімі дзеяннямі акруговая выбарчая камісія №85 парушыла артыкулы 13 і 37 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і патрабуюць у Цэнтрвыбаркама і Пракуратуры прыняць меры па ліквідацыі парушэнняў і пакаранню вінаватых у парушэнні асобаў.

Віцебск: Для рэгістрацыі кандыдатаў ад улады ствараліся адмысловыя ўмовы

Па ўсім відаць, акруговым камісіям у Віцебску паступіла каманда: кандыдатаў ад улады разглядаць у адсутнасць назіральнікаў і журналістаў. Паседжанне акруговай выбарчай камісіі Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акругі №17 пачалося на паўгадзіны раней прызначанага тэрміна. Камісію збіралі ў аўральным парадку.

У Беларусі зарэгістравана 276 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, з іх 78 -- прадстаўнікі апазіцыі

"Пасля праверкі дакументаў, якія паступілі ад 365-ці прэтэндэнтаў, акруговымі камісіямі зарэгістравана 276 кандыдатаў", - адзначыла кіраўнік беларускага ЦВК.

М.Лазавік: Ва ўдзельнікаў байкоту ёсць магчымасць не вяртаць грошы

Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты ў выпадку зняцця сваёй кандыдатуры перад днём галасавання будуць вымушаныя вярнуць дзяржаве грошы, якія даюцца на выраб агітацыйнай друкаванай прадукцыі. Нагадаем, гэта - 1 мільён 750 тысяч рублёў. Аднак у кандыдатаў ёсць магчымасці грошы не вяртаць.

Магілёўшчына: З 20 дэмакратычных кандыдатаў вобласці зарэгістравана 16

Незалежны кандыдат у Магілёўскай вобласці адсутнічае толькі на Быхаўскай выбарчай акрузе №82, а ўсе астатнія акругі закрыты дэмакратычнымі кандыдатамі.

Новая крымінальная справа супраць “маладафронтаўцаў”?

У актывістаў Салігорскай філіі Маладога Фронту Івана і Ільля Шылаў, Хрысьціны Самойлавай, Андруся Тычыны і Глеба Сноркіна 28 жніўня з санкцыі пракурора прайшлі ператрусы, падчас якіх былі сканфіскаваны матэрыялы і вінчэстэры ад кампутараў.

Віцебск: Мяцежны капітан міліцыі Левінаў зарэгістраваны, крымінальны пераслед спынены

Пракуратура Чыгуначнага раёна г.Віцебска не рызыкнула ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэя Левінава.

Віцебск: Вызначаныя месцы сустрэч з выбаршчыкамі. Пытанні застаюцца

Вызначаны 10 месцаў для размяшчэння каляндароў аб выбарах дэпутатаў, для размяшчэння інфармацыйна-агітацыйных матэрыялаў - 23 прадпрыемствы раёна і ўсе ўчасткі для галасавання. Асоба падкрэслена, што размяшчэнне інфармацыйна-агітацыйных матэрыялаў у месцах, не вызначаных дадзеным распараджэннем, забаронена.

Лідзія Ярмошына: “Назіральнікі не надзеленыя правам…”

Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына ў лісце праваабаронцу паведаміла: "Назіральнікі не надзеленыя правам азнаямленні з інфармацыяй аб асобах, якія прадставілі ў камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і аб персанальным складзе акрэдытаваных пры камісіі назіральніках".

Паведамленне для журналістаў

1 верасня (панядзелак) у 11.00 у офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў, якія ажыццяўляюць маніторынг кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Прэс-канферэнцыя прысвечана падвядзенню вынікаў этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты і ацэнцы ходу выбарчай кампаніі.

rating all.by Яндекс цитирования