Навіны за 8 верасьня 2008
Смаргонь: Мікалай Уласевіч спадзяецца на Вярхоўны суд
Мікалай Уласевіч 8 верасня падаў у Вярхоўны суд скаргу, у якой абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты ПП НС. Калі і Вярхоўны суд не падтрымае доказы Мікалая Уласевіча, выбары ў Смаргонскай выбарчай акрузе №59 можна будзе лічыць адбыўшыміся, бо ўжо зараз будзе вядомы пераможца - кандыдат Таццяна Голубева, для якой гэта будзе ўжо трэці дэпутацкі тэрмін.
Баранавічы: Пададзеныя дзве заяўкі на правядзенне пікетаў
Адразу дзве заяўкі на правядзенне пікетаў у сувязі з несправядлівым правядзеннем перадвыбарчае кампаніі накіравалі ў Баранавіцкі гарвыканкам жыхары гэтага горада.
Сьвята было адно, а саюзаў палякаў – два
20-годзьдзе польскага руху адзначылі паасобку арганізацыі, якія не кантактуюць паміж сабой.
Беларусь падвойная
У нас, беларусаў, як ні дзіўна, часта ўсяго па два: дзьве назвы саміх беларусаў, нашай сталіцы і некаторых іншых гарадоў, два прэзыдэнты, гербы, два сьцягі, дзьвюхмоўе зноў жа, дзьве дзяржаўныя карацей, два правапісы, дзьве назвы краіны, і кожная зь іх паасобку падвойная, нават у афіцыйным гімне два тэксты, у Скарыны два імені, дзьве асноўныя канфэсіі, два БНФы, кампартыі, два прафсаюзы — свабодны і несвабодны, ці залежны і незалежны, як каму падабаецца, нават два саюзы палякаў. Два саюзы пісьменьнікаў нарэшце!
Ад незалежнага кандыдата Сяргея Кузьмянка патрабуць тлумачэнняў
Незалежны кандыдат у дэпутаты беларускага парламента па Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49 Сяргей Кузьмянок будзе вымушаны даваць тлумачэнні выбарчай камісіі наконт дзеянняў, якія датычаць яго агітацыйнай кампаніі.
Светлагорск: актывісты дэмакратычных сіл абмеркавалі ход выбарчай кампаніі
У Светлагорску прайшла сустрэча мясцовых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, на якой абмеркаваны ход кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. На сустрэчу былі запрошаны актывісты, якія падчас выбараў займаюцца рознымі накірункамі дзейнасці. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі прапагандуюць толькі кандыдата ад улады.
Незадаволеных кандыдатаў ЦВК накіроўвае ў суд
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці ёсць яшчэ шанцы ў прадстаўнікоў апазіцыі, у спісах на вылучэнне якіх кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Цэнтравыбаркам знайшоў “несапраўдныя” подпісы, вярнуцца на дыстанцыю перадвыбарнага марафона.
Драгічынскія чыноўнікі прасоўваюць праўладнага кандыдата
Падзеі, якія адбываюцца ў Днепра-Бугскай выбарчай акрузе №10, сведчаць пра вялікія намаганні ўлады правесці на трэці тэрмін дэпутата Палаты прадстаўнікоў з 8-гадовым стажам, кандыдата ад улады Уладзіміра Здановіча.
ЕС рыхтуе з Беларуссю дыялог на вышэйшым узроўні
Вядучыя дыпламаты Еўрасаюза кажуць пра неабходнасць "заахвоціць" паводзіны афіцыйнага Мінску. У Брусэль будзе запрошаны міністр замежных спраў Беларусі, зноў уздымаецца пытанне пра зніжэнне кошту візаў для грамадзян нашай краіны.
Менск: Кандыдатаў “зрэзалі” з-за бязладнай “нарэзкі” акругаў
Парушэнні выбарчага заканадаўства вылучанымі ў кандыдаты асобамі падчас збору подпісаў па Менску - вынік адмысловай нарэзкі выбарчых акругаў, якой займалася Цэнтральная камісія. Да такой высновы прыйшла Галіна Сямдзянава, якая ў якасці сябра Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу прысутнічала 3-4 верасня пры разглядзе скаргаў незарэгістраваных кандыдатамі прэтэндэнтаў.
Віцебск: За заклік не галасаваць датэрмінова кандыдату адключылі гук
Якія ж словы былога капітана міліцыі Левінава не прайшлі ў эфір? Адказ просты: гук знік у той момант, калі кандыдат звярнуўся да выбаршчыкаў з просьбай не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні.
Кандыдат падае скаргу на Радыё «Сталіца»
¬Кандыдат у дэпутаты, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў сёння плануе падаць скаргу ў Цэнтрвыбаркам на радыёстанцыю «Сталіца».
Маладафронтаўца асудзілі на 15 сутак
Моладзевага актывіста ў мінулую суботу Вадзіма Ханяўку суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі зьняволеньня. Пра гэта паплечнікам маладафронтаўца паведамілі ў міліцыі ў ноч з 5-га на 6-га верасьня, сказаўшы, што Вадзіма Ханяўку ўжо адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.
На Гомельшчыне выдадзены інфармацыйны бюлетэнь “Выбары”
Незалежны інфармацыйны бюлетэнь “Выбары” выдадзены ў Гомельскай вобласці. Асноўныя матэрыялы выпуску – аб тым, як праходзіла рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.








