Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 3 верасьня 2008

Гомельшчына: Сайтам па кандыдатах

У Гомельскай вобласці па дэмакратычных кандыдатах у Палату прадстаўнікоў ударылі сайтам “Гомель-бэст”. Тут змешчаюцца артыкулы з кампраментуючымі звесткамі пра іх. Якім чынам можна праверыць гэтыя звесткі, у артыкулах не гаворыцца.

Наваполацк: “Крытыкуйце мяне альбо завуча…”

Дырэктар Наваполацкай музычнай вучэльні А.Кандрацюк на агульным сходзе навучэнцаў папярэдзіў пра тое, каб ніхто не насмеліўся раптам крытыкаваць прэзідэнта. “Калі вам трэба некага крытыкаваць, крытыкуйце мяне альбо завуча”,-- прапанаваў навучэнцам дырэктар на развітанне.

Баранавічы: Чаму ж не ісці ў дэпутаты?

У дзяржаўнай газеце “Ляхавіцкі веснік” прыведзены дадзеныя сукупнага даходу і звесткі аб маёмасці кандыдатаў у дэпутаты па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7. Па акрузе балатуюцца сябра АГП, слесар Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання Рыгор Грык і дзеючы дэпутат Уладзімір Майсюк.

Полацк: Дзеля сустрэчы з намеснікам старшыні аблвыканкама выбаршчыкаў вызвалілі ад працы

2 верасня кандыдат у дэпутаты Пётр Южык (намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама) правёў сустрэчу з выбаршчыкамі на ТАА "Шкловалакно". Пачатак сустрэчы -- у разгар працоўнага дня (15 гадзін 15 хвілін). Рабочых двух змен прымусова сабралі ў актавай зале.

Баранавічы: Доўгі шлях да інфармацыі

Назіральнік са Слоніма Міхаіл Варанец атрымаў ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай адказ на сваю скаргу, якая датычыла адмовы ў інфармацыі адносна складу участковых выбарчых камісій.

Жабінка: Дэпутат-кандыдат правяла прыём выбаршчыкаў

За тры гадзіны да дэпутаткі Ніны Федарук звярнулася дзесяць чалавек. Аднак ніводнага пытання, якія паставілі выбаршчыкі, яна не змагла вырашыць станоўча.

Рэчыца: Валеры Пуціцкі праінфармаваў акруговую камісію аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерый Пуціцкі заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў. Аб сваім рашэнні ён праінфармаваў Рэчыцкую акруговую выбарчую камісію.

Міёры: Наведваць сустрэчы з праўладнымі кандыдатамі можна ў працоўны час

Работнікам бюджэтнай сферы гарадскога пасёлку Ветрына (Міёрская выбарчая акруга № 24) было настойліва рэкамендавана наведаць сустрэчу з праўладным кандыдатам у Палату прадстаўнікоў Уладзімірам Скавародкам.

Гарадзеншчына: Ірына Вештард дамагаецца справядлівасці

Не зарэгістраваная Смаргонскай акруговай камісіяй №59 у якасці кандыдата ў дэпутаты Ірына Вештард, якая прадстаўляе партыю БСДП (Г) і кааліцыю аб’яднаных дэмакратычных сілаў на Гарадзеншчыне, накіравала скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію.

Гомельшчына: На вёсцы "палітінфармуюць"

У сельскіх выканкамаў ёсць адмысловая форма працы з грамадзянамі - адзіныя дні інфармавання. З набліжэннем выбараў гэтыя дні інфармавання становяцца ўсё больш падобныя на адзінае палітагітаванне.

Кандыдат у дэпутаты Ірына Яскевіч: Яны разумелі, што я на гэтым не спынюся

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў кандыдатам у дэпутаты прадпрымальніка з Віцебску Ірыну Яскевіч. Высветлілася, што акруговая камісія няправільна праверыла подпісы, сабраныя ў яе падтрымку. Таксама Яскевіч не верылі, што яна з'яўляецца дырэктарам фірмы, хоць яна і мела адпаведны дакумент

Берасцейшчына: Надрукаваны спісы кандыдатаў па ўсіх выбарчых акругах

Сёння, 3 жніўня, у Берасці выбаршчыкі пазнаёміліся з надрукаваным спісам зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па ўсіх 16 выбарчых акругах, створаных у вобласці.

Клецк: чыноўнікі атрымалі міліцэйскія правы

Клецкі райвыканкам прыняў рашэньне за № 886 “Аб надзяленьні службовых асобаў Клецкага райвыканкаму паўнамоцтвамі на складаньне пратаколаў аб адміністратыўных парушэньнях”.

Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” правялі аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ чацвёртага склікання.

ЦВК забараніла прэтэндэнтам карыстацца правовой дапамогай пры разглядзе іх скаргаў

Супрацоўнік юрыдычнага аддзелу ЦВК Галіна Мктрчан растлумачыла Ірыне Яскевіч, што Цэнтральная камісія нібыта прыняла рашэнне аб забароне прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія абскарджваюць адмовы ў рэгістрацыі, карыстацца дапамогай сваіх прадстаўнікоў “у мэтах захаваня роўных умоваў для ўсіх прэтэндэнтаў”. Па меркаванні ЦВК, “роўнасць умоваў” заключаецца ў тым, што калі некаторыя з прэтэндэнтаў не карыстаюцца такой дапамогай, то і ўсе астатнія павінны ад яе адмовіцца.

Салаш абвінавачвае Ярмошыну ў распаўсюдзе недакладных звестак

Сяргей Салаш у сваё заяве ў Цэнтрвыбаркам, акрамя іншага, абвінаваціў старшыню Лідзію Ярмошыну ў распаўсюдзе недакладных звестак на прэс-канферэнцыі для сродкаў масавай інфармацыі з нагоды яго выкліку ў міліцыю ў сувязі заявай Таццяны Стасавай (сакратара акруговай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62) і Валянціны Шутко (намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама).

Пінск: Паседжанне педагогаў выкарыстана для агітацыі за кандыдата ад улады

Напярэдадні новага навучальнага года ў Пінску ў гарадскім Доме культуры адбылося пленарнае паседжанне педагогаў горада. Усяго у мерапрыемстве прыняло удзел больш за 700 чалавек, настаўнікаў і дырэктароў навучальных устаноў Пінска.

Орша: Лічбы сведчаць, што роўнасці няма

У Оршы назіральнікі правялі аналіз ходу асвятлення (згадвання) кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў мясцовай прэсай. У якасці аб'ектаў для аналізу былі ўзятыя абедзве газеты, якія выдаюцца ў Оршы - дзяржаўная "Аршанская газета" і прыватная - «Телеком Экспресс».

Кандыдату ў дэпутаты забаранілі называць сайт партыі

Учора большасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў завяршыла запісы сваіх выступаў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Ад заўтрашняга дня ў эфіры пачнуць гучаць іх прамовы.

За пікет у гарвыканкама міліцыянты склалі пратакол на інваліда-вазочніка

Учора ў Магілёве інвалід-вазочнік Уладзімер Вусікаў пікетаваў гарвыканкам. Ён патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама кампэнсавалі кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне.

rating all.by Яндекс цитирования