Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 5 верасьня 2008

Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Галоўнымі падзеямі тыдню сталі пачатак агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты, а таксама разгляд Цэнтральнай камісіяй скаргаў тых прэтэндэнтаў, якія не прайшлі ў акруговых камісіях рэгістрацыю.

Суд арыштаваў кватэру лідэра АГП

Суд Цэнтральнага раёну Мінску наклаў арышт на кватэру старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анатоля Лябедзькі.

Эўрасаюз заварушыўся

Кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў краінаў ЭС у суботу абмяркуюць пытаньне аб скасаваньні санкцый супраць Беларусі. Ініцыятарам дыскусіі выступіла Польшча. Пра гэта ў пятніцу паведаміў у Авіньёне міністар замежных справаў гэтай краіны Радаслаў Сікорскі.

Бабруйск: Адказ на скаргу – папрок у «неэтычнасці»

Ярмошына: «Этычна непрыгожа, калі гэтым інстументам карыстаюцца для пазбаўлення ад канкурэнтаў».

Магілёў: Моладзевых актывістаў адлічаюць з універсітэту

Каардынатарку аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” па Магілёўскай вобласці Таццяну Шамбалаву і аднаго з лідэраў магілёўскай арганізацыі “Малады Фронт” Расціслава Панкратава адлічаюць з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя А. Куляшова.

Берасцейшчына: “Шматгранная” Ніна Федарук

Ужо зараз можна казаць аб катастрафічна непараўнальных магчымасцях кандыдатаў па Мухавецкай выбарчай акрузе № 4.

Гродзенскай АГП вярнулі канфіскаваную тэхніку

Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной суполцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

Барысаў: Кандыдат вырашае канфлікт падатакавікоў з прадпрымальнікамі

Канфліктную сітуацыю, якая склалася на адным з рынкаў Барысава 3 верасня паміж прадстаўнікамі падатковай інспекцыі з Лагойска і гаспадыняй адной з гандлёвых палатак, запрасілі вырашыць кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 Віктара Гарбачова.

Брэст: Дзе кандыдатам сустрэцца з выбаршчыкамі?

Акруговая камісіія не склала аніякага плану сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі. Застаецца толькі спадзявацца на сустрэчы з людзьмі на вуліцах.

Алег Гулак: "Пераважная большасць адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў -- па фармальных падставах"

Пераважная большасць адмоў у рэгістрацыі кандыдатаў была праведзена па фармальных падставах. Відавочна, што шматлікія працэдуры, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў, уяўляюць сабою фармальныя перашкоды, ніяк не звязаныя з забеспячэннем права грамадзян абіраць і быць абранымі.

Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца

Гэтая абуральная (калі не назваць яе трагікамічнай) гісторыя пачалася пасля таго, як супрацоўнікі Мазырскага ААТ “Беларускабель” нечакана для сябе даведаліся, што яны нібыта вылучылі ў склад акруговай выбарчай камісіі па Мазырскай выбарчай акрузе №42 сваім працоўным калектывам намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Навіцкага І.Р.

Кандыдат у дэпутаты Віктар Янчурэвіч збіраецца правесці ў Мінску 23 пікеты

Заяўку на правядзенне 23 пікетаў падае кандыдат у дэпутаты па Каліноўскай выбарчай акрузе сталіцы, прыхільнік Руху “За Свабоду” Віктар Янчурэвіч.

Стыхійны страйк прадпрымальнікаў у Рэчыцы

Раніцай 4 верасня ў Рэчыцы прадпрымальнікі Славянскага й Цэнтральнага рынкаў правялі кароткі страйк. Працу не распачынала большасьць гандляроў. Прычыну стыхійнага страйку патлумачыў актывіст прадпрымальніцкага руху з Рэчыцы Алег Шабетнік:

Горадня: Мечыслава Яскевіча адпусьцілі

Як паведаміў Радыё «Свабода» па тэлефоне Мечыслаў Яскевіч, 4 верасня пасьля затрыманьня ў машыне на вуліцы Кабяка яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Горадні.

Віцебск: Загучалі заклікі галасаваць датэрмінова

Галасаваць датэрмінова заклікалі на пашыранай нарадзе ветэранскага актыву вобласці, прапрэзідэнцкіх аб'яднанняў КПБ, "Белая Русь", БРСМ, прафсаюзаў, асацыяцыі былых малалетніх вязняў, Беларускага фонду міру.

У «Гомельскай праўды» свая праўда пра выбары

Гомельская рэгіянальная газета "ГП" старанна імкнецца запэўніць чытача ў тым, што выбары праходзяць сумленна. Пераследуючы гэтую мэту, журналісты грэбуюць дакладнасцю і праўдзівасцю інфармацыі і нават публікуюць звесткі з "прыватных гутарак".

Брэст: Назіральнікі СНД цікавяцца ўдзелам у выбарах партыйцаў

У Брэсцкай вобласці працуе група міжнародных назіральнікаў місіі СНД. Адзін з іх - Аляксандр Ахраменя (дарэчы, брэстчанін, былы дырэктар ААТ "Элма") высвятляе пытанні адносна ўдзелу ў выбарчай кампаніі палітычных партый.

ЦВК прапанавана прыняць рашэнні, якія перашкодзяць фальсіфікацыям

Сябры ЦВК з правам дарадчага голасу прапанавалі Цэнтрвыбаркаму разгледзець два пытанні. Першае - аб выкананні патрабаванняў Выбарчага кодэкса пры фармаванні выбарчых камісій. Другое - прыняцце палажэння аб назіральніках.

rating all.by Яндекс цитирования