Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 1 верасьня 2008

Гомельшчына: Восем чалавек адмовіліся ад сяброўства ў акруговых камісіях

1 верасня ў Прэзідыўм Гомельскага абласнога і гарадскога Савету дэпутатаў, а таксама ў Гомельскі аблвыканкам і гарвыканкам былі накіраваныя заявы сяброў акруговых камісій, вылучаных ад палітычных суб'ектаў АДС, аб адмове далей працаваць у іх.

Светлагорск: Паказваюць па тэлебачанні, ды не ўсіх…

У Светлагорску кандыдата “ад улады” Валянціну Кавалёву зноў паказалі па тэлевізары. Раней, на этапе збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў, пра В. Кавалёву быў рэпартаж на тэлеканале “Лад”. Тутэйшага дэмакратычнага кандыдата – Сяргея Дайнеку – афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі не паказваюць.

Менск: Выбаршчыкі пісьмова пацвердзілі сапраўднасць сваіх подпісаў за Юрыя Карэтнікава

Юрый Картнікаў сустрэўся з некаторымі з выбаршчыкаў, чые подпісы былі забракаваныя. Усе яны пацвердзілі, што сапраўды падпісваліся ў ягоную падтрымку, уласнаручна прастаўляючы дату. Ю. Карэтнікаў папрасіў іх пісьмова выкласці гэтыя пацверджанні. Сабраныя заявы разам са скаргай накіраваў іх у Цэнтральную камісію для абскарджання.

Хрысціянскія-дэмакраты здымуць сваіх кандыдатаў у дэпутаты

Сябры аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" здымуць сваіх кандыдатаў з перадвыбарчай кампаніі да 23 верасня.

Назіральнік ад СНД не ведае пра Карму і Рагачоў

Каардынатар місіі назіральнікаў СНД па Гомельскай вобласці Іван Катлабай 29 жніўня заявіў журналістам, што ў Гомельскай вобласці “няма ніводнай акругі, дзе будзе адсутнічаць канкурэнцыя паміж кандыдатамі ў дэпутаты, а гэта значыць, што ў выбаршчыкаў будзе выбар”. Ні тое І. Катлабай кепска разабраўся з геаграфіяй Гомельшчыны, ні тое не валодае інфармацыяй. Таму што ў Рагачоўскай выбарчай акрузе сітуацыя як раз адваротная: тут зарэгістраваны ўсяго адзін кандыдат.

Барысаў: Салаш атрымаў адпіску

Сяргей Салаш, які звярнуўся ў акруговую камісію па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 з патрабаваннем азнаёміць яго з матэрыяламі праверкі сапраўднасці подпісаў грамадзян, на падставе якой яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, атрымаў афіцыйны адказ.

Збітую міліцыянтамі праваабаронцу Яну Палякову адпусцілі

Праваабаронца Яна Палякова, якая 31 жніўня была затрыманая і збітая ў Салігорску міліцыянтамі, выйшла на волю. Пра гэта Еўрарадыё распавёў праваабаронца Алег Воўчак:

Верасень: ізноў адлічэньні

Актывісту Полацкай філіі "Маладога Фронту" Міколу Дземідзенку паведамілі, што ён будзе адлічаны з гістарычнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Як распавёў Мікола, выключыць яго плянуюць за нібыта ня зданы іспыт. "Іспыт я здаў яшчэ на пачатку лета падчас апошняй сэсіі, - кажа М.Дземідзенка. – Але па дадзенай дысцыпліне ў мяне заўсёды былі вышэйшыя адзнакі, таму 6 ці 7 балаў мяне не задавальнялі, і выкладчык дазволіў мне пераздаць іспыт у жніўні".

Жлобін: сцэнар з "запасным" кандыдатам не атрымаўся

Уладзімір Батан і Валерый Рыбчанка зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты. Першага з іх лічаць праўладным, другога – дэмакратычным.

2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»

Прэзентацыя дакладу, падрыхтаванага Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека (FIDH) з дапамогай беларускіх праваабаронцаў, адбудзецца 2 верасьня ў Менску аб 11 гадзіне на Управе Партыі БНФ. У ёй прымуць удзел генеральны сакратар FIDH Луіс Гійерма Перэз, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі, юрыст і правабаронца Валянцін Стэфановіч, а таксама былыя палітвязьні.

Капыль: Па рашэнні пракуратуры павінен быць заменены 21 сябра ўчастковых камісій

У кожнай з васьмі ўчастковых камісій з парушэннямі былі вылучаны і зацверджаны ад двух да чатырох сяброў камісій, а гэта агулам 21 сябра ўчастковых камісій. Усе ўказаныя прадстаўнікі камісій былі вылучаны ад працоўных калектываў, сябраміі якіх яны не з'яўляюцца.

rating all.by Яндекс цитирования