Навіны за 30 жніўня 2008
30 жніўня – Міжнародны дзень зніклых без вестак
У Беларусі няма войнаў і канфліктаў. Але чатыры чалавекі – палітыкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і тэлеаператар Зміцер Завадзкі, – зніклі пры загадкавых абставінах.
Шчучын. Незарэгістраваны прэтэндэнт Павел Станеўскі падаў скаргу ў ЦВК
Незарэгістраваны прэтэндэнт на дэпутацкае месца па Шчучынскай выбарчай акрузе № 60 Павел Станеўскі лічыць, што ў яго яшчэ ёсць шанцы.
Выдадзены рэгіянальны бюлетэнь “Выбаршчык”
У Гомельскай вобласці выдадзены незалежны інфармацыйны бюлетэнь “Выбаршчык”, у якім змешчаны матэрыялы аб кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі толькі да 23 верасня
Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне працягнуць удзел у выбарах да 23 верасня. Да гэтага часу ўсе кандыдаты ад партыі павінны зняць свае кандыдатуры.
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
Галоўнай падзеяй тыдня стала рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Зафіксавана, якім чынам адбываліся праверкі акруговымі камісіямі дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты і праводзілася рэгістрацыя кандыдатаў. “Назіральнікі не надзеленыя правам…” – асноўны лейтматыў тыдня ў іх стасунках з камісіямі.
«Бобруйский курьер» атрымаў два папярэджанні
Адразу два папярэджанні атрымала ад Міністэрства інфармацыі недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Бобруйский курьер». Як паведаміў кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі, папярэджанні грунтуюцца на трох артыкулах Закона «Аб друку і іншых СМІ» — 11 («Перарэгістрацыя СМІ»), 26 («Выходныя дадзеныя») і 32 («Права на атрыманне інфармацыі»).
“Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі
Праект Лявона Вольскага “Крамбамбуля” даў канцэрт у Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дагэтуль прапанову даць канцэрт у калоніі за сваю 25-гадовую кар’еру Лявон Вольскі атрымліваў толькі аднойчы – некалькі год таму разам з шэрагам іншых музыкаў ён ездзіў па віцебскіх калоніях і граў для непоўнагадовых вязняў.
Рагачоў і Карма: выбары без выбару
Як у савецкія часы, выбаршчыкі Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў пойдуць на галасаванне выбіраць з аднога кандыдата. Двое іншых у Рагачоўскай выбарчай акрузе не дайшлі да рэгістрацыі.
Малафронтавец аштрафаваны
Ашмянскі суд прысудзіў актывіста Лідзкай філіі Маладога Фронту Вадзіма Бароўскага да 10 базавых велічынь за тое, што маладафронтавец не задэкляраваў бел-чырвона-белы сьцяг і … 5 налепак.
Менск: Спісы кандыдатаў і ўзоры выбарчых бюллетэняў былі падрыхтаваныя загадзя
Адразу пасля галасавання, без аніякіях перапынкаў, старшыня камісіі прадэманстравала ўзор бюлетэня, дзе фігуравалі прозвішчы трох згаданых кандыдатаў. Тым самым яна "прагаварылася" пра тое, што спіс зарэгістраваных асобаў быў вядомы загадзя.
“Памылка” Ярмошынай: безальтэрнатыўнымі выбары могуць быць не ў 7, а ў 12 акругах
На прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што безальтэрнатыўнымі выбары могуць быць у сямі акругах. Аднак у спісе зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, які з’явіўся на сайце Цэнтральнай камісіі, можна пабачыць іншыя дадзеныя.
Пракуратура прызнала незаконнасць фармавання ўчастковых камісій
Пракуратура Капыльскага раёна накіравала ў райвыканкам прадстаўленне аб замене васьмі “незаконна дэлегаваных прадстаўнікоў участковых камісій”.








