Навіны за 4 верасьня 2008
Бабруйск: Кандыдату АГП не дазволілі выступіць перад выбаршчыкамі
Кандыдату АГП Уладзіміру Сямашку не дазволілі выступіць на сустрэчы, якая праводзілася ў Бабруйску з кандыдатам ад улады - намеснікам галоўнага доктара гарадской бальніцы №1 Аленай Шамаль.
ЦВК праігнаравала зварот праваабаронцаў
Цэнтральная камісія пакінула без належнай увагі зварот "Беларускага Хельсінскага камітэту", у якім праваабаронцы прасілі правесці праверку працэдуры фармавання некаторых участковых камісій Полацкай гарадской выбарчай акругі № 28.
Слонім: Іван Шэга патрабуе выканання закона
Іван Шэга пакрэслівае, што ўсе старшыні камісій фактычна падпарадкаваны старшыні райвыканкаму – Мечыславу Касцюку – які з’яўляецца адным з кандыдатаў у дэпутаты. Такім чынам, па меркаванні І. Шэгі, падрыхтаваныя магчымасці для фальшавання падліку галасоў на ягоную карысць.
Аляксандр Мех: Адзін дзень – пяць сустрэч з выбаршчыкамі
Паводле прыблізных апытанняў, слоган “МЕХУ РАБОТУ ДЭПУТАТА” падтрымліваюць да 80% тых, хто быў на сустрэчах.
Светлагорск: “Ранак” ужо абраў свайго дэпутата
Тэлебачанне «Ранак» і газета “Ранак-плюс” у Светлагорску зноў удзялілі ўвагу кандыдату Валянціне Кавалёвай. На гэты раз яна з’явілася на тэлевізіі і ў газеце ў сувязі з адкрыццём гарадской школы № 12, якая будавалася амаль 15 гадоў.
Баранавічы: Галькевіч падае скаргу ў Вярхоўны суд
Аляксандр Галькевіч рыхтуе скаргу на рашэнне акруговай і Цэнтральнай камісій у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
На кватэру Лябедзькі накладзены арышт
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька 3 верасня атрымаў паведамленне, што суд Цэнтральнага раёна Менска 6 жніўня наклаў арышт на ягонае жыллё.
Газэта “Рэспубліка” не хоча друкаваць праграму апазыцыянэраў
Тры кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч і Ганна Ягорава — аднесьлі ў газэту “Рэспубліка” сваю праграму для публікацыі. Але ім адмовілі ў рэалізацыі іх законнага права.
Правабаронца Аляксей Колчын таксама апытаны па справе “Выбуху 4 ліпеня”
Праваабаронца Аляксей Колчын быў апытаны 3 верасня ва Ўпраўленьні унутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму. Нягледзячы на тое, што А.Колчын быў выкліканы ў якасьці сьведкі для допыту, старэйшы опэрупаўнаважаны па асабліва важных справах падпалкоўнік міліцыі А.Бабкоў вырашыў абмежавацца толькі апытаньнем.
Мікола Статкевіч пойдзе ў Вярхоўны суд
Былы палітвязень Мікола Статкевіч лічыць, што рашэньне ЦВК не рэгістраваць яго кандыдатам на дэпутата супярэчыць Канстытуцыі.
Аляксандра Казуліна вылучылі на прэмію “За свабоду думкі”
Ляўрэата сёлетняй прэміі Эўрапарляманту імя Андрэя Сахарава абвесьцяць у сярэдзіне кастрычніка. Як паведамляе БелаПАН, колішні кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Аляксандар Казулін вылучаны на прэмію разам з былым кандыдатам на прэзыдэнта Калюмбіі Інгрыд Бетанкур, Далай-ламам, былым паўкоўнікам ФСБ Расеі Міхаілам Трыпашкіным, лідэрам дэмакратычнай апазыцыі Зыбабвэ Морганам Цваргіраэ, зьняволенай кітайскай праваабаронцай Ху Джыа, старшынём незалежнай выбарчай камісіі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Эбат Апалінарыя Малу Малу, а таксама разам з праваабарончай арганізацыяй Эўрапейскі цэнтар па правам цыганоў.
Вiталь КАРАТЫШ: «Здымацца з выбараў я не збiраюся»
Незалежна ад таго, цi стане 24-гадовы Вiталь Каратыш дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў, у найноўшую гiсторыю Беларусi ягонае iмя будзе запiсана дакладна. Справа ў тым, што хлопец, якi балатуецца ў дэпутаты ў Лунiнцы, стаў першым у гiсторыi прэтэндэнтам на дэпутацкi мандат, якi непасрэдна ў ходзе выбарчай кампанii быў прызваны ў войска...
Апазіцыянеры не будуць прасіць дазволу ўладаў на перадвыбарныя акцыі
Анатоль Лябедзька, каб дакрычацца да выбарцаў, пойдзе з мегафонам у метро. Яраслаў Берніковіч без дазволу ўладаў будзе ладзіць штодзённыя пікеты. Сяргей Калякін плануе перахапіць выбарцаў на выйсці з крамы “Рыга”. Мікола Статкевіч паедзе ў тур па Беларусі. А Сяргей Вазьняк усе магчымыя забароны выканкамаў на пікеты кандыдатаў называе незаконнымі.
Барысаў: Букаса зарэгістравалі, а Салаша не
У выніку ЦВК пад старшынствам Лідзіі Ярмошынай прызнала абгрунтаванай скаргу толькі аднаго прэтэндэнта - Анатоля Букаса.
Пікеты аб зніклых забароненыя
Суд Ленінскага раёну Берасьця 3 верасня адмовіў актывістам апазыцыі Андрэю Шарэндзе і Віталю Сымоніку ў задавальненні скаргі на забарону праводзіць 7 ліпеня пікет, прымеркаваны да восьмых угодкаў знікнення Зміцера Завадскага.
Пакараныя ў “справе 14-ці” фактычна пад хатнім арыштам
Пакараныя ў “справе 14-ці” пачалі станавіцца на ўлік, каб адбываць абмежаваньне волі за арганізацыю масавых беспарадкаў, якія нібыта мелі месца падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня. Згодна з прадпісаньнем, умовы пакараньня блізкія да хатняга арышту. Старшыня моладзевай камісіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Алесь Стральцоў наведаў сёньня міліцыю Цэнтральнага раёну. Там яму ўручылі некалькі папераў, у якіх выкладзеныя правілы адбыцьця пакараньня.
Сёньня Цэнтарбываркам разгледзіць 21 скаргу
4 верасня Цэнтарбываркам разгледзіць 21 скаргу незарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты. Сярод іх скаргі В. Вячоркі, В. Івашкевіча, М. Статкевіча, А. Макаева, А. Лагвінца.
Гомель: назіральнікі АБСЭ пра байкот выбараў
На Гомельшчыне да назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі прыступілі чатыры доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЭ/БДІПЧ. Учора й сёньня ў рэгіёне знаходзіўся й кіраўнік місіі назіраньня амбасадар Герт Арэнс. Ён пабываў у Гомелі й Мазыры.
Друкарня адмовілася рабіць улёткі на “тарашкевіцы”
Паводле Тацяны Севярынец, якая балятуецца па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №17, адмову друкаваць яе інфармацыйныя ўлёткі яна пачула ад начальніцы вытворчага аддзелу дзяржаўнай віцебскай друкарні.
Віцебск: Роўнасць правоў кандыдатаў - толькі на паперы
3 верасня дырэктар УА "Гімназія №4 г.Віцебска" арганізаваў і правёў сустрэчу выбаршчыкаў (бацькоў вучняў узначальваемай ім навучальнай установы) з кандыдатам Сяргеем Сямашкам. Нягледзячы на тое, што на сходзе прысутнічаў і іншы кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Андрэй Левінаў, яму дырэктар гімназіі прадставіць слова адмовіўся, растлумачыўшы, што з нагоды Сяргея Сямашкі яму тэлефанавалі. Хто тэлефанаваў і з якой мэтай, растлумачыць адмовіўся.








